
- •Прырода мовы, яе існасць
- •Функцыі мовы
- •Мова і маўленне
- •Гiпотэзы паходжання мовы
- •Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў
- •Ля вытокаў беларускай мовы
- •Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага
- •Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
- •Разнавіднасці беларускай мовы
- •Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •Інтрэферэнцыя
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi Назоўнiк
- •Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове
- •Асаблiвасцi скланення назоўнiка
- •Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
- •Прыметнiк
- •Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў
- •Лiчэбнiк
- •Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Займеннiк
- •Асаблiвасцi скланення займеннiкаў
- •Дзеяслоў
- •5. Катэгорыя ладу дзеяслова.
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Ужыванне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыслоўе
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Асаблiвасцi кiравання
- •Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
- •Адназначнасць і мнагазначнасць слова
- •Амонімы
- •Паронімы
- •Паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Тэрмінасістэма і яе асаблівасці
- •Тыпы тэрмінасістэм
- •Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Паходжанне тэрмiнаў
- •Словаўтварэнне тэрмінаў
- •Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання
- •Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі
- •Паняцце стыляў мовы
- •Навуковы стыль
- •Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне
- •Тыпы маўлення
- •Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі
- •Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
- •Рэферат
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
- •Сфера афіцыйных зносін
- •Патрабаванні да дакументаў
- •Класіфікацыя дакументаў
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •Справавыя лісты
- •Моўныя канструкцыі справавых лістоў
- •Літаратура
Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
Тэрмiны паводле будовы суадносяцца са словамi цi спалучэннямi слоў. Разгледзiм кожную групу больш падрабязна.
Словы-тэрмiны не могуць iснаваць па-за межамi часцiн мовы, але ў якасцi слоў-тэрмiнаў выкарыстоўваюцца толькi назоўнiкi, прыметнiкi, дзеясловы. Асноўную колькасць слоў-тэрмiнаў складаюць назоўнiкi (аўдытар, аўкцыён, купон, маркет, рэкламаванне, акцыз і інш.)
Прыметнiкi ў якасцi слоў-тэрмiнаў ужываюцца даволi рэдка, паколькi яны, як правiла, спалучаюцца з назоўнiкам (бюджэтны, дэпазітны і інш.).
Дзеясловы ў якасцi слоў-тэрмiнаў ужываюцца, але iх вельмi мала (канібалізаваць — праводзіць палітыку маркетынгу, калі адна і тая ж фірма выпускае на рынак новую марку тавару ў той жа таварнай катэгорыі, у якой у яе ўжо зарэкамендаваны на рынку тавар; экспартаваць; рэкламаваць і інш.).
Словазлучэннi — тэрмiны надзвычай шырока выкарыстоў-ваюцца ва ўсiх галiнах навукi. Сярод iх ёсць свабодныя i несвабодныя словазлучэннi. У тэрмiнах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент па-за межамi тэрмiна можа ўступаць у сувязь з iншымi словамi (рынак пакупніка, рынак прадаўца, сегмент рынку, ёмкасць рынку). Кожнае слова у такiх словазлучэннях — тэрмiн.
У несвабодных словазлучэннях можна выдзелiць кампанент, якi iзалявана можа i не быць тэрмiнам (бацькоўская фiрма — бацькоўскi — прыметнiк, не з’яўляецца тэрмiнам).
У словазлучэннях-тэрмінах нярэдкія выпадкі спалучэння назоўніка з ўласным назоўнікам (апорнае і залежнае слова). Гэта, як правіла, прозвішча вучоных, даследчыкаў, адкрывальнікаў: піраміда Маслава, рэйтынг Нільсана, акт Ланхэма і інш.
Практыкаванні:
1. Прачытайце эканамічныя тэрміны, раздзяліце іх на групы паводле будовы (аднаслоўныя і шматслоўныя). Якое ваша меркаванне аб іх выкарыстанні?
Валютны рахунак, пеня, адлічэнні ад прыбытку, перфаратар, пакрыццё страт, ордэр, дэвальвацыя, доўгатэрміновыя эканамічныя нарматывы, затраты на вытворчасць, разліковы прыбытак, рознічныя цэны, сертыфікат, пазыка, гандаль, экспарт.
2. Выпішіце з тэрміналагічнага слоўніка (падручніка па пэўнай дысцыпліне) тэрміны-словы розных часцін мовы і тэрміны словазлучэнні рознай будовы. Якія вашы вывады адносна частотнасці тэрмінаў розных часцін мовы і колькасці кампанентаў у тэрмінах-словазлучэннях?
3. Прачытайце эканамічныя тэрміны на рускай і беларускай мовах. Якія іх граматычныя асаблівасці?
Беспрацоўе — безработица, страта — убыток, час — время, знак якасці — знак качества, другасная сыравіна — вторичное сырье, машына-гадзіна — машино-час, незавершаная вытворчасць — незавершенное производство, бесперапынны рабочы тыдзень — непрерывная рабочая неделя, аптовы гандаль — оптовая торговля, поўны сабекошт — полная себестоимость, дапамога — пособие, прыбытак — прибыль, разліковы прыбытак — расчетная прибыль, рамонтная гаспадарка — ремонтное хозяйство, рацыяналізатарская прапанова — рационализаторское предложение, сыравіна — сырье.
4. Якая асаблівасць прыведзеных тэрмінаў? Вызначце арфаграмы і растлумачце правапіс прыведзеных тэрмінаў.
Выдаткі вытворчасці, выдаткі абарачэння, ускосныя выдаткі, вагі, страты, знешнія пазыкі, грошы, абаротныя сродкі, абаротныя фонды, фінансы.
5. Вызначце сярод прыведзеных словазлучэнняў са словамі поле, плячо, стан тэрміналагічныя.
Поле напружанняў, пракатнае поле, наборнае камутацыйнае поле, квяцістае поле, шырокае поле, поле далёкадзеючых напружнняў, рамонкавае поле, жытняе поле, суседняе поле, засеянае поле, аперацыйнае поле, магнітнае поле, электрычнае поле.
Плячо сябра, плячо рычага, плячо бастыёна, пералом пляча.
Залежны стан дзеяслова, узрушаны стан, аўтаматычны стан, стройны стан, эканамічны стан, акты грамадзянскага стану.
6. Якія асаблівасці беларускай і рускай моў выяўляюцца ў наступных адэкватных тэрмінах?
Корреспондирующие счета — карэспандавальныя (суадпаведныя) рахункі, последующий контроль — наступны кантроль, регулирующие статьи — рэгуляваныя артыкулы, предполагаемая прибыль — дапуш-чальны прыбытак, обрабатывающая промышленность — апрацовачная прамысловасць, оборачиваемость капитала — зваротлівасць капіталу.