Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя словы, стылістычна нейтральныя, ці, як іх яшчэ называюць, міжстылёвыя словы. Міжстылёвая лексіка аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання.

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведау, напрыклад: аналіз, сінтэз, дослед, працэс і інш. Заўважым, што сярод слоў гэтай групы шмат іншамоўных, ці нават інтэрнацыянальных, паколькі гэта пераважна словы лацінского ці грэчаского паходжання.

Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны, да якіх адносім словы, спалучэнні слоў, што групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі, напрыклад, тэрміны гісторыі, медыцыны, эканомікі і інш.

Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару

Адметнасць навуковых тэкстаў вызначаецца і праз адбор і выкары-станне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы, ці ідыёмы, — устойлівыя моўныя выразы, значэнне якіх не супадае са значэннем асобных слоў, што яго складаюць, — валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання стылістычнай функцыі іх можна раздзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўным стылям і спецыяльна незамацаваныя за асобным стылям. У першай групе выдзяляюць кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Кніжныя выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуковых і мастацкіх стылях (дзяржаўнае кіраванне, краевугольны камень, пад знакам, актуальная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, аддавць належнае, камень спатыкнення). Размоўныя і прастамоўныя: раз-пораз, перш-наперш, час ад часу, тайнае галасаванне, у крайнім выпадку. У навуковх тэкстах фразеалагізмы не часта выкарыстоўваюцца і функцыя ў іх сваеаасблівая — намінатыўная, у той час як у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць.

Самай істотнай асаблівасцю лексікі з’яўляецца шматлікая варыянтнасць. Існуюць варыянты з рознай будовай (заработная плата заробак, цана, філіграньвадзяны знак, намінальная цананамінал); са скарачэннем асноў (выканаўчы камітэтваканкам); з рознымі суфіксамі (выканавецвыканаўца, просьбітпрасіцель).

Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

На першы погляд і у навуковых тэкстах сустракаюцца ўсе часціны мовы, розныя іх камбінацыі, формы, што дыктуецца спецыфікай самой беларускай мовы як сінтэтычнай. І ўсё ж бліжэйшы, больш уважлівы разгляд вымушае канстатаваць факты спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных срокаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка дасягаецца частотнасцю ўжывання тых ці іншых граматычных формаў, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш. Разгледзім найбольш частотныя з іх.

У параўнанні з гутарковым, публіцыстычным стылямі і мовай мастацкіх твораў у навуковых тэкстах менш ужывальныя дзеясловы. Пры гэтым у навуковых тэкстах большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-яй асобы цяперашняга часу, паколькі абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы.

Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці.

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым ніякі род гэтых назоўнікаў пераважае, паколькі ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні.

Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем — ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы, так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці».

У тэкстах навуковага стылю ўжываюцца прыметнікі, але як сродак пераважна-класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйны характар.

Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў, напрыклад, у эканоміцы: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, валютныя аперацыі, дэбіторская запазычанасць, дэмаграфічная сітуацыя, занальныя цэны, знешні гандаль, падатковыя льготы, прыватная ўласнасць, шахматны баланс, эканамічная палітыка, эканамічнае стымуляванне і інш.

Формы вышэйшай ступені параўнання з суфіксамі -ейш (-эйш-) -ш-амаль не ўласцівы для мовы навуковых тэкстаў, а аналітычныя формы (складаныя) тыпу больш высокі, менш гучны вызначаюцца кніжнасцю і ўжывальнасцю ў навуковых тэкстах.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова (часам тлумачыцца і як самастойная часціна мовы) у беларускай мове значна абмежавана ва ўсіх стылях мовы ў параўнанні з рускай мовай. Гэта абмежаванне выклікана перш за ўсё асаблівасцямі ўтварэння некаторых дзеепры-метнікаў. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), а прошлага часу пры дапамозе суфіксаў -ш-, -ўш-, увогуле апошнім часам лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны ў пачатковай форме аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -ем-, -ім-, але адзначаецца, што яны «не характэрныя сучаснай беларускай літаратурнай мове», ці ўжыванне іх абмежавана.