Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

5.2. Эканамічны лад

Галоўная мэта грамадства ў тым, каб дастасаваць прыватны інтарэс да патрабаванняў агульнага дабра, каб індывідуальны працоўны ўклад служыў агульным інтарэсам. Дзеля гэтага дзяржава вызначае мэты канкурэнцыі, гарантуе свабоду эканамічных пагадненняў, формаў уласнасці, вызначае праўныя межы гаспадарчай дзейнасці і праўную сутнасць працоўных дачыненняў.

«Упарадкаваная» канкурэнцыя належыць да значных культурных дасягненняў сучаснай цывілізацыі. Для заахвочвання эфектыўнага функцыянавання механізмаў канкурэнцыі важна ўдасканальваць заканадаўства, памятаючы пра пастаянную небяспеку ўсталявання манаполіі.

Палітыка падтрымкі канкурэнцыі і палітыка ў галіне ўласнасці дапаўняюць адна адну. Прыватная ўласнасць — падваліна сацыяльнай рынкавай эканомікі. У перспектыве яна мусіць стаць вядучай формай уласнасці. Але на бліжэйшы час поруч з прыватнай будзе захоўвацца дзяржаўная форма ўласнасці, прыватызацыя якой павінна даць сродкі для структурнай перабудовы эканомікі Беларусі і пазбаўлення яе ад штучна створанай залежнасці ў пастаўках сыравіны і энергарэсурсаў з адной краіны.

Прыватызацыя дзяржаўнай маёмасці прывядзе да з’яўлення разнастайных формаў гаспадарання. Усе грамадзяне павінны мець доступ да розных формаў уласнасці.

Дачыненні ўласнасці, змена формаў уласнасці павінны рэгулявацца адпаведнымі законамі.

Новая падатковая сістэма, пагрунтаваная на новай бюджэтнай палітыцы, павінна стымуляваць вытворчасць, рэгуляваць спажыванне, забяспечваць інвестыцыі, стварэнне недзяржаўнага сектара эканомікі.

Партыя БНФ за ўвядзенне ўласнай беларускай валюты (талера). Без гэтага кардынальнага кроку немагчыма спыніць інфляцыю, пераадолець спад вытворчасці, парваць каланіяльную эканамічную залежнасць, пазбегнуць разбурэння эканомікі.

5.3. Пабудова эфектыўнай эканомікі

Партыя БНФ вызнае за мэту эканамічнага будаўніцтва стварэнне сучаснай эфектыўнай эканомікі.

Умовы і прынцыпы сучаснага эканамічнага будаўніцтва:

  • наяўнасць абавязковых інстытутаў дзяржаўнасці (мяжа, мытня, уласная валюта, крэдытна-фінансавая палітыка, інстытуты бяспекі дзяржавы);

  • прызнанне права прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і зямлю;

  • усталяванне прынцыпаў недатыкальнасці ўласнасці і забеспячэнне гарантаванага права ўласнасці;

  • забеспячэнне эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці, свабоды спажывання, стварэнне ўмоваў для канкурэнцыі і прыцягненне да адказнасці за нядобрасумленную канкурэнцыю;

  • падзел функцыяў паміж уласнасцю і ўладаю ў дачыненні да дзяржаўнай уласнасці;

  • — увядзенне ўсяго комплексу рынкавых дачыненняў, незалежна ад аб’ёму здзейсненай прыватызацыі;

  • структурная перабудова эканомікі на аснове рынкавых падыходаў;

  • стварэнне ўмоваў для замежных інвестыцыяў;

  • валютная рэформа і замацаванне талера як адзінага платнага сродку ў краіне;

  • крэдытна-фінансавая палітыка, накіраваная на зніжэнне інфляцыі, на ўстойлівасць талера і цэнаў (аснова для стабілізацыі працы прадпрыемстваў);

  • новая бюджэтная і падатковая палітыка, заснаваная на падзеле бюджэтаў дзяржавы і мясцовага самакіравання, дзяржавы і прадпрыемстваў, на атрыманні падаткаў з уласнасці, на зніжэнні дзяржаўных выдаткаў, на прыняцці гарантаваных абавязкаў па ўнутранай дзяржаўнай пазыцы; адмова ад фінансавання з дзяржаўнага бюджэту прадпрымальніцка-камерцыйнай дзейнасці;

  • сацыяльная палітыка падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва за кошт частковага пераразмеркавання даходаў праз падаткі;

  • мытная абарона краёвай вытворчасці.

Першыя крокі рэформы:

1. Раздзяржаўленне прадпрыемстваў, дзеля чаго неабходна:

  • удакладніць дачыненні ўласнасці, дыферэнцыраваць прадпрымальніцкі даход, даходы ўласніка і наёмнага працаўніка;

  • ацаніць у цвёрдай валюце капітал прадпрыемстваў і стаўкі даходаў;

  • заключыць дамовы паміж дзяржавай-уласнікам і групай прадпрымальнікаў, калектывам работнікаў (іхнім прафсаюзам);

  • прадпрыемствам, незалежна ад формы ўласнасці, даць поўную самастойнасць у вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

2. Уводзіцца прыватная ўласнасць на зямлю.

3. Рыхтуюцца і праводзяцца валютная і цэнавая структурныя рэформы.

4. З мэтаю дэманапалізацыі і наладжвання канкурэнцыі ствараюцца ўмовы для свабоднага доступу на таварна-сыравінныя, фінансавыя і інфармацыйныя сусветныя рынкі.

5. Рыхтуецца прыватызацыя, пры якой значная частка дзяржаўнай уласнасці перадаецца грамадзянам (на аснове дакладна рэгламентаванага закона) і ствараецца недзяржаўны сектар эканомікі.

Наступныя дзеянні будуць залежаць ад поспеху пачатковых дзеянняў. Крэдытна-фінансавая палітыка Нацыянальнага банка і рэзервовых установаў, а таксама ўрада, павінна скіроўвацца на стабілізацыю эканомікі.

Інтэграцыя Беларусі ў сусветную гаспадарку павінна адбывацца на падставе моцнай і вызначанай дзяржаўнай стратэгіі. Найбольш мэтазгодна ўваходзіць у міжнародныя эканамічныя дачыненні праз прыярытэтнае развіццё некалькіх перспектыўных галінаў вытворчасці.