Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

Белорусская социал-демократическая Грамада (бсдг)

Действующая ныне партия была образована в феврале 1998 г. после того, как созданная в 1991 г. одноименная партия в 1997 г. из-за противоречий в ее рядах самоликвидировалась.

В августе 1999 г. прошла перерегистрацию. Руководящий орган — Центральная рада. Насчитывает 1460 человек.

Партия стремится к созданию гуманного, демократического общества с многоукладной экономикой, правовой и социальной защитой человека труда, утверждением принципов свободы личности, социальной справедливости и солидарности.

БСДГ выступает за равные права и обязанности всех граждан, за участие их в руководстве государством, ориентированном на национальные белорусские интересы. Национальную политику партия считает основополагающей линией внутренней политики Беларуси.

Свободную конкуренцию между производителями партия признает за основоу прогресса и благосостояния в государстве. При этом наряду с конкуренцией должно быть государственное регулирование экономических процессов и система мер социальной защиты.

Экологический контроль экономики должен сопровождать весь путь — от создания продукта до его реализации.

Развивая традиционные формы культуры, партия ставит задачу формирования национального сознаия. Образование должно учитывать потребности рынка. Необходимо пересмотреть отношение государства к семье и воспитанию детей.

Свобода, справедливость и солидарность — основные ценности белорусской социал-демократии. Построение независимого, демократического и правового государства Беларуси — основная цель БСДГ.

ПРАГРАМА

ПАРТЫІ БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ГРАМАДА

Зацверджана другім з’ездам БСДГ 18 красавіка 1999 г.

УСТУП

Мэта сусветнай сацыял-дэмакратыі — пабудова вольнага, дэмакратычнага, салідарнага грамадства, у якім створаны ўсе умовы для развіцця высокадухоўнага, рознабаковага чалавека. Сацыял-дэмакратыя — гэта адна з асноўных ідэалогій любой прававой, дэмакратычнай і вольнай дзяржавы. Яна забяспечвае сацыяльныя гарантыі для кожнага яе грама­дзяніна.

Партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, БСДГ, Грамада) ажыццяўляе дактрыну сучаснай сацыял-дэмакратыі ў Беларусі. Яна адстойвае правы і свабоды чалавека, абараняе інтарэсы кожнага працоўнага, стаіць на пазіцыі негвалтоўнага вырашэння грамадскіх праблем, адраджэння нацыянальнай свядомасці, змагаецца за незалежнасць Беларускай дзяржавы.

Духоўныя карані беларускай сацыял-дэмакратыі — хрысціянства, гуманістычная філасофія, эпоха Асветніцтва, вопыт рабочага руху, а таксама багатыя традыцыі беларускага нацыянальна-вызваленчага і дэмакратычнага руху. Мы прызнаём выключную каштоўнасць ідэйнай спадчыны Эдуарда Бернштэйна, Карла Рэнера і Ота Баўэра — выдатных класікаў еўрапейскай сацыял-дэмакратыі.

Партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з’яўляецца носьбітам сацыял-дэмакратычных традыцый ў Беларусі, якія бяруць пачатак ад створанай у 1902 г. Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады (з 1903 г. — Беларускай Сацыялістычнай Грамады), Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Работніцкай Групы (1914) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Партыі (1918).

На ўстаноўчым з’ездзе ў 1991 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ), якая прадоўжыла працу сваіх папярэдніц. На другім з’ездзе БСДГ у 1993 г. партыя прыняла левацэнтрысцкую платформу і зацвердзіла сваю праграму. Партыя паставіла мэтай стварэнне справядлівага грамадства, незалежнасць Беларусі і шматукладнасць яе эканомікі.

У 1996 г. у БСДГ адбыўся раскол. Левае крыло а6’ядналася з прадыктатарскай Партыяй народнай згоды.

Тая частка Грамады, што засталася адданай традыцыям беларускай сацыял-дэмакратыі і не пайшла па шляху здрады, у верасні 1997 г. аднавіла БСДГ.

МЭТЫ БСДГ

БСДГ змагаецца за адбудову незалежнай, дэмакратычнай і прававой дзяржавы Беларусь.

БСДГ імкнецца да стварэння гуманнага вольнага грамадства на трывалым падмурку сацыяльнай дэмакратыі.

Сацыяльная дэмакратыя прадугледжвае напаўненне дэмакратычным зместам усіх без выключэння сфер грамадскага і асабістага жыцця. Сацыяльная дэмакратыя немагчыма без палітычнай дэмакратыі, г. зн. існавання прававой дзяржавы, дзе захоўваюцца правы і свабоды, абвешчаныя ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама без эканамічнай дэмакратыі, якая прадугледжвае дэмакратызацыю ўсяго гаспадарчага механізма, стварэнне дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту, фарміраванне сацыяльнага партнёрства.

БСДГ — за нацыянальнае адраджэнне і духоўнае станаўленне асобы.

АСНОЎНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

1. Асноўныя каштоўнасці беларускай сацыял-дэмакратыі — свабода, справядлівасць і салідарнасць. Яны з’яўляюцца нашымі крытэрыямі пры ацэнцы палітычнай рэчаіснасці, маштабам новага, больш сучаснага грамадскага ладу і адначасова арыентырам у дзейнасці кожнага асобнага сацыял-дэмакрата. Свабода ў нашым разуменні — гэта падмурак годнасці кожнага чалавека, які забяспечвае прынцып самавыражэння асобы. Справядлівасць грунтуецца на аднолькавай павазе да годнасці кожнага чалавека. Яна патрабуе аднолькавай свабоды, роўнасці перад законам, роўных магчымасцей у палітычным і сацыяльным жыцці, а таксама сацыяльнай абароненасці. Салідарнасць гэта ўзаемадзеянне ўсіх людзей дзеля дасягнення свабоды і справядлівасці. Грамадзянская супольнасць павінна выступаць у падтрымку кожнага чалавека грамадства — яна нясе адказнасць за яго.

2. Нацыянальная ідэя — найгалоўны з усіх чалавечых набыткаў у сферы грамадскага жыцця. Дэмакратычнае грамадства — гэта тая мэта, да якой павінен прыйсці наш народ, і галоўным механізмам для дасягнення яе з’яўляецца менавіта нацыянальная ідэя.

3. БСДГ — за абсалютную каштоўнасць жыцця, свабоду, самабытнасць кожнага чалавека і кожнай нацыянальнасці, што ёсць у Беларусі.

4. Станаўленне грамадства сацыяльнай дэмакратыі немагчымае без маральнага ўдасканалення асобы на традыцыях хрысціянскай маралі, якая прывядзе да ўдасканалення ўсяго грамадства.

5. Канцэпцыя дзяржаўнасці Беларусі павінна грунтавацца на спалучэнні нацыянальнага і дзяржаўнага элементаў. Дзяржаўная палітыка павінна зыходзіць з прыярытэту нацыянальных інтарэсаў беларусаў. Сапраўднае нацыянальнае адраджэнне іншых этнічных груп немагчыма без адраджэння беларускага этнасу.

6. Асноўныя каштоўнасці сацыяльнай дэмакратыі шчыльна звязаныя з прыроднымі каштоўнасцямі. Мы прытрымліваемся навукова абгрунтаваных экалагічных нормаў і ўдакладняем іх у залежнасці ад ступені развіцця навукі.

7. Мы выступаем за сацыяльную рынкавую эканоміку. Наш ідэал — шматукладная рынкавая, сацыяльная і экалагічная эканоміка.

ЗАДАЧЫ ПАРТЫІ

Першачарговыя задачы.

1. Першачарговай задачай БСДГ з’яўляецца праца па аднаўленню дзеяння Канстытуцыі 1994 г. — Асноўнага Закона для пабудовы прававой незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

2. Тэрміновая ліквідацыя неабмежаванай ўлады прэззідэнта, абмежаванне функцый прэзідэнта, як гэта мае месца ў перадавых краінах свету.

3. У сувязі са спыненнем працэсу прыватызацыі і перабудовы эканомікі ў 1994 г. Неабходнасць аднаўлення ўсіх дэмакратычных працэсаў і эканамічных пераўтварэнняў у краіне.

4. Неадкладная ліквідавацыя манаполіі дэяржавы на сродкі масавай інфармацыі. Свабода слова — аснова любой дэмакратыі

5. Вяртанне народу яго нацыянальнай сімволікі: бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў.

6. Наданне беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай мовы, як гэта было згодна з Законам аб мовах 1990 г.

І Наша разумение чалавека і дзяржавы

I. Правы чалавека

1. Правы чалавека — найвышэйшы набытак цывілізаванага грамадства.

2. Дзяржава і эканоміка існуюць для людзей, а не наадварот.

3. У грамадстве павінны паважацца правы кожнага чалавека, дапускацца плюралізм думак. Кожны чалавек мае права на дастатковае харчаванне, жылле, працу і адукацыю.

ІІ. Свабода, салідарнасцъ, роўнасць

1. Кожны чалавек вольны ў вызначэнні свайго лёсу, ён сам выбірае сабе жыццёвы шлях.

2. Свабода дадзена чалавеку ад Бога, і таму ні грамадства, ні дзяржаўны лад, ні якія-небудзь ідэалагічныя догмы грамадства не могуць пазбавіць чалавека свабоды.

3. Кожны чалавек мае права свабодна развіваць сваю асобу і ўдзельнічаць у палітычным, эканамічным і культурным жыцці так, як ён выбярэ.

4. Прызнанне разнастайнасці інтарэсаў шматлікіх грамадскіх груп ёсць адзнака дэмакратычнага грамадства. Кожная меншасць, кожная група мае права ствараць свае арганізацыі.

5. Свабода арганізацый і палітычных партый немагчымая без прызнання свабоды друку, сходаў, мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый. У заканадаўстве павінен быць замацаваны прынцып рэгістрацыі такіх акцый, а не дазволу на іх правядзенне.

6. Кожны мае права на атрыманне і распаўсюджанне інфармацыі. Дзяржава не можа перашкаджаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

7. Мы супраць ідэалагічнай і ўсялякай іншай цэнзуры масавай інфармацыі. Аднак дзяржава і грамадскасць зацікаўленыя ў тым, каб друк, радыё і тэлебачанне не прапаведавалі гвалт, парнаграфію, нацыянальную, сацыяльную і рэлігійную варожасць.

8. Справядлівасць грунтуецца на аднолькавай павазе годнасці кожнага чалавека. Прынцып справядлівасці патрабуе аднолькавай свабоды, роўнасці перад законам, роўных магчымасцей у палітычным і сацыяльным жыцці.

9. Салідарнасць — гэта гатоўнасць падтрымкі кожнага чалавека іншымі, узаемадапамога людзей. Спагада, спачуванне, узаемапавага — аснова салідарнасці. Салідарнасць дае тое, чаго немагчыма дасягнуць прымусам. Гэта падмурак агульнага дабрабыту кожнага з нас.

10. Усе людзі роўныя перад законам і дзяржавай. Не можа быць перавагі асобных людзей ці груп людзей перад іншымі людзьмі ці групамі людзей паводле любых іх інтарэсаў.

ІІ. Дзяржаўны лад

Беларусь павінна быць незалежнай нацыянальнай нейтральнай дэмакратычнай дзяржавай.

БСДГ стаіць за:

1) прававую дзяржаву, дзе закон аднолькавы для ўсіх. Мы падпарадкоўваемся закону нават тады, калі ён намі не прымаецца. Каб дабіцца змянення закона, мы змагаемся за большасць у парламенце;

2) прынцып падзелу дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую;

3) сацыяльную дзяржаву. Дзяржава нясе адказнасць перад грамадствам і служыць інтарэсам чалавека і грамадства. Дзяржава для чалавека, а не чалавек для дзяржавы;

4) народаўладдзе. Адзінай крыніцай улады з’яўляецца народ, які ажыццяўляе сваю ўладу шляхам свабодных выбараў;

5) дэмакратычныя выбары;

6) самакіраванне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. БСДГ стаіць на пазіцыях палажэнняў Еўрапейскай хартыі самакіравання;

7) дэмакратычную дзяржаву, роўныя правы і абавязкі ўсіх грамадзян. Дзяржава павінна гарантаваць правы на свабоду, на ўдзел грамадзян у кіраванні. Аднак гэта не азначае, што выключна ўсе праблемы павінны ўскладацца на грамадства, бо гэта вядзе да карупцыі і бюракратызму;

8) дзяржаву, арыентаваную на нацыянальныя беларускія інтарэсы. Нацыянальная палітыка павінна быць стрыжнем усёй унутранай палітыкі Беларусі.

ІІІ. Сацыяльная абарона

1. БСДГ вызначае сацыяльную справядлівасць як роўныя для ўсіх магчымасці рэалізоўваць уласны творчы патэнцыял у працы, а таксама як існаванне сістэмы надзейнай сацыяльнай абароны непрацаздольных груп грамадзян.

2. Сацыяльная палітыка павінна грунтавацца на салідарнасці як адной з найгалоўнейшых каштоўнасцей. Сапраўдная сацыяльная палітыка заўседы накіравана на сацыяльную абарону грамадзян. Яна павінна стварыць умовы жыцця, дастойныя чалавека. Абарона здароўя, гуманізацыя працы, барацьба з беспрацоўем, справядлівае размеркаванне прыбыткаў – цэнтральная задача сацыяльнай палітыкі.

3. Сацыяльную абарону насельніцтва трэба пачынаць з распрацоўкі Кодэкса законаў аб сацыяльнай абароне аналагічна Кодэксу законаў аб працы, адукацыі, адміністрацыйнай адказнасці і г. д.

4. Асноўная задача сацыяльнай абароны — гарантаванне законам права на сацыяльныя паслугі і прававы статус бюджэтных работнікаў.

5. Сацыяльныя прывілеі старым, інвалідам і страціўшым працаздольнасць. Місія дзяржавы — абараняць слабых і непрацаздольных.

6. Пераход да рынкавых адносін павінен суправаджацца дасканалай сістэмай сацыяльнай абароны. Трэба стварыць надзейную дзяржаўную сістэму перакваліфікацыі і працаўладкавання рабочых і служачых, што страцілі працу.

7. Сацыяльнае забеспячэнне павінна задавальняць жыццёвыя патрэбы ў старасці, пры інваліднасці і беспрацоўі.

Неабходна пашырыць сістэму медыцынскіх аб’ектаў для рэабілітацыі інвалідаў, ствараць школы і прадпрыемствы для дзяцей-інвалідаў і іншых непрацаздольных груп насельніцтва.

ІV. Міжнародныя зносіны. Войска

1. Знешняя палітыка Беларусі перш за ўсё павінна быць скіравана на падтрымку імкненняў свайго народа, на абарону яго нацыянальных інтарэсаў.

2. У галіне міжнароднага супрацоўніцтва Беларусь прытрымліваецца наступных прынцыпаў:

  • неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў;

  • вырашэнне міжнародных канфліктаў выключна мірнымі сродкамі.

3. БСДГ — за нейтральную Беларускую дзяржаву. Аднак Беларусь павінна мець войска, здольнае бараніць краіну.

4. Граніцы Беларусі недатыкальныя. Мы стаім на тым, што Беларусь не выказвае тэрытарыяльных прэтэнзій да суседніх дзяржаў. Мы падтрымліваем Хельсінскія пагадненні аб незмяненні пасляваенных межаў у Еўропе.

5. Мы — за ўмацаванне сувязей з асяродкамі беларусаў за мяжой і абарону правоў беларускай дыяспары ва ўсім свеце.

6. Беларусь — заснавальніца і сябра Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, удзельніца Нарады па Бяспецы і Супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), імкнецца да ўступлення ў Еўрапейскі Саюз.

7. БСДГ — за умацаванне Балтыйска-Чарнаморскай садружнасці дзяржаў.

8. Адна з галоўных перадумоў выхаду Беларусі з крызісу — змяншэнне палітычнай і эканамічнай залежнасці ад Расіі. Мы — за развіццё двухбаковых сувязей з Расіяй і няўхільнае павелічэнне эканамічных стасункаў з заходнімі суседзямі Беларусі. Неабходна ліквідаваць вялізны дысбаланс ў гандлі Беларусі з Расіяй у параўнанні з гандлем з іншымі дзяржавамі (у першую чаргу з Германіяй, Аўстрыяй, Італіяй, ЗША).

9. Мы падтрымліваем усе міратворчыя арганізацыі і ініцыятывы, накіраваныя на дасягненне і ўмацаванне ўсеагульнага міру і бяспекі.

10. Беларусь нясе адказнасць за стварэнне экалагічнай небяспекі суседнім краінам. Аднак і яны нясуць адказнасць за экалагічную шкоду, прынесеную Беларусі. У першую чаргу гэта датычыць чарнобыльскага пытання. Да гэтага часу не вырашана пытанне аб кампенсацыі Беларусі шкоды, прынесенай Чарнобыльскай трагедыяй.

11. БСДГ — за стварэнне нацыянальнай беларускай арміі на прафесійнай (кантрактнай) аснове. Нацыянальная армія — гарант дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

12. БСДГ — за заканадаўчае замацаванне гарантыі неўмяшання арміі ў барацьбу розных палітычных сілаў.