Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Адназначнасць і мнагазначнасць слова

У кожнай мове ёсць словы, якія называюць толькі адзін прадмет, і словы, што называюць два, тры і больш прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет.

Адназначных, або монасемантычных (ад грэч. monos — адзін, semantikos — той, што абазначае), слоў значна менш, чым мнагазначных. Гэта тэрміны (алгарытм, метафара, парабала) і некаторыя словы з канкрэтным значэннем (аловак, парта, сшытак).

Мнагазначныя, або полісемічныя (ад грэч. роlysemos — шматзначны), словы маюць больш як адно значэнне. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» падае, напрыклад, такія значэнні мнагазначнага назоўніка зямля: 1) планета; 2) суша (у адрозненне ад воднай прасторы); 3) глеба, грунт; 4) паверхня, на якой стаім, па якой рухаемся; 5) тэрыторыя, што знаходзіцца ў чыімсьці ўладанні; 6) краіна, дзяржава. У кожным канкрэтным кантэксце мнагазначнае слова мае толькі адно значэнне: Лось устаў [падняўся] на ногі, панюхаў лёд, прабег трушком, рассыпаючы капытамі снег (Пташн.). На дварэ светла, толькі што устаў [узышоў] месяц (М. Л.). Мнагазначнасць развіваецца звычайна на аснове падабенства або сумежнасці абазначаных гэтым словам прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Адпаведна адрозніваюць метафарычныя і метанімічныя пераносы значэння.

Метафара (ад грэч. перанясенне) — слова або выраз, ужытыя з пераносным значэннем на аснове падабенства, аналогіі. Метафара можа выконваць дзве функцыі — намінатыўную (камунікатыўную) і характарыстычную (стылістычную). Функцыю намінацыі забяспечваюць агульнамоўныя, або сцёртыя, акамянелыя, метафары — словы і выразы са згубленай вобразнасцю: ножка стала, горла збанка, вусце ракі, галоўка маку, падножжа гары. Гэтыя назвы, утвораныя на аснове пераносу значэння па аналогіі, — адзіныя прамыя найменні прадметаў і з’яў. Яны падаюцца ў слоўніках так, як і словы з прамым значэннем. Стылістычная функцыя забяспечваецца характарыстычнымі, паэтычнымі, метафарамі. Яны могуць пераносіць назвы фізічных якасцей прадметаў на псіхічныя ўласцівасці асобы (мяккі характар), прымет канкрэтных прадметаў — на адцягненыя паняцці (час бяжыць, плыве), дзеянняў асоб — на з’явы прыроды, абстрактныя паняцці (віхор вые, бура стогне, душа ные). Паэтычныя метафары заўсёды вобразныя. Яны пазначаюцца ў тлумачальных слоўніках паметай паэт.: Людзі самі, сваімі шчырымі рукамі, куюць сваё шчасце, робяць вясну на зямлі (Бял.).

Новае бачанне, нечаканае асэнсаванне вядомых усім знаёмых рэчаў даюць пісьменнікам магчымасць ствараць свежыя вобразы, выклікаць складаныя асацыяцыіпраз індывідуальна-стылістычныя, або аўтарскія, метафары. А з-за краю нябёс вочы ўскінуў дзянёк (К-с). Чорная хмара адбегла, кнігаукі п’юць ручаі (Панч.). Аўтарскія метафары слоўнікамі не адзначаюцца.

Метанімія (ад грэч. теtопутіа — перайменаванне) — перанясенне імені аднаго прадмета на другі на аснове іх знешняй ці ўнутранай сувязі, сумежнасці. Ад метафары метанімія адрозніваецца тым, што падабенства з’яў ці прадметаў пры метаніміі не мае значэння. Назва можа быць перанесена:

  1. з посуду на яго змесціва: шклянка «посуд» і «мера вадкасці ці сыпучага рэчыва ў гэтым по судзе» (Выпіла шклянку малака);

  2. з матэрыялу на выраб з гэтага матэрыялу: срэбра «метал» і «вырабы са срэбра» (На паліцы поўна срэбра);

  3. з паселішча на яго жыхароў: вёска «населены пункт» і «сукупнасць жыхароў гэтага населенага пункту»;

  4. з прадмета на асобу: лапаць «абутак» і пагардліва пра адсталага, некультурнага чалавека;

5) з дзеяння на яго вынік: вышыўка «шыццё» і «аздоба гэтым шыццём» (Ручнік з вышыўкай);

6) з памяшкання на сукупнасць асоб: аудыторыя «памяшканне» і «людзі ў гэтым памяшканні» (Дзіцячая аўдыторыя радавалася);

  1. з імені, прозвішча аўтара на яго творы: Прачытаў усяго Мележа;

  2. з імені, прозвішча майстра, вынаходніка на яго вырабы, знаходкі: Бурэ «гадзіннікавы майстар» і бурэ «гадзіннікі яго маркі», Галіфэ «генерал» і галіфэ «штаны ваеннага крою, прыдуманыя гэтым генералам».

Разнавіднасць метаніміі — сінекдаха (грэч. synekdoche — суадноснасць) — перанясенне назвы паводле колькаснай прыметы: часткі замест цэлага; адзінкавага замест шматлікага (адзіночнага ліку замест множнага і наадварот); відавога замест родавага і наадварот: Хлопцу страшна і цікава: што замысліў гэты пан, гэта доўгая халява, шыты золатам жупан (К-с). Натура ўжо, відаць, такая, што чалавеку з кожным днём заўжды чагосьці не хапае, хоць і у парадку усё кругом (Бр.).

Сінонімы

Сінонімы (ад грэч. synonymos — аднайменны) — блізказначныя словы і выразы. Яны аб’ядноўваюцца агульнасцю асноўнага значэння і адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай, а таксама спалучальнасцю з іншымі словамі. Характарызуючы вучонага, пісьменніка, грамадскага дзеяча, можна сказаць: вядомы «пра якога ведаюць»; знакаміты, слаўны, славуты «шырока вядомы»; відны, выдатны, вялікі «незвычайны»; папулярны «які карыстаецца сімпатыяй грамадства». Дзеясловы адкрыць, адгарнуць, адчыніць — сінонімы, але спалучаюцца яны з рознымі назоўнікамі: адкрыць вочы, адгарнуць кнігу, адчыніць дзверы. Яны адрозніваюцца рознай актыўнасцю ўжывання ў сучаснай беларускай мове.

Група блізказначных слоў утварае сінанімічны рад, у якім вылучаецца адно слова, якое выражае агульнае для ўсіх членаў гэтага сінанімічнага рада паняцце, якое называецца асноўным словам або дамінантай. У сінанімічным радзе назоўнікаў рэха, водгук, адгук, водгулле, водгалас, адгалоссе, розгалас, адпеў, пошчак, водзыўкі, рэзананс дамінантай з’яўляецца першае слова — рэха. Колькасць членаў у сінанімічным радзе розная; сінонімамі да асобных слоў могуць быць фраземы, перыфразы: перашкаджаць — замінаць, ставіць палкі у колы, стаяць на дарозе, падстауляць ножку, блытацца пад нагамі, круціцца пад нагамі, звязваць па руках і нагах. — Трыпутнік — пасынак дарог — праб’ецца праз нямыя пліты (Р. Б.). Сінанімічныя рады ўтвараюцца рознымі шляхамі. У сучаснай беларускай мове існуюць шматлікія блізказначныя — спрадвечныя словы, якія па-рознаму называюць адно і тое паняцце: змагчы—адолець, калодзеж — студня, каня — кнігаўка, няволя — прыгнёт, пограб — склеп, скрутак — сувой інш.

Частка сінонімаў — словы, запазычаныя з іншых моў у розныя гістарычныя перыяды: гадзіннік — загарак, занавеска — фіранка, перапынак — антракт, расада — флянсы, скрынка — шуфляда. Сінаніміка беларускай літаратурнай мовы няспынна папаўняецца лексічнымі адзінкамі з мясцовых гаворак: абрус — настольнік, некранутае месца — неруш, прымушаць — прысільваць. Сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсам, маюць розныя сэнсавыя адценні, называюцца семантычнымі (ад грэч. semantikos) або ідэаграфічнымі (ад грэч. idea — паняцце, grapho — пісаць). Семантычныя сінонімы — словы агульнаўжывальныя, нейтральныя: навек — незваротна, невядомы — нязнаны, разумны — мудры.

Сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца рознай актыўнасцю ўжывання ў сучаснай беларускай мове. Напрыклад, словы борць, дакляраваць, паходня, перст, скарбовы — архаізмы. Сфера іх ужывання абмежаваная. Ім адпавядаюць сучасныя агульнаўжывальныя вулей, абяцаць, факел, палец, дзяржаўны.

У параўнанні з нейтральнымі, агульнаўжывальнымі лексічнымі адзінкамі стылістычна афарбаванымі з’яўляюцца словы запазычаныя: аддзяленне — сегрэгацыя, незвычайны — экзатычны, рукапіс — ману-скрыпт; дыялектныя: авечка — шутка, гаварыць — жупіць; града — ляха, вытаптаць — здрасаваць; спецыяльныя: лодка — барка, барліна, баржа, лайбо, лясніцтва — кардон, насып — бруствер, размяшчэннедыслакацыя; жаргонныя: глупства — туфта, гультай — філон, скандал — буза, схавацца — зашыцца, уцячы — зліняць.

Стылістычнымі сінонімамі з’яўляюцца эўфемізмы (ад грэч. euphemismos — кажу ветліва) — словы і спалучэнні слоў, якія ўжываюцца для замены грубых, непрыемных для слыху слоў і выразаў. Так, замест памерці ўжываем пайсці на той свет, замест хлусіць — гаварыць няпраўду. Найбольш у сучаснай беларускай літаратурнай мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай. Такія сінонімы называюцца семантыка-стылістычнымі. У сказе Вунь заяц прабег, а то воўк сігануў ад дарогі, бач на сажань скочыў (Лыньк.) усе тры дзеясловы абазначаюць рух, але адрозніваюцца яны адценнямі значэння: сігануу, скочыў — рух больш хуткі, імклівы, чым абазначаны словам прабег. Словы прабег, скочыў — нейтральныя, сігануў — гутарковае. Сінонімы прабег, скочыў, сігануў — семантыка-стылістычныя.

Паміж большасцю блізказначных слоў сінанімічныя адносіны склаліся даўно. Такія сінонімы выкарыстоўваюцца ў мове традыцыйна і называюцца моўнымі, — узуальнымі (ад лац. usus — правіла, ужыванне спалучэння слоў). — узуальнае — прынятае ў мове ўжыванне слова, фраземы. У мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, гутарковай мове часта сінанімізуюцца лексічныя адзінкі, якія не маюць сэнсавай сувязі і збліжаюцца толькі ў пэўным кантэксце. Гэта сінонімы маўлення, або кантэкстуальныя, аўтарскія, аказіянальныя (лац. оссаsionalis — выпадковы, які не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню, носіць індывідуальны характар, абумоўлены пэўным кантэкстам) сінонімы. Упарты дождж у вокны барабаніць, халодны, нудны, шэры і густы, шраціны кропель безнадзейна раняць асенняга асінніку лісты (Грах.) Кожны з ужытых тут С. Грахоўскім прыметнікаў мае сваё значэнне: халодны — з нізкай тэмпературай, нудны — невясёлы, шэры — колеру попелу. Стаўшы побач у гэтым паэтычным кантэксце, яны набываюць агульнае значэнне — непрыемны.

Сінонімы дазваляюць перадаваць самыя тонкія адценні думак і пачуццяў. Пры дапамозе сінонімаў ствараюцца яркія, зрокавыя вобразы прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Менавіта сінонімы з’яўляюцца выразнікамі непаўторнасці, нацыянальнага каларыту кожнай мовы. Сінаніміка сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчыць пра яе лексічнае багацце, яе бязмежныя выяўленчыя магчымасці.

Антонімы

Антонімы — словы адной часціны мовы з процілеглым значэннем: назоўнікі: продкі — нашчадкі, сяўба — уборка; прыметнікі: дзікі — свойскі, добры — нядобры, далёкі — блізкі; дзеясловы: плакаць — смяяцца, бедаваць — радавацца, аддаляцца — набліжацца; прыслоўі: позна — рана, куды — адкуль, ярка — цьмяна.

У антанімічныя адносіны ўступаюць словы, якія выражаюць супрацьлеглыя суадносныя паняцці, што належаць да аднаго рада з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.

Не бываюць антонімамі словы з канкрэтным значэннем (дуб, горад, камп’ютар), вузкаспецыяльныя тэрміны (марфема, лазер, генезіс), а таксама лексічныя адзінкі, якія ў спалучэнні з пэўнымі словамі не захавалі значэння якасці: лёгкая атлетыка (параўн.: лёгкі — цяжкі мяшок), кіслы дождж (параўн.: кіслы — салодкі квас), мяккі знак, (параўн.: мяккі — цвёрды хлеб).

Мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар, суадносных з кожным значэннем мнагазначнага слова: кароткі — доўгі (сук), кароткі — высокі (чалавек), кароткі — шматслоўны (выклад), каротк — працяглы (гук), кароткі — поўны (прыметнік), густы — спорны. Супрацьлеглыя значэнні могуць развіцца і ў адным і тым жа слове: пэўны — акрэслены і неакрэслены, напэўна — мабыць і абавязкова, прагледзець — бегла пазнаёміцца і не звярнуць увагі.

Антонімы, ужытыя з прамым значэннем, звычайна спалучаюцца з аднымі і тымі словамі: светлы — цёмны (пакой, касцюм, колер, завулак), налева — направа (паехаць, павярнуць, паглядзець, збочыць), сесці — устаць (хутка, спакойна, нервова). Пры пераносным ужыванні слова спалучальныя магчымасці кампанентаў антанімічнай пары змяняюцца. Напрыклад, антанімічныя прыметнікі гарачы — халодны аднолькава свабодна спалучаюцца з назоўнікамі дзень, чай, пот, прыём, погляд. Але з назоўнікам час спалучаецца толькі прыметнік гарачы, а з назоўнікамі разважлівасць, манера — прыметнік халодная. Паводле структуры антонімы падзяляюцца на аднакарэнныя (друг — недруг) і рознакарэнныя (друг — вораг).

У мастацкіх і публіцыстычных творах часта выкарыстоўваюцца кантэкстуальныя антонімы — словы толькі ў пэўным кантэксце і вызначаецца кантэкстам: І ў сэрцах зауважаю лёд. А ў добрых зрэнках бляск гарачы, і нават душынавылёт часамі вострым зрокам бачу (Грах.)