- •Прырода мовы, яе існасць
- •Функцыі мовы
- •Мова і маўленне
- •Гiпотэзы паходжання мовы
- •Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў
- •Ля вытокаў беларускай мовы
- •Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага
- •Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
- •Разнавіднасці беларускай мовы
- •Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •Інтрэферэнцыя
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi Назоўнiк
- •Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове
- •Асаблiвасцi скланення назоўнiка
- •Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
- •Прыметнiк
- •Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў
- •Лiчэбнiк
- •Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Займеннiк
- •Асаблiвасцi скланення займеннiкаў
- •Дзеяслоў
- •5. Катэгорыя ладу дзеяслова.
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Ужыванне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыслоўе
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Асаблiвасцi кiравання
- •Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
- •Адназначнасць і мнагазначнасць слова
- •Амонімы
- •Паронімы
- •Паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Тэрмінасістэма і яе асаблівасці
- •Тыпы тэрмінасістэм
- •Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Паходжанне тэрмiнаў
- •Словаўтварэнне тэрмінаў
- •Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання
- •Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі
- •Паняцце стыляў мовы
- •Навуковы стыль
- •Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне
- •Тыпы маўлення
- •Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі
- •Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
- •Рэферат
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
- •Сфера афіцыйных зносін
- •Патрабаванні да дакументаў
- •Класіфікацыя дакументаў
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •Справавыя лісты
- •Моўныя канструкцыі справавых лістоў
- •Літаратура
Рэфераванне навуковага тэксту
Перад тым, як рабіць рэферат навуковага тэксту, неабходна прачытаць тэкст рэфератыўным відам чытання. Пры рэфератыўным чытанні неабходна праводзіць сзнсавы аналіз, згодна з якім кожнае выказванне дзеліцца на дзве часткі: першая частка ўяўляе сабой адпраўны пункт выказвання і, як правіла, з’яўляецца знаёмай для аўтара і чытача. Яна называецца тэматымнай часткай або тэмай, другая частка ўводзіць новую інфармацыю. Гэты кампанент называецца рэматычнай часткай або рэмай.
Тэму або рэму лёгка вызначыць, паставіўшы наступныя пытанні:
— пра што ідзе гаворка ў дадзеным выказванні?
— што новага паведамляецца аб тэме?
Тэма праходзіць па ўсім тэксце або яго частцы ў форме паўтораў дадзенага словазлучэння. Пры ўважлівым чытанні мы заўсёды яе заўважым, калі будзем звяртаць увагу на паўтаральныя словы і словазлучэнні, якія маюць абагульняльны характар.
Пры развіцці тэмы ў розных частках тэксту даецца новая інфармацыя, якая характарызуе дадзеную тэму ў розных планах. У кожным выпадку, калі тэма дапаўняецца адпаведнай рэмай, мы атрымаем сказ або выказванне. У групе сказаў, звязаных з дадзенай тэмай, абагульняльнае выказванне адсутнічае: яго можа скласці сам чытач.
Аўтар, спрабуючы найлепшым чынам скласці рэферат, часта перафразуе выражэнне адной і той жа думкі. Перафразаванне часцей за ўсе звязана з абагульненнем думкі, г. зн. заменай шырокага выказвання кароткім выразам.
Розныя часткі тэксту нясуць розны аб’ём інфармацыі. Пры чытанні, калі мэтай з’яўляецца выкрыццё асноўнай інфармацыі, у першую чаргу варта выдзеліць ключавыя фрагменты. Ключавыя фрагменты — гэта найбольш інфарматыўныя элементы тэксту.
Практыкаванні:
1. Прачытайце тэкст рэфератыўным відам чытання, пранумаруйце абзацы.
Глабалізацыя
Неабходна адразу расставіць акцэнты. Глабалізацыя — гэта не механічнае аб’яднанне спажывецкіх рынкаў, зліццё карпарацый, уніфікацыя валют або аплатных механізмаў. Гэтае нават не фармаванне новага, асераднёнага спажыўца. І не трэба разглядаць глабалізацыю толькі як працэс эканамічнай інтэграцыі. Але трэба сказаць, што менавіта эканамічны аспект глабалізацыі давёў эфектыўнасць прынцыпаў ліберальнага (вольнага) гандлю і абсалютную безгрунтоўнасць левых і леварадыкальных дактрын. Так званыя «сацыяльныя дзяржавы», дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту трываюць сёння крах — яны не ў стане ўжо выконваць у поўным аб’ёме свае масавыя сацыяльныя абавязкі, а іх эканомікі апынуліся другаснымі па стаўленню да тэхналагічных лідэраў. А што жа такое глабалізацыя?
Я бы сказаў так. Гэтае фармаванне адзінай супольнасці, пабудаванай на асноўным, які выходзіць за рамкі ўласна эканомікі, хутчэй, экзістэнцыяльным прынцыпе: кожны чалавек выбірае тое, што абслугоўвае яго ўласная (а не грамадскі або які іншы) цікавасць. Гэта значыць, чалавек мае максімальную волю выбару — ён можа перамяшчацца па міру ў пошуках аптымальнага працоўнага месца, аптымальнага заробку і аптымальнага камфорту жыцця. Дзяржавы (як бюракратычныя апараты) менш дыктуюць сваю волю вольным грамадзянам пасродкам забарон, абмежаванняў або ўніфікацый. У выніку грамадства ў цэлым прагрэсуе і квітнее спантана, як сума намаганняў асобных індывідаў задаволіць сваё ўласнае існаванне, а не ў адпаведнасці з праектам якога-небудзь чалавека або ўрада.
Можна даць іншае азначэнне сутнасці Глабалізацыя. Яна ўяўляе сабой працэс імклівага фармавання адзінай агульнасусветнай фінансава-інфармацыйнай прасторы на базе новых, пераважна камп’ютарных, тэхналогій. Я бы дадаў да гэтага яшчэ і фармаванне сапраўдных «інфармацыйных супольнасцяў» у сярэдзіне развітых краін, адасабленне «інфармацыйных эліт» у гэтых краінах. Дарэчы, адзін з сапраўдных крызісаў глабалізму (а не штучна выдуманых антыглабалістаў) складаецца ў тым, што спосаб мыслення і светапогляду (з відавочна ліберальным ухілам) інфармацыйнай эліты занадта моцна адрозніваецца ад традыцыйнага, утрыманскага мыслення асноўнай часткі насельніцтва. Пры гэтым некалькі змяняецца сэнс дэмакратыі, бо ідэі і паданні, народжаныя ўнізах грамадства, ужо не падымаюцца наверх па капілярных сістэмах грамадства, а проста не ўспрымаюцца элітай. У выніку патэнцыял дэмакратыі скурчваецца да цалкам малаважных памераў самой эліты. Гэта значыць, эліта рэзка адрываецца ад асноўнай часткі насельніцтва — што мы можам бачыць на прыкладзе адрыву ліберальных эканамічных поглядаў Ярвэлла і іншай эканамічнай думкі Беларусі. І самае страшнае — няма адэкватнай прапаганды: эліты лічыць, што змена навакольнага міру — гэта элементарныя рэчы.
Нельга казаць, што глабалізацыя — гэта фармальны працэс сцірання міждзяржаўных меж або ўвядзенне адзінай валюты. Скажам, аб’яднанне Еўропы, ператварэнне яе ў адзіную краіну з адзінай валютай — гэта хутчэй працэс інтэграцыі.
Глабалізацыя, несумнеўна, шырэй. Гэта новыя прынцыпы бізнэсу, новая прырода бізнэсу. Калі разуменне змяняла мір пад чалавека, зменьвала навакольную рэчаіснасць пад наша бачанне, а ўсе старыя вытворчасці — у тым ліку вытворчасць аўтамабіляў, будаўнічых матэрыялаў — былі накіраваныя менавіта на выпраўленне навакольнага міру. То глабалізацыя праз дамінаванне інфармацыйных тэхналогій вызначае змены ўжо самога чалавека, яго разуменне.
Такім чынам, глабалізацыя — гэтае маментальнае фармаванне новага разумення навакольнай рэчаіснасці, новых паводніцкіх стандартаў. Падкрэслю, глабалізацыя — гэта новыя паводніцкія стэрэатыпы. Сёння інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць не тавар прыстасоўваць да пэўнага чалавека, але чалавека прыстасоўваць да тавара. Чалавеку навязваюць тавар. А таксама стыль жыцця. У гэтым няма нічога дрэннага. Бо пераважная большасць людзей жадае жыць пад так званым інфармацыйным прымусам. Ператварэнне фармавання прытомнасці ў найболей выгодны бізнэс — не прыватнае пытанне камерцыі. Яно змяняе сам характар чалавечага развіцця: калі раней чалавецтва змяняла навакольны мір, то зараз — верагодна, з-за таго, што антрапагенная нагрузка на біясферу наблізілася да нейкага крытычнага ўзроўня — яно перайшло да змены самога сябе.
Тэхналогіі гэтай змены, па аналогіі з традыцыйнымі высокімі тэхналогіямі, накіраванымі на змену навакольнага асяроддзя — high-tech, атрымалі назву high-hume.
Можна падысці да гэтага з іншага боку. Глабалізацыі — гэта працэс канчатковага расслаення развітых і краін, якія развіваюцца. Або дакладней краін адэкватных часу і неадэкватных. Чаму?
З-за антыглабалістычных страхаў, з-за жадання нацыянальных урадаў татальна кантраляваць унутраныя працэсы, вызначаць прыярытэты, атрымліваць нематываваныя прыбыткі (карупцыя). А што вабіць у антыглабалізме яго актывістаў (як правіла, членаў развітых супольнасцяў)? Толькі рэвалюцыйных рамантызм, ірацыянальны пратэст, прыроджаны сацыялізм (гэта значыць, пошук гіпатэтычнай справядлівасці, якая чамусьці разглядаецца як асерадненне запатрабаванняў)?
2. Вярніцеся, калі ласка, яшчэ раз да пачатку тэксту. Давайце падрыхтуемся да напісання рэферата.
1. Прачытаем пяць першых абзацаў тэксту.
2. Чытаем другі абзац. Вызначаем тэму другога абзаца. Якім словазлучэннем яна выражана?
3. Чытаем трэці абзац. Вызначаем новую інфармацыю, якая раскрывае тэму трэцяга абзаца. Запішыце тэматычную і рэматычную часткі дадзенага абзаца.
4. Вызначаем рэму у чацвертым абзацы.
5. Вызначаем рэму ў пятым абзацы.
падыходу.
7. Выпішыце тэмы першых пяці абзацаў, запісаўшы іх у калонку злева.
8. Знайдіце ключавыя фрагменты ў 1-5 абзацах і эапішыце іх побач з тэмамі.
9. Прачытайне атрыманы вамі скарочаны варыянт тэксту і прааналізуйце прынцып яго пабудовы.
10. Прагледзьце увесь астатні тэкст і складзіце лагічны план тэксту.
Лагічным планам называюнь пералік галоўных тэм тэксту. План складаецца толькі з улікам галоўных тэм тэксту.
Схема інфарматыўнага рэферата (рэферата-канспекта)
Рэферат уяўляе сабой кароткі вусны або пісьмовы выклад зместу навуковай працы (аднакарэнныя словы: рэферат, рэферэнт, рэферавальны матэрыял, рэфератыўная частка).
Інфарматыўны рэферат будуецца па пэўнай схеме:
а) уступ або загалоўкавая частка.
б) апісанне або ўласна-рэфератыўная частка
в) заключная часіка.
Уступ. Ва ўступнай частцы даецца характарыстыка зыходных даных артыкула: аўтар, крыніца, раскрыццё сэнсу артыкула, назва, чаму прысвячаецца, вызначэнне характару артыкула.
Анісанне, або ўласна-рэфератыўная частка, уключае ў сябе кароткі змест асноўных пералічаных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, вынікі даследаванняў, аналіз двух-трох пытанняў, якія, на думку рэферэнта, з’яўляюцца асноўнымі, выклад пазіцыі аўтара, даведкавую частку, у якой указваецца колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія.
Заключная частка змяшчае вывад аўтара, заўвагі рэферэнта аб значэнні артыкула, ацэнку паўнаты своечасовасці разгляду праблем.
Лексічныя сродкі для напісання рэферата
— артыкул называецна (мае назву, носіць назву), тэма артыкула ўяўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне);
— у артыкуле разглядаецца, абагульняецца, даецца ацэнка, аналіз;
— у артыкуле, навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы).
Лексічныя сродкі для апісання аўтарскага тэсту
І аналізу асноўных пытанняў артыкула
— у артыкуле пададзены пункт гледжання на ..; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчлівыя сцвярджэнні, даказана што...;
— улічваць, прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на, наводзіць на думку, важна адзначыць, сутнасць гэтага зводіцца да наступнага, неабходна падкрэсліць, што.
Лексічныя сродкі для заключэння
— аўтар прыходзіць да вываду, заключэння, у заключэнне можна сказаць, што.., сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду;
— аўтар пераканаўча даказвае, прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае, што ;
— падзяляе пункт гледжання, прытрымліваецца падобнай думкі (меркавання), прызнае заслугі (добрыя якасці, вартасці);
— адзначае недахопы, папракае ў недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць;
— аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца), незразумела, што.
Схема рэферата-рэзюмэ
Індыкатыуны рэферат, або рэферат-рэзюмэ, указвае на асноўныя аспекты зместу першаснага дакумента. Змест навуковага артыкула ў рэфераце гэтага тыпу максімальна сціслы, пададзены ў выглядзе абагульнення асноўных палажэнняў і яго вывадаў.
Рэферат-рэзюмэ мае наступную схему:
а) загалоўкавая частка (складаецца з дакладнага бібліяграфічнага апісання крыніцы);
б) рэфератыўная частка (змяшчае асноўную інфармацыю);
в) даведкавы апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія).
Лексічныя сродкі сувязі тыя ж, што і ў рэфераце-канспекце.
