Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне

Тэкст (ад лац. textus — тканіна, спляценне, злучэнне) — гэта падрыхтаванае выказванне ў вуснай цi пiсьмовай форме з устойлiвым сэнсавым адзiнствам i сiстэмай кампанентаў, аб’яднаных у адзiную структуру. Тэкст падпаракаваны адзiнай тэме. Ён разгортваецца ў лагiчнай паслядоўнасцi, якая выражаецца спецыфiчнымi сродкамi тэкставай сувязi (злучнiкi, займеннiкi i iнш.). Асноўнымi ўласцiвасцямi тэксту з’яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязанасць, закончанасць.

Тэкст заўсёды мае адну галоўную тэму. Кожная тэма можа складацца з некалькiх асобных падтэм. Сказы, аб’яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая называецца фрагментам (урыўкам). Частка тэксту — гэта адзiн або некалькi абзацаў. Самай меншай сэнсава закончанай адзiнкай тэксту з’яўляецца сказ. Ёсць тэксты, якiя складаюцца з аднаго цi двух сказаў (загадкi, прыказкi).

Спецыфiка ўсiх гэтых адзiнак — у iх структурнай i адноснай сэнсавай закончанасцi, што дазваляе кожнай з iх у пэўных умовах выступаць у якасцi самастойнага маўленчага твора.

Важную кампазiцыйна-стылiстычную ролю ў тэксце выконвае абзац. Абзац мае адносiны да цэлага тэксту i выконвае ў iм шматлiкя функцыi. Звычайна абзац афармляе пачатак новай думкi i ў той жа час заканчвае папярэднюю. Ён выконвае ў тэксце таксама экспрэсiўна-выдзеляльную функцыю. Калi аўтару трэба падкрэслiць якi-небудзь сказ, ён робiць гэта пры дапамозе абзаца. Пры дапамозе абзацаў можна надаць тэксту iмпрэсiянiстычны характар, можна выразiць дынамiку, хуткую змену падзей. Такое чляненне становiцца прыметай iндывiдуальнага стылю пiсьменнiка.

Абзацы бываюць статычнымі (апісанне; дзеясловы незакончанага трывання) і дынамічнымі (дзеянні; дзеясловы закончанага трывання).

У тэксце выдзяляюць два віда сувязі: ланцуговая (сказы злучаюцца паміж сабой з дапамогай злучнікаў, паўтораў, далучэнняў) і паралельная (сказы супастаўляюцца ці супрацьпастаўляюцца).

Тэкст заключае ў сябе розныя вiды паведамленняў. У залежнасцi ад таго, што iменна паведамляецца, можна выдзелiць тры вiды паведамленняў (iнфармацый): фактуальнае, канцэптуальнае, падтэкставае.

Фактуальнае паведамленне гэта апiсанне фактаў, падзей, месца, часу працякання дзеяння, разважаннi аўтара, рух сюжэта.

Канцэптуальнае паведамленне гэта выражэнне светапогляду аўтара, асноўныя думкi, iдэi твора. Гэты від iнфармацыi раскрывае задуму пiсьменнiка, прадстаўляе карцiну свету такой, якой яе ўяўляе аўтар. Канцэптуальная iнфармацыя не заўсёды ясна i дакладна выражаецца словамi. Яна часта вынiкае з розных вiдаў узаемадзеяння розных вiдаў фактуальнай iнфармацыi.

Падтэкставая iнфармацыя таксама не выражаецца словамi, яна толькi падразумяваецца. Гэта iнфармацыя ўзнiкае дзякуючы таму, што словы, словазлучэннi, сказы маюць здольнасць утойваць у сябе скрыты сэнс.

У залежнасцi ад спосабу перадачы зместу i ўнутранай арганiзацыi тэксту адрознiваюць наступныя тыпы маўлення: апавяданне, апiсанне, разважанне.

Тыпы маўлення

Апiсанне ужываецца для характарыстыкi прадметаў, з’яў, асоб. У iм пералiчваюцца прыкметы ў пэўнай паслядоўнасцi. Найбольш важнай прыкметай апiсання з’яўляецца статычнасць (адначасовасць), таму найбольшае выкарыстанне займаюць назоўнiкi, прыметнiкi, ужыванне аднатыпных формаў выказнiкаў, намiнатыўных i няпоўных сказаў. Апiсанне выкарыстоўваецца ў навуковых, мастацкiх, афiцыйна-справавых тэкстах

Апавяданне служыць для перадачы падзей, якiя разгортваюцца ў часе, маюць дынамiку. Увага ў iм акцэнтуецца на характары развiцця дзеянняў, падзей, iх паслядоўнасцi. У апавядальных тэкстах шырока выкарыстоўваюцца дзеясловы, акалiчнасныя словы. Апавядальны тэкст шырока выкарыстоўваецца ў мастацкiм стылi.

Разважанне выклад думкi, для якога найбольш характэрна лагiчнасць i аргументаванасць. Разважанне найбольш пашырана ў навуковых тэкстах, публiцыстыцы. Будуецца разважанне ў адпаведнасцi са строгай i лагiчнай паслядоўнасцю сказаў i прычына-вынiковымi сувязямi памiж iмi. У тэкстах-разважаннях шырока выкарыстоуваюцца iндуктыуны (сiнтэтычны) i дэдуктыўны (аналiтычны) метады разгортвання матэрыялу, сiстэмы тэзiсаў, аргументаў, доказаў, высноў. Разважанне ў мастацкiх творах з’яўляецца адным з самых найважнейшых сродкаў раскрыцця ўнутранага стану героя.