Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Лiчэбнiк

Лiчэбнiк — гэта слова, якое абазначае колькасць прадметаў або ўказвае на парадак iх пры лiчэннi. Паводле значення лiчэбнiкi падзяляюцца на:

  • колькасныя — абазначаюць колькасць прадметаў (адзiн, пяць);

  • парадкавыя — якiя абазначаюць парадак прадметаў пры iх лiчэннi (першы, пяты);

  • зборныя — абазначаюць колькасць як адно цэлае (двое, трое, васьмёра);

  • дробавыя абазначаюць дробавыя велiчынi (дзве трэцiя, адна другая).

Па структуры лiчэбнiкi падзяляюцца на:

  • простыя — складаюцца з аднаго слова (пяць, тры);

  • складаныя — утварылiся шляхам злiцця двух слоў у адно (дваццаць, дзвесце);

  • састаўныя складаюцца з нескалькiх асобных слоў (дваццаць тры, сорак пяць).

Скланенне і правапіс лічэбнікаў

1. Лічэбнік адзін мае форму роду, ліку, склону і змяняецца, як прыметнік (адзін — аднаго, адны — адных).

2. Лічэбнікі два, абодва ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, а дзве, абедзве — з назоўнікамі жаначага роду: дзве дзяўчынкі, два хлопчыкі, абодва браты, абедзве сястры. Адрозненне ў аснове (цвёрдая і мяккая) захоўваецца і ва ўсіх ускосных склонах: двух хлопчыкаў, дзвюх дзяўчынак, абодвух братоў, абедзвюх сясцер.

3. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры ў творным склоне маюць на канцы -ма: двума, дзвюма, абедзвюма, трыма, чатырма.

4. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення: пяці, дваццаці. У лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і ў лічэбніку трыццаць у сярэдзіне пішацца два ц. У творным склоне ў лічэбніках пяць, дзевяць, дзесяць, адзінаццаць назоўнiкi дваццаць, трыццаць падаўжаецца апошні зычны асновы, што на пісьме перадаецца напісанне падвоенай літары –ц-: пяццю, дзесяццю, трыццаццю. У лічэбніках шэсць, сем, восем у творным склоне зычны ц не падаўжаецца: шасцю, сямю, васьмю.

5. Пры скланенні лічэбнікаў пяцьдзесят — восемдзесят, дзвесце-дзевяцьсот змяняюцца абедзве часткі: двухсот, двумстам, двумастамі.

6. Лічэбнікі сто, сорак маюць дзве формы: сто — ста, сорак — сарака, а лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму.

7. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі: першы, першага, першаму.

8. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова: дзвесце пяцьдзесят чатыры — двухсот пяцідзесяці чатырох. А пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: пяцьдзесят восьмы — пяцьдзесят восьмага.

9. Пішуцца ў адно слова складаныя парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -соты, -дзесяты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны: сямітысячны, двухсотмільённы, пяцімільярдны, стадваццаціпяцітысячны.

Скланенне лічэбнікаў АДЗІН (АДНА, АДНО)

Мужчынскі

Жаночы

Ніякі

Н.

адзін

адна

адно

Р.

аднаго

адной

аднаго

Д.

аднаму

адной

аднаму

В.

адзін (аднаго)

адну

адно

Т.

адным

адной

адным

М.

адным

адной

адным

Скланенне лічэбнікаў ДВА (ДЗВЕ), ТРЫ, ЧАТЫРЫ

Два

Дзве

Тры

Чатыры

Н.

два

дзве

тры

чатыры

Р.

двух

дзвюх

трох

чатырох

Д.

двум

дзвюм

тром

чатыром

В.

два (двух)

дзве (дзвюх)

тры (трох)

чатыры (чатырох)

Т.

двума

дзвюма

трыма

чатырма

М.

двух

дзвюх

трох

чатырох

Скланенне лічэбнікаў 5-20, 30

Пяць

Дванаццаць

Трыццаць

Н.

пяць

дванаццаць

трыццаць

Р.

пяці

дванаццаці

трыццаці

Д.

пяці

дванаццаці

трыццаці

В.

пяць

дванаццаць

трыццаць

Т.

пяццю

дванаццаццю

трыццаццю

М.

пяці

дванаццаці

трыццаці

Скланенне лічэбнікаў ТЫСЯЧА, МІЛЬЁН, МІЛЬЯРД

Тысяча

Мільён

Мільярд

Н.

тысяча

мільён

мільярд

Р.

тысячы

мільёна

мільярда

Д.

тысячы

мільёну

мільярду

В.

тысячу

мільён

мільярд

Т.

тысячай

мільёнам

мільярдам

М.

тысячы

мільёне

мільярдзе

Скланенне лічэбнікаў 50—80

Пяцьдзесят

Семдзесят

Восемдзесят

Н.

пяцьдзесят

семдзесят

восемдзесят

Р.

пяцідзесяці

сямідзесяці

васьмідзесяці

Д.

пяцідзесяці

сямідзесяці

васьмідзесяці

В.

пяцьдзесят

семдзесят

восемдзесят

Т.

пяццюдзесяццю

сямюдзесяццю

васьмюдзесяццю

ДзвесцеТрыстадзевяцьсотМ.

пяцідзесяці

сямідзесяці

васьмідзесяці

Н.Скланенне лічэбнікаў 200—900

дзвесце

трыста

дзевяцьсот

Р.

двухсот

трохсот

дзевяцісот

Д.

двумстам

тромстам

дзевяцістам

В.

дзвесце

трыста

дзевяцьсот

Т.

двумастамі

трымастамі

дзевяцістамі

М.

двухстах

трохсот

дзевяцістах

Скланенне састаўных колькасных лічэбнікаў

Пяцьсот трыццаць два

Н.

пяцьсот трыццаць два

Р.

пяцістам трыццаці двух

Д.

пяцістам трыццаці двум

В.

пяцьсот трыццаць два

Т.

пяццюстамі трыццаццю двума

М.

пяцістах трыццаці двух

Скланенне дробавых лічэбнікаў

Адна пятая

Тры восьмыя

Н.

адна пятая

тры восьмыя

Р.

адной пятай

трох восьмых

Д.

адной пятай

тром восьмым

В.

адну пятую

тры восьмых

Т.

адной пятай

трыма восьмымі

М.

адной пятай

трох восьмых

Скланенне зборных лічэбнікаў

Трое

Пяцёра

Абодва

Абедзве

Абое

Н.

трое

пяцёра

абодва

абедзьве

абое

Р.

траіх

пяцярых

абодвух

абедзьвюх

абаіх

Д.

траім

пяцярым

абодвум

абедзвум

абаім

В.

траіх

пяцярых

абодвух

абедзвюх

абаіх

Т.

траімі

пяцярымі

абодвума

абедзвюма

абаімі

М.

траіх

пяцярых

абодвух

абедзвюх

абаіх

Практыкаванні:

1. Запішыце словамі: 2/3, 1/3, 1/2, 0,5, 10 3/4, 1 1/2, 2/25.

2. Паставіць словазлучэнні ў творным склоне: 69 гадоў, 19 ста-годдзяў, 55 вучняў, 9 мужчын, 17 ягнят, 4 цёплыя дні, 2,5 тоны, 213 гадоў, 5 жанчын, 40 000 кілаграм, 8 лодак.

3.Утварыць словазлучэнні: (14) гадовы хлопец, (3) струнная балалайка, (4) павярховы дом, (8) гадовая школа, (3) гадовы, (3) рублёвы, (100) годдзе, (2) месячнае дзіця, (2) месны матацыкл.

4. Утварыць парадкавыя лічэбнікі: 1, 3, 15, 17, 70, 200, 600, 100 000, 10 000 000.

5. Запісаць лічбы словамі: звыш 289, 2, 58, 14; каля 17, 51, 77, 3071, 200 002; над 7, 11, 45, 392, 1321.

6. Праскланяць лічэбнікі: 1/2; 0,5; 4; 17, 200.

7. Запісаць поўнасцю выразы: У 1 гадз. 60 хвіл. 3600 сек.; у 12 гадз. — 43 200 сек., а ў сутках — 86 400 сек.; у астранамічным годзе 31 558 150 сек. (225 969 хвіл., 8766 гадз.); 1 000 000 сек. роўны 11 сутк. 13 гадз. 45 хвіл. 100 сек.