
- •Прырода мовы, яе існасць
- •Функцыі мовы
- •Мова і маўленне
- •Гiпотэзы паходжання мовы
- •Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў
- •Ля вытокаў беларускай мовы
- •Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага
- •Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
- •Разнавіднасці беларускай мовы
- •Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •Інтрэферэнцыя
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi Назоўнiк
- •Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове
- •Асаблiвасцi скланення назоўнiка
- •Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
- •Прыметнiк
- •Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў
- •Лiчэбнiк
- •Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Займеннiк
- •Асаблiвасцi скланення займеннiкаў
- •Дзеяслоў
- •5. Катэгорыя ладу дзеяслова.
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Ужыванне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыслоўе
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Асаблiвасцi кiравання
- •Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
- •Адназначнасць і мнагазначнасць слова
- •Амонімы
- •Паронімы
- •Паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Тэрмінасістэма і яе асаблівасці
- •Тыпы тэрмінасістэм
- •Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Паходжанне тэрмiнаў
- •Словаўтварэнне тэрмінаў
- •Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання
- •Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі
- •Паняцце стыляў мовы
- •Навуковы стыль
- •Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне
- •Тыпы маўлення
- •Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі
- •Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
- •Рэферат
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
- •Сфера афіцыйных зносін
- •Патрабаванні да дакументаў
- •Класіфікацыя дакументаў
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •Справавыя лісты
- •Моўныя канструкцыі справавых лістоў
- •Літаратура
Асаблiвасцi кiравання
Дзеясловы руху iсцi, выйсцi, ехаць, выехаць, вяртацца, уцячы i iнш., калi яны паказваюць на прасторавае значэнне, спалучаюцца з назоўнiкамi роднага склону з прыназоўнiкам з: уцячы з лекцыi, выскачыць з вады.
Дзеясловы смяяцца, падсмейвацца, насмяхацца, рагатаць, жартаваць, дзiвiцца кiруюць назоўнiкамi (займеннiкамi) ў форме роднага склону з прыназоўнiкам з: смяяцца з Васiля, жартаваць з яе.
Дзеясловы дзякаваць, аддзякаваць, падзякаваць, дараваць, прабачыць спалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) ў форме давальнага склону: аддзякаваць маме, не магу дараваць сабе.
Дзеясловы руху iсцi, бегчы, ехаць, збегаць i iнш. кiруюць назоўнiкамi ў форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкам па: паехаць па салому, iсцi па ваду.
Калi дзеясловы iсцi, бегчы, ехаць спалучаюцца са словамi кветкi, грыбы, ягады, перад гэтымi словамi ставiцца у: у грыбы, у ягады.
Дзеясловы гаварыць, расказваць, казаць, спяваць, разважаць патрабуюць, каб залежны назоўнiк (займеннiк) стаяў у вiнавальным склоне з прыназоўнiкам пра: расказваць пра сябе, распытваў пра сястру.
Якасныя прыметнiкi вышэйшай ступенi параўнання кiруюць залежным назоўнiкам (займеннiкам) ў вiнавальным склоне з прыназоў-нiкам за: прыгажэйшы за сябра, старэйшая за сястру. Пры вышэйшай ступенi параўнання прыметнiкаў i прыслоўяў могуць стаяць параўнальныя звароты са злучнiкамi як, чым: У яго сiлы не меней, як у добрага вала.
Дзеясловы ажанiцца, ажанiць, пажанiцца патрабуюць, каб залежны ад iх назоўнiк стаяў у творным склоне з прыназоўнiкам з: ажанiцца з Вiкай.
Практыкаванні
1. Утварыць словазлучэнні: спачуваць (таварыш), непакоіць (ён), рыхтавацца (заняткі), спадзявацца (вас), пайсці (сын), клапаціцца (малыя), смяяцца (таварышы), дзякаваць (яна), думаць (ты), камандаваць (мы), патрабаваць (яны), падысци (ён), прабацычь (я), пісаць (яна), любавацца (вы), расказаць (яно), сябраваць (мы).
2. Якія словазлучэнні адпавядаяць нормам беларускай мовы?
Ісці па ваду, ісці за вадой; збірацца за грыбамі, збірацца ў грыбы, збірацца па грыбы; жартаваць над ім, жартаваць з яго; большы яго, большы за яго; падзякаваць вас, падзякаваць вам; вялікі дзякуй, вялікае дзякуй; ісці к берагу, ісці да берага.
3. Перакладзіце на беларускую мову: пойти за хлебом, пойти по полям, закон об языках, беспокоиться о сыне, читать по вечерам, построить у реки, опоздать из-за тебя, говорить между собой, лучше всего, метрах в сорока, сказать сквозь смех, расти вдоль реки, смеяться над бездельником, извините меня за беспокойство, нечего рассуждать о том, чего хорошо не знаешь.
4. Утварыць словазлучэнні: 2 (маладзіцца), 2 (новыя сцежкі), пайсці з 4 (аднакурснікамі), 5 (студэнт), 3 (чалавекі), 6 (сані), 64 (кілаграм).
Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
Лексiка — гэта сукупнасць слоў, уласцiвых мове, яе слоўнiкавы састаў.
Слова — асноўная моўная адзiнка, пры дапамозе якой выражаецца абагульненнае паняцце аб асобным прадмеце думкi. Усе словы, якiя ёсць у мове, складаюць слоўнiкавы састаў мовы, або лексiку. Слова ўспрымаецца намi ў гарманычным адзiнстве формы i зместу. У нашай свядомасцi адлюстроўваецца фiзiчнае, матэрыяльнае аблiчча — гукавы комплекс, у якiм яно ўвасабляецца. Змест слова складае яго лексiчнае значэнне. Лексiчнае значэнне слова — гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаiснасцi. Словы выконваюць у мове намiнатыўную функцыю i служаць для абазначэння прадметаў, iх якасцей, дзяння, стану. Гэтыя граматычныя катэгорыi даюць падставу для вылучэння назоўнiкаў, прыметнiкаў, дзеясловаў, лiчэбнiкаў i iншых граматычных класаў слоў.