Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Амонімы

Амонімы (ад грэч. hотоs — аднолькавы і опута — імя) — аднолькавыя назвы розных прадметаў, з’яў, дзеянняў. Лексічныя амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення розных паводле паходжання слоў або ў выніку разыходжання значэнняў мнагазначнага слова. Так, у беларускай мове ёсць амонімы, якія ўзніклі пры гукавым супадзенні этымалагічна розных слоў: абора «будынак» і абора «вяровачка», аброк. «падатак» і аброк «корм для каня ў дарозе».

Аманімічныя адносіны захоўваюцца паміж словамі-амонімамі, запазычанымі з адной замежнай мовы: бокс (вох — скрынка) «ізаляванае памяшканне» и бокс — вид спорту . З’ява аманіміі назіраецца і ў выпадку гукавога супадзення беларускіх паводле паходжання слоў і слоў запазычаных: бунт «стыхійнае паўстанне, мяцеж» і бунт (ням. Вund — звязак) «кіпа, стос»; бот «абутак» і бот (гал. Bood) «невялікае грабное або маторнае судна». Аманімічныя адносіны ўстанаўліваюцца таксама паміж запазычанымі з розных моў словамі, якія ў беларускай мове вымаўляюцца аднолькава: грыф (грэч. gryps) — 1) драпежная птушка; 2) міфалагічная істота з тулавам ільва і галавой арла або льва; грыф (ням. Griff) — 1) пласцінка ў музычным інструменце; 2) стрыжань атлетычнай штангі; грыф (фр. griffe) — 1) штэмпель з узорам чыйго-небудзь подпісу, а таксама адбітак гэтага штэмпеля; 2) афіцыйны надпіс на дакуменце або выданні, які вызначае парадак карыстання імі.

Значная частка беларускіх амонімаў з’явілася ў выніку распаду полісеміі, г. зн. у выніку разыходжання значэнняў спрадвечна беларускага слова з-за страты ўнутранай сувязі паміж імі. Напрыклад, слова гасцінец абазначае «падарунак» і «дарога, шлях». Некалі абодва гэтыя значэнні звязваліся агульным значэннем госць — «купец, які вёз тавары (гасцінцы) па дарогах (гасцінцах)».

Працэс разыходжання (разрыву) значэнняў мнагазначнага слова працяглы, і не заўседы легка вызначыць, існуе сувязь паміж значэннямі ці страцілася. Таму часам адны і тыя словы падаюцца ў розных слоўніках па-рознаму: як мнагазначныя і як аманімічныя. Напрыклад, у ТСБМ словы абвязаць, вал, завесці характарызуюцца як мнагазначныя, а ў «Словаре омонимов русского языка» О.С. Ахманавай — як амонімы.

Практычна адсутнасць (або наяўнасць) сувязі паміж значэннямі слова выяўляецца шляхам падбору сінонімаў да кожнага значэння гэтага слова: вытрымка — якасць характару і цытата; лябёдка — птушка і машына; лата — кавалак тканіны, скуры і жэрдка, дошка; бык — жывёла і апора моста. Гэта — амонімы.

Лексікаграфічныя даведнікі падаюць амонімы як асобныя самастойныя словы.

Калі амонімы супадаюць ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах, яны называюцца поўнымі. Напрыклад, назоўнікі світа «акружэнне важнай асобы» і світа «верхняя вопратка» маюць адны і тыя формы роду, ліку і склону.

Калі словы гучаць аднолькава ў асобных граматычных формах, такія амонімы называюцца частковымі або амаформамі. Напрыклад, прыслоўе дамоў гучыць так, как і назоўнік дом у форме роднага склону множнага ліку: прыехаў дамоў і не бачу дамоў; прыслоўі наверсе, унізе гучаць так, як і назоўнікі верх, ніз у форме меснага склону адзіночнага ліку з прыназоўнікамі на, у.

Ад лексічных амонімаў адрозніваюцца амографы — словы, якія пішуцца аднолькава, але вымаўляюцца па-рознаму (найчасцей адрозні-ваюцца націскам): актавы — актавы, густы — густы, закапаць — закапаць, кара — кара, раса — раса, і амафоны — словы, якія аднолькава вымаўляюцца, але пішуцца па-рознаму: адвезці — адвесці, араб — арап, дарос — да рос, плод — плот, под—пот, праз — прас.

З’ява аманіміі выходзіць за межы адной мовы і ўзнікае гістарычна як вынік міжмоўных зносін блізкіх паходжаннем народаў. Параўнальны аналіз лексікі беларускай і рускай, беларускай і польскай моў выяўляе значную колькасць слоў, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне. Гэта міжмоўныя амонімы.

Бел. качка — птушка рус. качка — хваляванне на моры

мех — мяшок мех — футра

спор — удача, поспех спор — спрэчка

заплата — плата заплата — латка

шмат — многа шмат — кавалак

пілка — маленькая піла (польск.) пілка — мяч