Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Прыметнiк

Да прыметнiкаў адносяцца словы, якiя абазначаюць якасцi або прыметы прадметаў, з׳яў, жывых iстот (высокiй, прыгожы).

Прыметнiкi дапасуюцца да назоунiкаў у родзе, лiку, склоне.

У залежнасцi ад значэння адрознiваюць якасныя, адносныя, прыналежныя прыметнiкi.

Якасныя прыметнiкi абазначаюць прымету прадмета непасрэдна, без адносiн да iншых прадметаў (добры чалавек, цёплы дзень). Якасныя прыметнiкi характарызуюцца наступнымi асаблiвасцямi:

  1. утвараюць ступенi параўнання (высокiвышэйшынайвышэйшы);

  2. некаторыя з iх маюць поўную i кароткую форму (радрад, дужыдуж);

  3. могуць утвараць памяншальна-ласкальную форму (белыбеленькi, чысты чысценькi);

  4. ад iх утвараюцца прыслоўi (белыбела), дзеясловы (харошыхарашэць).

Адносныя прыметнiкi абазначаюць прымету прадмета праз яго адносiны да iншых прадметаў (лiмоны сок — сок з лiмона, дубовы стол — стол з дуба).

Адносныя прыметнiкi маюць асаблiвасцi:

  1. абазначаюць пастаянную, нязменную прымету прадмета (учарашняя газета, летнi месяц);

  2. паводле будовы яны вытворныя (вясковая жанчына — вёска, чытальная зала чытаць).

Прыналежныя прыметнiкi абазначаюць прыналежнасць прадмета пэўнай асобе цi жывой iстоце (дзядзькаў дом, Васiн сшытак). Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асноў назоўнікаў мужчынскага роду, ужываюцца з суфіксамі -оў (-ёў), -ёў (еў): Васілёў, бацькаў, Міхасёў, Ванева. Ад асноў жаночага роду - ін (-ын): матчына, Таніна.

Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў

Якасныя прыметнiкi ўтвараюць дзве ступеннi параўнання: вышэйшую, найвышэйшую.

  1. Вышэйшая ступень параўнання паказвае на тое, што пэўная прымета ўласцiва прадмету ў большай цi меньшай ступенi (вясёлы-вясялейшы). Простая форма вышэйшай ступенi параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да асновы суфiксаў -ейш, (-эйш),-ей (-эй), -ш (мудры-мудрэйшы-мудрэй, добры-лепшы). Складаная форма вышэйшай ступенi параўнання ўтвараецца шляхам спалучэння слоў больш (болей), менш (меней) з якаснымi прыметнiкамi (больш (болей) вясёлы, менш (меней) салодкi).

  2. Найвышэйшая ступень параўнання паказвае самую высокую цi самую нiзкую ступень якасцi (лепшы-найлепшы, даражэйшы-найдаражэйшы). Простая форма найвышэйшай ступенi параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступенi прыстаўкi най- (вясялейшы — найвясялейшы). Складаная форма найвышэйшай ступенi ўтвараецца спалучэннем слоў самы, найбольш, найменш, вельмi, надта, надзвычай з якаснымi прыметнiкамi або простай формай вышэйшай ступенi параўнання (самы высокi, найболш высокi).

З а ў в а г а : некаторыя якасныя прыметнiкi зусiм не ўтвараюць форм ступеней параўнання. Гэта прыметнiкi, якiя абазначаюць:

  • нязменную якасць (кульгавы, крывы);

  • прыметнiкi, якiя абазначаюць масцi жывёл (буланы, пегi);

  • прыметнiкi, якiя абазанчаюць колер прадмета (блакiтны, крэмавы).

Практыкаванні:

1. Ад якасных прыметнікаў утварыце ўсе магчымыя формы ступеняў параўнання: барадаты, гераічны, гулкі, дабры, жаўтаваты, залацісты, карысны, крывы, малады, малы, разумны, светла-сіні, чарнабровы.

2. Ад назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі: (мядзведзь) бярлог, (старшыня) загад, (настаўнік) выступленне, (дачка) паліто, (бабуля) хустка, (Валодзя) кнігі, (Купала) творы, (Брыль) зборнік, (Ларыса) твар, (Сцёпка) ліст, (сініца) гняздо.

3. Утварыць прыметнікі ад слоў: Цімкавічы, Хатынь, чуваш, калмык, швед, юнак, сакавік, Парыж, Прага, студзень, рэлігія, Гомель, Тбілісі.

4. Вызначыць разрад прыметнікаў: духмяны, шырокі, загадкавы, чалавечы, жытнёвы, лісіны, народны, магілёўскі, матчын, прывабны, белы, васільковы.

5. Перакладзіце на беларускую мову: земляника вкуснее клубники, мед слаще сахара, бритва острее ножа, железо легче золота, летние дни длиннее зимних, Припять длиннее и шире Щары, озеро Нарочь больше и глубже Свитязи, эта книга интереснее той.