Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

МІЖНАРОДНЫ ІНСТЫТУТ ПРАЦОЎНЫХ І САЦЫЯЛЬНЫХ АДНОСІН

Кафедра замежных моў

БЕЛАРУСКАЯ МОВА:

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

Вучэбны дапаможнік

Мінск 2008

УДК 808

ББК 81.2 (4 Беи) я 73

Б 43

Рэкамеднавана да друку

навукова-метадычным саветам МIТСО.

(пратакол № 1 ад 26.09.2008 г.)

А ў т а р - с к л а д а л ь н і к :

Н. А. Круглік, кандыдат педагагічных навук,

загадчык кафедры замежных моў Міжнароднага інстытута

працоўных і сацыяльных адносін

Р э ц э н з е н т ы :

Т.В. Кітаева, кандыдат філалагічных навук,

дацэнт кафедры замежных моў Міжнароднага інстытута

працоўных і сацыяльных адносін

А.В. Катэнка, кандыдат філалагічных навук,

Старэйшы выкладчык Акадэміі МУС

Рэспублікі Беларусь

Б 43

Беларуская мова: прафесійная лексіка : вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. Н. А. Круглік. — Мінск: МІТСО, 2008. — 100 с.

ISBN

Дапаможнік змяшчае тэарэтычныя звесткі па асноўных пытаннях курсу «Беларуская мова: прафесійная лексіка».

Прызначаны студэнтам дзённай формы навучання і слухачам завочнай формы навучання эканамічных спецыяльнасцей.

УДК

ББК

ISBN © Н. А. Круглік, 2008

© МИТСО, 2008

Прырода мовы, яе існасць

Сучасная навука, вызначаючы існасць мовы, вырашае пытанне, што ёсць мова — біялагічная, індывідуальная (псіхічная) з’ява ці сацыяльная (грамадская). Мову лічаць з’явай сацыяльнай, бо мова не перадаецца па спадчыне, ад старэйшых да маладзейшых, як біялагічныя, расавыя адзнакі (колер скуры, валасоў, форма твару). Дзіця авалодвае мовай таго калектыву (соцыуму), у якім расце і выхоўваецца. Па-за людской супольнасцю дзіця наогул не можа навучыцца размаўляць.

Мова не ёсць і чыста індывідуальная з’ява, бо ў такім разе кожны чалавек меў бы сваю мову (узгадаем легенду пра Вавілонскую вежу).

Мова асобнага чалавека развіваецца толькі ў соцыуме, развіваецца пад уздзеяннем калектыву. Такім чынам, мова — гэта з’ява сацыяльная, а не чыста біялагічная, індывідуальная.

Зносіны ў шырокім сэнсе слова існуюць не толькі ў чалавечым грамадстве, але і ў жывёльным, а ў нашы дні мы таксама павінны ўлічваць зносіны чалавека з машынай. Ва ўсіх выпадках зносіны ёсць перадача нейкай інфармацыі, спецыяльна ці адвольна дасланай адправіцелем і ўспрынятай атрымальнікам. Аналізуючы факты ці працэсы зносін, неабходна размяжоўваць у іх два планы: выражэнне, дакладней, спосаб ці форму выражэння (напрыклад, кончык хваста ў кошкі ці літара для абазначэння гука) і змест, які стаіць за перададзенай інфармацыяй.

У жывёл зносіны грунтуюцца галоўным чынам на рэакцыях, якія перадаюцца па спадчыне. Кожны раз, калі адбываюцца зносіны, яны залежаць ад прысутнасці стымула ў канкрэтнай сітуацыі. Так, жывёла, якая заўважае пагрозу, пачынае крычаць і тым самым папярджвае аб небяспецы ўсіх астатніх. Але гэты крык абумоўлены не ўсвядомленым намерам перадаць адпаведную інфармацыю, а неадвольнай рэакцыяй на ўзнікшае пачуццё страха. Паводзіны як адпраўшчыка, так і атрымальніка не выходзяць тут за межы «першай сігнальнай сістэмы».

Чалавечыя зносіны — фенамен, які якасна адрозніваецца ад таго, што мы заўважаем у свеце жывёл. Чалавечыя зносіны ажыццяўляюцца галоўным чынам з дапамогай гукавой мовы. Разам з тым значную ролю ў зносінах паміж людзьмі адыгрываюць невербальныя формы, у сваіх вытоках агульныя ў чалавека і жывёлы.

Моўныя зносны складаюць «другую сігнальную сістэму рэчаіснасці», якая надбудоўваецца над першай, агульнай у чалавека і жывёлы. Моўныя зносіны заўсёды грунтуюцца на засваенні (стыхійным або свядомым) дадзенай мовы ўдзельнікамі зносін, на набытых ведах. За рэдкім выключэннем моўныя зносіны носяць праднамераны характар і, што вельмі важна, ажыццяўляюцца не толькі як прамая рэакцыя на непасрэдны стымул. Карыстаючыся мовай, можна абстрагавацца ад сітуацыі, гаварыць аб тым, чаго ў дадзеную хвіліну няма, аб мінулым і будучым, абагульняць і будаваць перспектывы. Моўныя зносіны — гэта не аведамленне фактаў ці перадача звязаных з імі эмоцый, але і абмен думкамі наконт гэтых фактаў.

Функцыі мовы

  • Камунікатыўная (лац. сammunicatio — паведамленне, сувязь, дачыненне) — асноўная, мова з’яўляецца сродкам зносін у грамадстве.

  • Думкафармавальная (мова выступае ўтваральным органам думкі).

  • Пазнавальная (успрыманне новай, раней не вядомай інфармацыі).

  • Называльная (намінатыўная).

  • Экспрэсіўная (выказванне пачуццяў).

  • Эстэтычныя або мастацкая (уздзеянне мовы на думкі і пачуцці).