Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

5. Катэгорыя ладу дзеяслова.

  1. Абвесны — паказвае, што дзеянне на самай справе адбываецца, адбывалась, цi будзе адбывацца (чытае, чытаў, будзе чытаць). Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах, асобах, лiках.

  2. Загадны — выражае пабуджэнне да дзеяння, загад, патраба-ванне, прапанову (чытай).

  3. Умоўны — ужываецца тады, калi дзеянне ўяўляецца магчымым, пажаданым, але яшчэ не здейсненым (прачытаў бы, напiсаўбы).

Правапіс суфіксаў дзеясловаў

Неабходна адрозніваць суфіксы дзеясловаў -ава- (-ява-), -ва-, -іва- (-ыва).

1. Калі дзеясловы 1-ай асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ую (-юю), то ў неазначальнай форме і прошлым часе пішацца суфікс -ава- (-ява-): даследую-даследаваць, даследаваў.

2. Калі дзеясловы 1-ай асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ваю, то ў неазначальнай форме і прошлым часе пішацца суфікс -ва: загадваю — загадваць, загадваў.

3. Калі перад суфіксам утвараецца збег зычных, апошнім з якіх бываюць л,н,р, то пішацца суфікс -іва- (-ыва-): падтрымліваю —падтрымліваць, праветрываю - праветрываць.

4. Калі ў неазначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і пішацца і вымаўляецца -й-: супакоіць, супакоіў — супакойваць, супакойваў. Калі ад прыставачных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -ва- ўтвараюцца дзеясловы незакончанага трывання, то ў аснове іх (у складзе перад суфіксам -ва-) захоўваецца ці аднаўляецца націскное о: падскочыць — падскокваць, вырасціць — вырошчваць (рост).

Практыкаванні:

1. Вызначце спражэнне дзеясловаў: араць, баяцца, бегчы, везці, віць, вырашаць, гукаць, гнаць, дагледзець, даглядаць, зжаць, каціцца, ліць, ляцець, малаціць, непакоіцца, паведаміць, паведамляць, плыць, празвінець, сачыць, сесці, сядзець, свістаць, стаць, трывожыць, хацець, частаваць, чырванець, шыць, ахарактазаваць, гаварыць.

2. Праспрагайце наступныя дзеясловы: адламаць, аддаць, высветліць, глядзець, дапамагчы, запрэгчы, каціцца, мяць, піць, стрыгчы, ткаць.

3. Перакладзіце словы на беларускую мову, пастаўце ў іх націскі і параўнайце формы слоў у беларускай і рускай мовах.

Живём, ведём, отдаём, бережём, стережём, берём, живёте, ведёте, отдаёте, бережёте, стережёте, берёте.

4. Прекладзіце на беларускую мову словазлучэнні. Растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Овладевать знаниями, подкармливать растение, отговаривать товарища, надламывать веточку, разглядывать вблизи, подписывать протокол, показывать пример, доказывать правоту.

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (Панч.). У верасні асветлены ранішнім сонцам лес рабіўся асабліва прыгожым (Хадк.). Зямля пакрыта тоўстым пластом апалых лістоў і спелымі жалудамі (В. В.).

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка.

Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: прачытаць апавяданне прачытанае апавяданне, пажаўцелі ліст пажаўцелыя лісты, звіць вянок звіты вянок. Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівыя граматычныя катэгорыі часу, стану: павесялелы хлопчык (параўн.: хлопчык, які павесялеў), пераспелыя ягады (параўн.: ягады, якія пераспелі), вывучаны верш (параўн.: верш, які вывучылі); трывання: сплесці сплецены, пасадзіць пасаджаны, накрыць — накрыты, вышыць вышыты, вышываць вышываны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: засеяць зернем, асвятліць сонцам — засеяны зернем, асветлены сонцам; да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: сабраць вечарам — сабраны вечарам, скасіць хутка — скошаны хутка.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць формы роду, ліку і склону, якія з’яўляюцца залежнымі, сінтаксічнымі катэгорыямі: зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях; поўную і кароткую форму: адноўлены край і адноўлен край, прачытаная кніга і прачытана кніга. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны. Кароткія дзеепрыметнікі, як і кароткія прыметнікі, у беларускай літаратурнай мове малаўжывальныя.