Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

2.14. Незалежная дзяржава

Партыя БНФ, грунтуючыся на нацыянальнай ідэі, сцвярджае і падтрымлівае будаўніцтва незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, дзе павінна быць беларуская ўлада, беларуская адміністрацыя і беларуская культура.

Партыя БНФ зыходзіць з таго, што правы асобы і правы народа ўтвараюць непарыўнае адзінства, якое ёсць падмуркам сапраўднай дэмакратыі.

Нацыянальная дзяржава абараняе і падтрымлівае грамадзянскую супольнасць, паяднаную культурнай спадчынай. Асоба, яе свабода, дэмакратычнае грамадства рэалізуюцца толькі ў незалежнай дзяржаве. Уласная дзяржава як форма самарэалізацыі грамадства і як спосаб самазахавання нацыі — найвялікшая каштоўнасць беларускага народа, сведчанне яго таленту, жыццяздольнасці, перспектывы. Абарона і ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы — мэта, задача і спосаб існавання Партыі Беларускага Народнага Фронту.

Партыя БНФ выступае за ўмацаванне дзяржаўных інстытутаў, якія бароняць незалежнасць краіны. Замахі на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць беларускай дзяржавы павінны няўхільна праследавацца.

III. Асоба

3.1. Сям’я

Абарона і падтрымка сям’і — найважнейшая мэта праўнай дзейнасці дзяржавы.

Аснова нашай палітыкі ў гэтай галіне — падтрымка трываласці шлюбу, які прызнае роўнасць і ўзаемную адказнасць мужа і жонкі. Галоўная мэта шлюбу — выхаванне дзяцей, за якіх абодва бацькі нясуць роўную адказнасць.

Кожнае дзіця мае права на сваю сям’ю, на ўвагу, клопат і любоў сваіх бацькоў, бо найперш у сямейных умовах адбываецца фарміраванне моўнага дару, разумовых здольнасцяў, індывідуальнай непадобнасці, закладваецца сістэма сацыяльна-псіхалагічных каштоўнасцяў, пачуццё адказнасці ды інш. Таму ў першыя гады жыцця свайго дзіцяці кожная маці павінна мець магчымасць устрымання ад працы па прафесіі. Яна мае таксама права цалкам прысвяціць сябе выхаванню дзяцей і павінна атрымліваць у сувязі з гэтым эканамічную, праўную і сацыяльную дапамогу. Выплата сродкаў на выхавание дзяцей і вызначэнне памеру пенсіі з улікам гадоў, затрачаных на выхаванне, носіць абавязковы характар. Дзеля ўмацавання сям’і патрабуецца забарона дзейнасці, скіраванай на распальванне варожасці паміж дзецьмі і бацькамі. Нельга падважваць крыніцы даверу і парываць сувязь дзяцей з бацькоўскім домам.

Асаблівай дзяржаўнай падтрымкі заслугоўваюць шматдзетныя сем’і, а таксама тыя, што бяруць на сябе адказнасць за догляд старых і нямоглых родзічаў.

Партыя БНФ за стварэнне ўмоваў для пераадолення дэмаграфічнага крызісу, у тым ліку за адпаведную горадабудаўнічую палітыку, за стварэнне неабходнай колькасці дзіцячых садкоў, школаў, шпіталяў, за рэгламентацыю працягласці працоўнага тыдня.

3.2. Мова, выхаванне і адукацыя, культура, навука

Партыя БНФ зыходзіць з таго, што суладнае жыццё чалавецтва магчымае толькі ў шматстайнасці народаў; таму перспектыва Беларусі залежыць ад кансалідацыі беларускага народа на ягоных спрадвечных нацыянальных, маральных, дэмакратычных каштоўнасцях. Партыя БНФ выступае за:

  • дзяржаўную палітыку развіцця і аховы беларускае культуры і мовы праз адпаведныя законы ды эфектыўны кантроль за іх выкананнем, за прыярытэт беларускай мовы ў дзяржаўным і грамадскім жыцці;

  • адхіленне спробаў асіміляцыі беларускага этнасу праз палітыку змяншэння адноснай колькасці карэннага этнасу Беларусі ды ўвядзенне «двухмоўя», скіраванага на нядопуск беларускае мовы ў асноўныя сферы дзяржаўнага і грамадскага жыцця;

  • дзяржаўную і грамадскую падтрымку захавання нацыянальнай тоеснасці беларусаў за межамі нашай краіны, асабліва тых, хто жыве на этнічных беларускіх землях;

  • права кожнае нацыянальнае меншасці Беларусі на нацыянальна-культурную аўтаномію, на дзяржаўную дапамогу ў культурна-асветнай дзейнасці.

Як дзяржаўная, так і прыватная сістэма адукацыі павінны знаходзіцца пад пільным і добразычлівым грамадскім кантролем, асабліва цяпер, калі патрабуецца тэрміновая ды ўсебаковая рэформа ад садкоў да ВНУ. Мэта рэформы — стварэнне сучаснай нацыянальнай сістэмы адукацыі; дэідэалагізацыя, гуманізацыя, «гістарызацыя» выхавання.

У сучасным грамадстве адукаваны інтэлект ёсць галоўны рэсурс і галоўны сродак вытворчасці. Дзяржаўная адукацыя ў Беларусі павінна быць бясплатная. Грамадства не мусіць эканоміць на адукацыі. Адукацыя і навука павінны мець прыярытэт. У нашай шматканфесійнай краіне школа не можа прымушаць моладзь вызнаваць тую ці іншую рэлігію альбо атэізм.

Народ не можа адрадзіцца, а незалежная дзяржава не можа захавацца і ўмацавацца без адраджэння гістарычнай памяці. Адной з найважнейшых мэтаў выхавання і адукацыі з’яўляецца фарміраванне гістарычнай свядомасці.

Не можа быць поўнавартаснай адукацыі без пільнай увагі да эстэтычнага выхавання. Важнаю задачаю дзяржавы з’яўляецца вяртанне гістарычных і культурных каштоўнасцяў беларускага народа, якія насуперак яго волі вывозіліся з Беларусі цягам не аднаго стагоддзя.

Ва ўмовах стварэння прыватных (поруч з дзяржаўнымі) навучальных установаў мы падтрымліваем упарадкаваны навучальны працэс. Бацькі і дзеці маюць права на тое, каб змест адукацыйных праграмаў вызначаўся сістэмаю каштоўнасцяў і нормаў Асноўнага Закону, а якасны ўзровень навучання адпавядаў агульнадзяржаўным патрабаванням.

Кожны вучань, незалежна ад здольнасцяў, павінен мець права бясплатнага агульнаадукацыйнага навучання (атрымаць сярэднюю адукацыю).

У дзяржаўнай сістэме адукацыі павінна быць забяспечана права бясплатнага атрымання вышэйшай адукацыі кожным здольным маладым хлопцам і дзяўчынаю, кожным чалавекам.

Дзяржава не можа дапусціць, каб народ страчваў інтэлектуальны патэнцыял. Таму павінна быць забяспечана дастатковая дзяржаўная падтрымка навуцы і вышэйшай школе. Неабходна прыняць адпаведныя заканадаўчыя акты дзеля стварэння спрыяльных умоваў працы таленавітым вучоным і абароны інтэлектуальнай маёмасці Беларусі.