Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Гiпотэзы паходжання мовы

Пытанне аб паходжаннi мовы цiкавiла чалавецтва з даўняга часу. Яшчэ у бiблейскiх легендах мы знаходзiм дзве супрацьлеглыя тэорыi паходжання мовы. У Першай главе кнiгi Быцiя гаворыцца, што «Бог творил словесным заклинанием и сам человек был сотворен силой слова». Але ў Другой главе гаворыцца: «Бог творил «молчком», а потом привел к Адаму всех тварей, чтобы человек дал им имена, и как он назовет, так чтобы было и впредь».

Такiм чынам, ужо ў Бiблii абазначылiся два супрацьлеглыя погляды наконт паходжання мовы:

Мова не ад чалавека.

Мова ад чалавека.

У цяперашнi час iснуе шмат тэорый наконт паходжання мовы:

  1. Тэорыя гукапераймання. Бяре свой пачатак ад антычнасці. Сутнасць яе ў тым, што бязмоўны чалавек чуў гукi прыроды (журчанне ручая, спеў птушак) i пераймаў гэтыя гукi. У любой мове ёсць гукапераймальныя словы як ку-ку, гаў-гаў, ха-ха i вытворныя ад iх словы кукаваць, гаўкаць, хахатаць. Але памылкова думаць, што мова ўзнiкла такiм механiчным i пасiўным чынам. Мова ўзнiкла i развiвалася ў чалавека сумесна з мышленнем, а пры гукаперайманнi мышленне зводзiцца да фатаграфii.

  2. Тэорыя выклiчнiкаў. Заснавальнiкамi з’яўляюцца эпiкурэйцы. Заключаецца ў тым, што першабытныя людзi ператваралi крыкi жывёл у «натуральныя гукi» — выклiчнікi, якiмi суправаджалiся эмоцыi. Выклiчнiкi ўваходзяць у слоўнiкавы склад любой мовы i могуць мець вытворныя словы (ах — ахаць, ох — охаць). Але такiх слоў вельмi мала, меньш, чым гукапераймальных слоў. Па гэтай тэорыi прычына ўзнiкненя мовы зводзiцца толькi да экспрэсiўнай функцыi i дапускае, што мова ўзнiкла праз эмоцыi.

  3. Тэорыя «працоўных выкрiкаў». З’явiлася ў XIX ст. i зводзiлася да таго, што мова з’явiлася з выкрыкаў, якiя суправаждалi калектыўную працу (раз, эх, ухнем). Яны нiчога не выражаюць (перадаюць), а з’яўляюцца толькi сродкам рытмзацыi працы.

  4. Тэорыя сацыяльнага дагавору. З’явiлася ў сярэдзiне XVIII ст. Сутнасць: мова — гэта прадукт «сацыяльнай дагаваронасцi» (людзi дагаварылiся памiж сабой аб тых цi iншых назвах прадметаў).

Памылка ўсiх гэтых тэорый у тым, што яны разглядалi мову iзалявана ад грамадства. А мы ведаем, што мова на можа iснаваць без грамадства i наадварот, грамадства не iснуе без мовы.

  1. Тэорыя Энгельса «Роля працы ў працэсе пераўтварэння малпы ў чалавека». Ф. Энгельс у сваёй тэорыi так растлумачвае ўмовы ўзнiкнення мовы: «Когда после тысячелетней борьбы рука, наконец, дифферецировалась от ноги и установилась прямая походка, то человек отделился от обезьяны, и была заложена основа для развития членораздельной речи». Такiм чынам людзi, якiя пачалi фарміравацца, прыйшлi да неабходнасцi нешта сказаць адзiн аднаму. Гэтая неабходнасць выклiкала ўзнiкненне мовы. Мова магла ўзнiкнуць толькi як калектыўны здабытак (достояние), а не як iндывiдуальная ўласцiвасць таго цi iншага чалавека. З вышэй сказанага можна зрабiць вывад: «Спачатку праца, а потым i разам з ёй членараздзельнае маўленне з’явiлiся двума самымi галоўнымi стымуламi, пад уплывам якiх мозг малпы ператварыўся ў чалавечы мозг».