- •Предисловие
- •Аграрная партия (ап)
- •I. Всеобщий кризис и поиск путей выхода из него
- •II. Идеологические основы и политические цели партии
- •IV. Наука и культура
- •V. Внешние отношения и военная политика
- •Белорусская партия женщин «Надзея»
- •I. Основные принципы деятельности партии
- •II. Ближайшие цели партии
- •III. За что выступает наша партия?
- •IV. Какое общество мы хотим создать?
- •V. Чьи интересы выражает партия?
- •VI. За партию общественного диалога и согласия
- •Белорусская партия «Зеленые» (бпз)
- •Белорусская патриотическая партия (бпп)
- •1. В политической области:
- •2. В социальной сфере
- •3. В духовной сфере
- •4. В области экономики
- •Белорусская социал-демократическая партия (Народная Грамада)
- •Белорусская социально-спортивная партия (бссп)
- •1. В области социальной политики
- •2. В области государственного строительства
- •3. В области экономической политики
- •4. В области экологии и охраны окружающей среды
- •5. В области внешней политики
- •Белорусская экологическая партия зеленых «бэз»
- •Коммунистическая партия Белоруссии (кпб)
- •I. Социализм — исторический выбор белорусского народа
- •II. Характеристика начала хх столетия
- •III. Стратегия и тактика кпб на современном этапе
- •IV. Задачи организационного и идейного укрепления кпб
- •Консервативно-Христианская Партия бнф (кхп бнф)
- •II. Галоўныя каштоўнасці
- •2.1. Беларускі народ
- •2.2. Беларуская мова
- •2.3. Беларуская зямля
- •2.4. Беларускія сімвалы
- •2.5. «Адраджэньне»
- •2.6. Рэлігія і нацыя
- •2.7. Беларускія культурныя традыцыі
- •2.8. Маральныя асновы нашай палітыкі
- •2.9. Свобода, межы свободы, годнасць чалавека
- •2.10. Вяршэнства агульнага дабра
- •2.11. Справядлівасць
- •2.12. Салідарнасць
- •2.13. Беларуская нацыянальная ідэя
- •2.14. Незалежная дзяржава
- •III. Асоба
- •3.2. Мова, выхаванне і адукацыя, культура, навука
- •3.3. Праца і адпачынак
- •3.4. Жыллё і горадабудаўніцтва
- •3.5. Медыцынскае абслугоўванне
- •IV. Дзяржаўны лад
- •4.1. Канстытуцыйныя прынцыпы
- •4.2. Структура улады, выбарчае права, адміністрацыйны падзел
- •4.3. Дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •4.4. Права і парадак
- •V. Сацыяльная рынкавая гаспадарка
- •5.1. Прынцыпы вольнага сацыяльна-эканамічнага парадку
- •5.2. Эканамічны лад
- •5.3. Пабудова эфектыўнай эканомікі
- •5.4. Зямельнае пытанне
- •5.5. Экалогія
- •5.6. Сацыяльная абарона
- •VI. Беларусь на міжнародным узроўні
- •6.1. Прынцыпы знешняй палітыкі
- •6.2. Вектары знешнепалітычных дачыненняў
- •6.3. Бяспека дзяржавы, войска
- •VII. Заключэнне
- •Либерально-демократическая партия (лдп)
- •I. Политические принципы и ценности
- •1. Рост доходов населения, укрепление системы социальной защиты нетрудоспособных:
- •2. Обеспечение доступного первоклассного образования в Республике Беларусь:
- •3. Молодежная политика
- •4. Сохранение и развитие передовых направлений белорусской науки:
- •5. Надежное и доступное здравоохранение:
- •6. Сохранение и приумножение культурного многообразия и духовного наследия белорусского народа:
- •1. Восстановление доверия к государству
- •2. Снижение налогов и налоговая реформа
- •3. Наведение порядка в использовании бюджетных средств:
- •4. Укрепление конкурентных рынков и защита собственности:
- •5. Реформа государственного аппарата и борьба с коррупцией:
- •Создание правового государства
- •Объединенная гражданская партия (огп)
- •Белорусская социал-демократическая Грамада (бсдг)
- •V. Эканоміка
- •VI. Сельская гаспадарка
- •VII. Чалавек I грамадства
- •VIII. Чалавек I навакольнае асяроддзе
- •Партия бнф
- •Партия коммунистов Белорусская (пкб)
- •Республиканская партия (рп)
- •1. Текущий момент
- •2. Цели и задачи
- •3. Политическая демократия
- •4. Наши принципы
- •5. Экономическая политика
- •5.1. Приоритеты экономического развития Республики Беларусь
- •5.2. Стратегия социально-экономических преобразований
- •5.3. Роль государства в управлении экономикой
- •5.4. Структурная политика в экономике
- •5.5. Собственность в Республике Беларусь и политика в области приватизации
- •5.6. Особенности аграрной политики
- •5.7. Денежно-кредитная, финансовая и налоговая политика
- •5.8. Внешнеэкономическая политика
- •6. Социальная политика
- •7. Национальные отношения
- •8. Безопасность и оборона
- •9. Культура, образование и наука
- •10. Отношение к проблемам женщин
- •11. Молодежная политика
- •12. Международная политика
- •Республиканская партия труда и справедливости (рптс)
- •I. Республика Беларусь в современном мире
- •II. Республиканская партия труда и справедливости
- •III. Экономика и социальная политика
- •IV. Духовное развитие
- •V. Государственное устройство
- •Социал-демократическая партия народного согласия (пнс)
- •I. Партия народного согласия в политической жизни республики беларусь
- •II. Государственность республики беларусь
- •IV. Цели и пути общественного развития
- •V. Восстановление экономики
- •VI. Упрочение демократии
- •VII. Социальная политика
- •VIII. Проблемы культуры, образования и науки
- •IX. Внешняя политика
- •Содержание
2.10. Вяршэнства агульнага дабра
Толькі ў межах грамадства праз узаемадзеянне з іншымі людзьмі чалавек можа рэалізаваць свае магчымасці і забяспечыць свае правы. Таму каштоўнасці грамадства для палітычнай ідэалогіі Партыі БНФ роўнавартасныя з правамі і годнасцю чалавека. Асабліва важная ідэя вяршэнства агульнага, ці грамадскага дабра, забеспячэнне чаго ёсць клопатам дзяржавы і кожнага чалавека.
Стымулам для грамадскага прагрэсу з’яўляецца не толькі імкненне чалавека палепшыць матэрыяльныя ўмовы свайго існавання, але і патрэба духоўнага ўдасканалення.
Паняцце агульнага дабра шчыльна знітаванае з ідэямі сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.
2.11. Справядлівасць
Аснова сацыяльнай справядлівасці — гэта прызнанне роўнасці ўсіх людзей, павага іхняе годнасці і свабоды, незалежна ад меры ўлады, якою валодае асоба, а таксама ад яе здольнасцяў ці недахопаў.
Справядлівасць азначае роўныя правы для ўсіх, у тым ліку для тых, каму патрабуецца дапамога. Яна дае кожнаму роўны шанц для свабоднага самараскрыцця, для прыняцця адказнасці за сябе і за іншых.
Справядлівасць патрабуе ад дзяржавы захадаў на выроўніванне магчымасцяў для тых, хто без адпаведнай дапамогі апынуўся б у становішчы безнадзейнасці. Дапамога павінна быць накіраваная найперш тым, хто абмежаваны ў самадапамозе. Да такіх адносяцца пенсіянеры, інваліды і пэўныя катэгорыі грамадзянаў, не занятыя ў вытворчым працэсе. Грамадства не можа адштурхоўваць нямоглых. Важна, каб кожнаму, нават калі ён сам вінаваты ў сваіх бедах, даваўся шанц для самарэалізацыі.
2.12. Салідарнасць
У дачыненнях паміж асобай і грамадствам імкненне падтрымаць блізкага выяўляецца праз салідарнасць, якая звязвае людзей паміж сабою і ўтварае аснову культурнай супольнасці. Грамадзянская супольнасць выступае ў падтрымку асобы, якой неабходная дапамога. У тым праяўляецца права індывідуума на салідарнасць. Але асоба выступае таксама за грамадства ў цэлым, праз што праяўляецца яе салідарная адказнасць.
На прынцыпе салідарнасці павінна грунтавацца ўся сістэма сацыяльнага забеспячэння. Сістэма сацыяльнай падтрымкі — не ананімная каса, з якой можна без канца чэрпацъ. Яна павінна забяспечыць права на сацыяльную абарону, але кожны сваёй працаю спрыяе таму, каб супольнасць магла клапаціцца пра кожнага паасобку.
Партыя БНФ заяўляе пра сваю адданасць ідэі ўзаемнай адказнасці асобы і грамадства.
2.13. Беларуская нацыянальная ідэя
Беларуская нацыянальная ідэя — гэта ідэя адраджэння беларускай культуры, беларускай гаспадаркі і стварэння незалежнай беларускай дзяржавы.
Нацыянальная ідэя ў Беларусі, як і ў іншых народаў Еўропы, узнікла ў XIX ст. ў перыяд крызісу імперыяў. Беларуская ідэя палітычна рэалізавалася 25 сакавіка 1918 г. шляхам аб’яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак наступствы акупацыі і падзелаў тэрыторыі БНР паміж акупантамі прыпынілі аж да канца XX ст. практычнае ажыццяўленне нацыянальнай ідэі.
Нацыянальная супольнасць ёсць натуральным вынікам сацыяльнай прыроды чалавека. Яна валодае вечнымі правамі, рэалізацыя якіх залежыць не ад назапашанага ёю палітычнага, эканамічнага ці ваеннага патэнцыялу, а выключна ад яе ўласнае волі. Правы нацыі і правы асобы на самараскрыццё роўнавялікія. Гэты праўны парытэт не стварае і не можа стварыць невырашальных канфліктаў, калі кіравацца безумоўнай роўнасцю грамадзянскіх правоў асобы любой нацыянальнасці і праз права нацыянальна-культурнай аўтаноміі задавальняць духоўныя патрэбы нацыянальнай меншасці. Разам з тым прынцып нацыянальнага суверэнітэту дыктуе неабходнасць дзяржаўнага кантролю за асноўнымі галінамі эканомікі ды сістэмай адукацыі, што дазволіць пазбегчы аднабаковасці і абмежаванасці, атрыманых у спадчыну ад каланіяльнае мінуўшчыны.
