Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

5.6. Сацыяльная абарона

Сацыяльная палітыка — гэта сістэма абароны чалавека перад стратамі. Галоўныя задачы сацыяльнай палітыкі мы бачым у наступным:

  • абарона ад стратаў і галечы;

  • сацыяльная дапамога найперш шматдзетным і няпоўным сем’ям;

  • індывідуальная падрыхтоўка да магчымых жыццёвых цяжкасцяў;

  • стварэнне падставаў для паляпшэння жыццёвых умоваў усяго насельніцтва.

Перад будучай легітымнай уладай і беларускім адраджэннем паўстае важная і актуальная задача аднаўлення веры ў сацыяльную справядлівасць, у магчымасць салідарнага існавання, калі годныя ўмовы чалавечага існавання будуць забяспечаныя не толькі энергічным і прадпрымальным людзям, але і хворым, і пенсіянерам, і інвалідам, і шматдзетным сем’ям. Гэта неабходна будзе зрабіць яшчэ ва ўмовах гаспадарчага крызісу.

Захаванне здароўя — клопат не толькі самой асобы, але і ўсяго грамадства. Лекар павінен мець свабоду рэалізацыі прафесійных здольнасцяў. Побач з дзяржаўным, бясплатным лячэннем і медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва павінны з’явіцца платныя, прыватныя ці калектыўныя лякарні. Павінна развівацца страхавая медыцына, а агульныя выдаткі дзяржавы на сістэму аховы здароўя, медыцынскую навуку і адукацыю павінны складаць пастаянны працэнт ад валавага нацыянальнага прыбытку на ўзроўні агульнапрынятай нормы.

Медыцынская прафілактыка і санітарная адукацыя павінны стаць найважнейшым клопатам дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя. Установы сацыяльнага страхавання (як дзяржаўныя, так і прыватныя) — неад’емны элемент сацыяльнай рынкавай гаспадаркі. Меркаванні эканамічнай і сацыяльнай мэтазгоднасці патрабуюць, каб:

  • сацыяльныя льготы распаўсюджваліся на тых, каму яны сапраўды патрэбныя;

  • прэтэнзіі на сацыяльную дапамогу падмацоўваліся асабістым удзелам альбо самаабмежаваннем на карысць грамадства;

  • сацыяльныя льготы рэалізоўваліся гуманным і рэнтоўным спосабам. Прасцей засцерагчыся ад сацыяльнага зла, чым змагацца з ім у будучыні. Таму зразумела, што лепш:

  • дапамагчы сям’і ў выхаванні дзяцей, чым фінансаваць мерапрыемствы на ліквідацыю стратаў, якія могуць быць выкліканыя асацыяльнымі паводзінамі асобы;

  • папярэдзіць няшчасныя выпадкі, чым змагацца з іх вынікамі;

  • захаваць здароўе, чым лячыць хваробы;

  • запабягаць росту колькасці бедных, чым падтрымліваць людзей, якія страцілі веру ў сябе і сацыяльную справядлівасць.

Адроджаная вольная Беларусь павінна быць краінаю духоўна здаровых, актыўных людзей — грамадствам сацыяльнага аптымізму.

VI. Беларусь на міжнародным узроўні

У другой палове 90-х гг. рэпутацыя нашай краіны ў свеце была моцна сапсавана антыпраўнымі недэмакратычнымі дзеяннямі нелігітымнай улады і антыканстытуцыйным дзяржаўным пераваротам у лістападзе 1996 года, пасля якога ў Беларусі была ўстаноўлена аўтарытарная дыктатура адной асобы. Міжнародная супольнасць не прызнала антыпраўны рэжым на Беларусі. Замежныя дачыненні нелегальнага рэжыму звяліся да палітычных гульняў у барацьбе за ўладу з расійскай кіруючай наменклатурай і да імкнення адкрыта прадаць незалежнасць Беларусі за найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў Маскве.

Пасля змены становішча ў Беларусі — усталявання легальнай улады і вяртання праўных нормаў у дзяржаўнае жыццё — будзе праводзіцца і адпаведная суверэннай дзяржаве міжнародная палітыка.