Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

6.3. Бяспека дзяржавы, войска

Галоўным кірункам нашае нацыянальнае палітыкі бяспекі павінна быць няўхільнае імкненне захаваць мір, абараніць правы і свабоду нашага народа. Для гэтага патрабуецца свядомая воля да абароны суверэнітэту, актыўныя абарончыя намаганні і энергічная міжнародная палітыка.

Абарона нашай краіны ад знешняй пагрозы — справа ўсяго народа. Яна вымагае ад грамадзянаў гатоўнасці ахвяравацца ў імя нашай свабоднай дзяржаўнасці.

Цяперашнія ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь не з’яўляюцца ў поўнай меры беларускім войскам. Праводзіцца мэтанакіраваная палітыка, якая абвастрае праблемы войска і служыць інтарэсам чужой дзяржавы. Беларусь утрымлівае на сваёй тэрыторыі расійскае войска, нясе цяжкі клопат па яго забеспячэнні.

Партыя БНФ выступае за неадкладны і поўны вывад чужога войска з Беларусі, а надалей — за недапушчэнне іншаземных войскаў на нашую зямлю. Мы выступаем за стварэнне сапраўды беларускай нацыянальнай арміі як па складзе, так і па перакананнях. Мы лічым немагчымым існаванне ў нацыянальным войску такой колькасці афіцэраў-наёмнікаў, якая існуе сёння. Беларускім войскам павінны кіраваць беларускія афіцэры. Пры будаўніцтве беларускага войска і вырашэнні кадравых пытанняў неабходна зыходзіць з крытэрыяў лаяльнасці афіцэра ці генерала да Беларусі, беларускіх традыцыяў, мовы і культуры.

Пакуль не адбыўся пераход на прафесійную (кантрактную) вайсковую службу, маладому пакаленню трэба з юначых гадоў даводзіць разуменне вайсковага абавязку як асноўнага дэмакратычнага абавязку.

Нават у цяжкі час дзяржава павінна забяспечыць неабходныя выдаткі на падтрыманне баяздольнасці беларускага войска. Колькасць войска павінна адпавядаць агульнапрынятым нормам — у сярэднім 1% ад колькасці насельніцтва. Беларускае войска павінна быць гарантам беларускай незалежнасці і вольнага развіцця Беларусі.

VII. Заключэнне

Праграмныя асновы палітыкі Партыі БНФ адпаведныя ў сваіх галоўных палажэннях з праграмнымі прынцыпамі іншых беларускіх нацыянальна-вызвольных арганізацыяў. Тут ёсць грунт для салідарнасці і добрых дачыненняў.

Прынцыповым паразуменнем для ўсіх партыяў Беларусі павінна стаць агульная беларуская платформа па асноўных каштоўнасцях нацыі і дзяржавы.

Разыходжанне па асноўных каштоўнасцях (такіх, як дзяржаўнасць беларускай мовы, беларуская сімволіка, незалежнасць ды інш.) — ёсць вынік каланіяльных перажыткаў. Тым не менш у Беларусі гэта рэальнасць, якая патрабуе пераадолення. Антыпраўны рэжым другой паловы 90-х гг., пагроза суверэнітэту, палітыка інкарпарацыі («інтэграцыі») значна высветлілі і размеркавалі пазіцыі ў дачыненнях да расійскай геапалітыкі і беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У цэлым працэсы ідуць на карысць беларускага нацыянальнага вызвалення. Але зразумела і іншае, што гэты шлях яшчэ доўгі і нялёгкі. Партыя БНФ ідзе цвёрда па гэтым шляху.

Мы спадзяёмся, што Праграма Партыі БНФ задаволіць патрабаванні беларускіх дэмакратычных арганізацыяў і нацыянальных мяншыняў у Беларусі. Мы мяркуем, што Праграма прыдасца беларускаму народу, паспрыяе яго нацыянальнаму самаўсведамленню і дзяржаўнай кансалідацыі.