Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

4.4. Права і парадак

Партыя БНФ выступае за парадак у грамадстве і разглядае яго як гарантыю магчымасці самарэалізацыі асобы законным шляхам.

Абарона правоў грамадзянаў і правоў уласнасці — найвялікшы абавязак дзяржавы. Калі не будзе спынены рост злачыннасці, пацерпяць няўдачу і эканамічныя пераўтварэнні, і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва незалежнай Беларусі. Партыя БНФ выступае за моцную дзяржаву Беларусь.

Радыкальнай папраўкі сітуацыі са злачыннасцю не будзе, пакуль захоўваецца прамаскоўска-наменклатурны каланіяльны рэжым.

Рост злачыннасці ў значнай ступені выкліканы яе ўвозам з-за межаў краіны. Партыя БНФ выступае за ўвядзенне візавага рэжыму ўезду ў Беларусь.

Перамога права над бяспраўем магчымая тады, калі ўсё грамадства і кожная супольнасць будуць усведамляць як умову пабудовы цывілізаванага грамадства неабходнасць барацьбы са злачыннасцю. Партыя БНФ за моцную, пагрунтаваную на моцным праве беларускую паліцыю.

Партыя БНФ выступае за арганізацыю муніцыпальнае паліцыі поруч з дзяржаўнай паліцыяй, за стварэнне і дзяржаўную падтрымку добраахвотных аддзелаў дапамогі паліцыі па месцы жыхарства.

Мы падтрымліваем стварэнне спецыяльных фондаў для забеспячэння дзейнасці органаў унутраных справаў, пракуратуры і судоў, службы бяспекі.

Мы ўхваляем намаганні сумленных працаўнікоў судоў і пракуратуры, якія адстойваюць права ў бяспраўнай краіне, выступаем за юрыдычную і фактычную незалежнасць судаўніцтва, пракуратуры, адвакатуры.

КДБ нясе цяжкую спадчыну таталітарнага і дыктатарскага рэжымаў. Партыя БНФ выступае за рэарганізацыю КДБ у службу бяспекі, за яе незалежнасць ад урада (падпарадкоўваецца парламенту).

V. Сацыяльная рынкавая гаспадарка

5.1. Прынцыпы вольнага сацыяльна-эканамічнага парадку

Партыя БНФ лічыць, што Беларусі, прымаючы пад увагу традыцыі працы, гаспадаркі і ментальнасці, найперш адпавядае мадэль сацыяльнае рынкавае эканомікі.

Гэта эканамічная сістэма супрацьстаіць сацыялістычнай эканоміцы. Прынцыпу цэнтралізаванага кіравання гаспадаркай яна проціпастаўляе кіраванне эканамічнымі працэсамі з дапамогаю рынкавых механізмаў. Гэта — рынкавая гаспадарка. Яна не выключае планавання, але планаванне ў ёй падзелена паміж многімі. Калі ў аснове сацыялістычнай эканомікі ляжыць прынцып прымусу, дык рынкавая эканоміка, наадварот, характарызуецца чыннікам свабоды.

Ва ўмовах рынкавай гаспадаркі дзеянні асобных эканамічных суб’ектаў вызначаюцца свабодай доступу да ўсіх відаў матэрыяльных, фінансавых і інфармацыйных рэсурсаў а таксама цэнамі на іх, якія дыктуе рынак.

Аднак механізм эканомікі дзейнічае ў кірунку эфектыўнасці толькі ў тым выпадку, калі дзяржава гарантуе адпаведны праўны парадак. У гэтым сэнсе і рынкавая эканоміка не можа адмовіцца ад прымусу з боку дзяржавы. Але яна абмяжоўвае гэты прымус правілам: «умяшальніцтва адпавядае патрабаванням рынку». Партыя БНФ за дзейны праўны парадак і эфектыўнае права на канкурэнцыю.

Сацыяльная рынкавая гаспадарка супрацьстаіць і канцэпцыі абсалютнага рынкавага лібералізму, які заснаваны на патрабаванні неабмежаванай свабоды канкурэнцыі і неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку.

Але сёння добра вядома, што недахопы механізма неабмежаванай свабоднай канкурэнцыі вядуць перш за ўсё да пагрозы манаполіі. Па Беларусі добра відаць, да чаго вядзе захоп рынку асобаю ці групаю асобаў, што знаходзяцца ў змове. Такі эканамічны механізм не стымулюе вытворчасць, а вядзе да спекуляцыі, дэфіцыту, адкрытага рабавання спажыўца. Таму мы выступаем за збалансаваны падыход у вызначэнні ролі рынку і дзяржавы ў рэгуляванні эканамічных працэсаў.

Першачарговым клопатам дзяржавы з’яўляецца як абарона свабоды канкурэнцыі, так і абмежаванне манаполій, нагляд за тым, каб нагрузкі на навакольнае асяроддзе кантраляваліся законам, каб своечасова адбываліся структурныя змены ў адпаведнасці з прагрэсам навукі і тэхналогіі, каб рынак працоўнай сілы не быў перагружаны беспрацоўнымі.

У гэтай сістэме эканамічная і сацыяльная палітыка шчыльна звязаныя. Памылковыя палітычныя рашэнні выклікаюць беспрацоўе, інфляцыю, стагнацыю, парушаюць сацыяльную згоду. Таму поспех сацыяльнай рынкавай гаспадаркі залежыць ад правільнага выканання прынцыпаў і дасканалага роўнага (заканадаўчага) забеспячэння.