
- •Прырода мовы, яе існасць
- •Функцыі мовы
- •Мова і маўленне
- •Гiпотэзы паходжання мовы
- •Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў
- •Ля вытокаў беларускай мовы
- •Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага
- •Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
- •Разнавіднасці беларускай мовы
- •Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •Інтрэферэнцыя
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi Назоўнiк
- •Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове
- •Асаблiвасцi скланення назоўнiка
- •Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
- •Прыметнiк
- •Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў
- •Лiчэбнiк
- •Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Займеннiк
- •Асаблiвасцi скланення займеннiкаў
- •Дзеяслоў
- •5. Катэгорыя ладу дзеяслова.
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Ужыванне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыслоўе
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Асаблiвасцi кiравання
- •Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
- •Адназначнасць і мнагазначнасць слова
- •Амонімы
- •Паронімы
- •Паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Тэрмінасістэма і яе асаблівасці
- •Тыпы тэрмінасістэм
- •Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Паходжанне тэрмiнаў
- •Словаўтварэнне тэрмінаў
- •Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання
- •Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі
- •Паняцце стыляў мовы
- •Навуковы стыль
- •Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне
- •Тыпы маўлення
- •Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі
- •Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
- •Рэферат
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
- •Сфера афіцыйных зносін
- •Патрабаванні да дакументаў
- •Класіфікацыя дакументаў
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •Справавыя лісты
- •Моўныя канструкцыі справавых лістоў
- •Літаратура
Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе — нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам. Напрыклад: У многіх краінах свету людзі з захапленнем слухаюць беларускія народныя песні, дзівячыся іх неўміручаму хараству (Гіл.). Дзеепрыслоўе дзівячыся абазначае дадатковае дзеянне (дзівяцца) і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам слухаюць (слухаюць як? дзівячыся іх неўміручаму хараству).
Дзеепрыслоўі маюць асаблівасці і дзеяслова і прыслоўя.
Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, захоўваюць іх асновы і лексічнае значэнне: вывучыць — вывучыўшы, прыязджаць — пры-язджаючы.
Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы дзеяслова:
Пераходнасць — непераходнасць: выконваючы заданне, пабуда-ваўшы дом, адчыніўшы дзверы (пераходныя дзеепрыслоўі), сустрэўшыся ў дарозе, адхіляючыся ўбок (непераходныя дзеепрыслоўі); зваротнасць — незваротнасць: радуючы — радуючыся, падымаючы — падымаючыся, убачыушы — убачыўшыся, трыванне (незакончанае і закончанае): гаварыць — гаворачы, сказаць — сказаўшы, прывозіць — прывозячы, прывезці — прывёзшы, стан (бываюць толькі незалежнага стану): вяртаючы кнігу, вяртаючыся з горада, даведаўшыся пра здарэнне.
Дзеепрыслоўі захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: прачытаць кнігу — прачытаўшы кнігу, прынесці падручнкі — прынёсшы падручнікі; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: слухаць уважліва — слухаючы ўважліва, зрабіць старанна — зрабіўшы старанна.
Улічваючы адзначаныя асаблівасці, агульныя з асаблівасцямі дзеясловаў, дзеепрыслоўі традыцыйна ўключаюць у сістэму форм дзеяслова. У некаторых дапаможніках дзеепрыслоўе разглядаюць як асобную, самастойную часціну мовы. І на гэта ёсць свае падставы.
Дзеепрыслоўі маюць такія прыметы, якія не ўласцівы дзеяслову; гэтыя прыметы агульныя ў дзеепрыслоўяў з прыметамі прыслоўяў. Як і прыслоўі, дзеепрыслоўі не змяняюцца: асыпаючыся, распытваючы, адпачыўшы; прымыкаюць да дзеяслова і паясняюць яго: ішлі не спя-шаючыся, сядзеў задумаўшыся; выконваюць у сказе сінтаксічную ролю акалічнасці: Апейка мімаволі стаў, углядаючыся, чакаючы, востра ловячы кожны гук: ішло дзіва, якое тады, славілі газеты і паэты, — мінскі трамвай (I. М.).
Дзеепрыслоўі, як нязменныя словы, не ўтвараюць форм часу: катэгорыя часу ў іх злілася з катэгорыяй трывання і не выражаецца ні лексічным значэннем, ні формаўтваральнымі суфіксамі. Калі ў асабовых формах дзеясловаў катэгорыя часу абазначае адносіны дзеяння да моманту гутаркі (чытаю — чытаў —буду чытаць), то ў дзее-прыслоўях значэнне часу выражаецца толькі ў адносінах да часу дзеяслова-выказніка, г. зн. для іх характэрна адноснае абазначэнне часу. Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае дадатковае незакон-чанае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Ужо некалькі пакаленняў людзей, успамінаючы сваё маленства і юнацтва, не абмінаюць добрым словам Янку Маўра, які адкрыў ім сваімі кнігамі цэлы свет (Віт.). Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае звычайна закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Узышоўшы на ўзгорак, Лабановіч спыніўся, каб акінуць вокам ваколіцы (К-с).
Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа — адасобленая акалічнасць спосабу дзеяння, прычыны, часу і інш.: 3 краю на лясных прагалках стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы пахучыя лісточкі і надаючы лесу асаблівую чароўнасць (К-с) — два дзеепрыслоўныя словазлучэнні выконваюць ролю адасобленых акалічнасцей спосабу дзеяння (стаялі як? толькі-толькі выпускаючы пахучыя лісточкі і надаючы лесу асаблівую чароўнасць).