Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Утварэнне дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў 1 спражэння з дапамогаю суфіксаў -учы (-ючы), ад дзеясловаў II спражэння — з дапамогай суфіксаў -ачы(-ячы): піш-уць — піш-учы, ід-уць — ід-учы, кос-яць — кос-ячы, бач -аць — бач-ачы, ходз-яць — ходз-ячы.

Заўвага. У беларускай і рускай мовах дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай розных суфіксаў; параўн.: чытаючы читая, гаворачы говоря, ідучы идя, успамінаючы вспоминая.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) з дапамогаю суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): раскіну-ць — раскіну-ўшы, прачыта-ць — прачыта-ўшы, зразуме-ць — зразуме-ўшы, прынес-ці — прынёс-шы, абтрэс-ці — абтрос-шы.

Ад асноў прошлага часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі ў тых выпадках, калі ў інфінітыве дзеясловы маюць суфікс -ці, а аснова заканчваецца на гук [с], які ўзнік у выніку дысіміляцыі [д], [т]: прывес-ці — прывяд-уць — пры-вё-ў — прывё-ўшы, сплес-ці — сплят-уць — сплё-ў — сплё-ўшы; калі ў інфінітыве маюць суфікс -ну-, які ў форме прошлага часу выпадае: высахну-ць — высах — высах-шы, намокну-ць — намок — намок-шы; калі ў інфінітыве заканчваюцца на суфікс -чы, у якім гук [ч] узнік са спалучэння кт: спя-чы — спёк — спёк-шы.

Ужыванне дзеепрыслоўяў

Існуюць пэўныя заканамернасці, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што ўтвараюць дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца: Бацька слухаў вершы Янкі Купалы, то ўздыхаючы, то падпіраючы галаву рукою, то дзесьці ціха ходзячы ў сваіх думках (Скр.). Таму нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў, такое ўжыванне лічыцца парушэннем літаратурнай нормы. Няправільная, напрыклад, будова такога сказа: Гледзячы на гэтыя здымкі, успамінаюцца радкі з песні. Тут асноўнае і дадатковае дзеянні (успамінаюцца і гледзячы) адносяцца да розных дзейнікаў. Сказ можна перабудаваць так: Гледзячы на гэтыя здымкі, уепамінаеш радкі з песні; Калі глядзіш на гэтыя здымкі, успамінаеш радкі з песні.

У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена — як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннік ты): Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы (Прык.). Гуляючы, розуму не прыдбаеш (Прык.).

Практыкаванні:

1. Запішыце сказы. Замест дзеясловаў, што ў дужках, ужывайце адпаведныя дзеепрыслоўі, вызначце іх трыванне, утваральную аснову (цяперашняга часу, інфінітыва) і ўтваральны суфікс.

1. Як добра, калі на дапамогу табе прыходзіць сябар, не толькі (выказваць) спачуванне, але і (падтрымліваць) цябе адкрыта і шчыра (Віт.). 2. Стаяў красавік, прыгожы час вясны, калі ўся прырода, нібы (ачнуцца) ад сну, радавалася цеплыні, маладзела пад шчодрымі промнямі сонца (Краўч.). 3. Дзе-нідзе, як волаты, (абхапіць) вузлаватым карэннем зямлю, стаялі дубы (Бр.). 4. (Прыслухоўвацца) да ціхага плёскату нарачанскіх хваляў, Якуб Колас расказваў нам шматлікія гісторыі са свайго багатага жыцця (Лыньк.). 5. Сцёпка доўга стаяў, (любавацца) горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла (К-с). 6. (Нахіліцца) над калодзежам, (прытрымліваць) рукой вочап, Ганна стала глядзець уніз, чакаць, калі вада супакоіцца (I. М.). 7. Высока (ускінуць) галовы, буслы заліваліся хвалюючым клёкатам, нібы выказвалі людзям падзяку за абарону і ласку (Кір.). 8. Маладыя дрэўцы пагнуліся пад цяжарам снегу, (утварыць) сотні беласнежных арак (Лыньк.).

2. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання, запішыце іх, падбярыце адпаведныя дзеепрыслоўі рускай мовы. Вызначце, ад якіх дзеясловаў у рускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання не ўтвараюцца.

Ісці, чытаць, расстаўляць, асвятляць, заглядваць, расказваць, прыносіць, рэзаць, мазаць, браць, шыць, мыць, віць, ліць, піць, жаць, пісаць, радавацца, развітвацца, уставаць, слухаць, спяваць.

3. Зрабіце пераклад на беларускую мову:

Специфические признаки финансовой правовой нормы отличают эту норму от других правовых норм, входящих в систему права Республики Беларусь.

Определяющим признаком финансово-правовой нормы является то, что она имеет свою область применения. Финансово-правовая норма регулирует общественные отношения, возникающие в сфере финансовой деятельности государства, определяет права и обязанности участников финансовых отношений и предусматривает ответственность за выполне-ние предписаний государства.

Второй важнейший признак финансово-правовой нормы заключается в том, что она не может возникнуть для урегулирования реально существующих общественных отношений. В общественной жизни почти отсутствуют такие реальные отношения, которые после их урегулирования государством становились бы финансово-правовыми отношениями. Так, обязанность по уплате налога возникает только с установлением конкретного вида налога и определением всех его существенных элементов (плательщика, объекта, размера, порядка и сроков уплаты).

Финансово-правовая норма является императивной нормой. Ее государственно-властный характер проявляется в категоричной форме, не допускающей участникам финансовых отношений изменять условия и порядок их деятельности, права и обязанности сторон, ответственность и т.д.

Особенность финансово-правовой нормы проявляется также и в том, что она направлена на обеспечение материальной стороны деятельности государства.