Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Политические_партии_РБ сегодня-2.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

2.2. Беларуская мова

Беларуская нацыя існуе, пакуль ёсць беларуская мова. Мова ёсць галоўны помнік і сродак культуры. «Напачатку было слова». Трэба памятаць, што «канец» ёсць знішчэнне «пачатку». Беларуская мова — гэта найвялікшы духоўны скарб, які, як і зямля, належыць не толькі нам, але і будучым пакаленням. Яны не могуць яе страцщь, бо, страціўшы мову, згубілі б сваю гісторыю, а значыць, і перспектыву.

Мова трымае нас разам, дапамагае адраджаць і развіваць культуру, цэментуе дзяржаву. Мова ёсць наша духоўнае выяўленне, матэрыялізаваная душа народа, галоўны чыннік нацыі.

Партыя БНФ хоча забяспечыць рэальную дзяржаўную апеку беларускай мовы, скіраваную на яе хуткае адраджэнне і развіццё як асноўнага сродку грамадскага існавання (у сферы культуры, камунікацыі, сувязі, адукацыі).

2.3. Беларуская зямля

Наша зямля, наша нацыянальная тэрыторыя ад пачатку існавання на ёй людзей ёсць наша зямля. На ёй мы, беларусы, і нашы продкі жылі спрадвеку. На ёй мы стварылі нашу гісторыю, культуру і дзяржаву. Наша зямля ёсць частка нас саміх, нашага гістарычнага, культурнага і нацыянальнага існавання. Нічога няма даражэйшага за нашу беларускую зямлю. Наша зямля непадзельная, недатыкальная, святая.

Аніхто — ніякі чалавек, ніякая група людзей, ніякі дзяржаўны орган, ніякая краіна, ні беларуская дзяржава, ні беларускі народ — не можа распараджацца лёсам беларускай зямлі, бо яна належыць не толькі нам, не толькі тым, хто жыве цяпер, але і будучым пакаленням беларусаў датуль, пакуль будзе наш род у Сусвеце.

Наша зямля ёсць наш вечны дом, вечная спадчына, якая сягае за межы часу — непадзельны маярат, асвечаны найвышэйшым гістарычным правам і найвышэйшым абавязкам, неад’емная каштоўнасць беларускай нацыі. Нашу беларускую зямлю трэба любіць, берагчы, шанаваць, абараняць ад страты і спусташэння, умець змагацца за яе.

2.4. Беларускія сімвалы

Сімвалы, у якіх адлюстраваная наша беларуская нацыя і дзяржава, ёсць бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Гэта дзяржаўныя сімвалы. Адносіны да сімвалаў гавораць пра шанаванне каштоўнасцяў, якія яны сімвалізуюць. Партыя БНФ лічыць бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня святымі сімваламі Беларусі і ставіць задачу вярнуць іх на дзяржаўны пасад беларускай дзяржавы.

2.5. «Адраджэньне»

«Адраджэньне» ёсць ідэалогія беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, які змагаецца супраць расійскага імперыялізму і каланіялізму (а гістарычна змагаўся супраць польскай антыбеларускай асімілятарскай палітыкі ў 1921—1939 гг.), маючы на мэце нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускай нацыі і стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы.

Ідэалогія беларускага «Адраджэньня» была сфармуляваная ў пачатку XX ст. дзеячамі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Але нацыянальнае развіццё народа было затрымана 73-гадовай бальшавіцка-расійскай акупацыяй; з гэтай прычыны сёння беларускае грамадства вымушанае адначасна вырашаць праблемы посткамуністычнага, постсавецкага кшталту (пытанні ўлады, дзяржаўнасці, суверэнітэту, дэмакратыі, эканамічных рэформаў) і праблемы посткаланіяльныя (пытанні нацыянальнай свядомасці, дзяржаўнасці беларускай мовы, усталявання беларускай школы, адраджэння гістарычнай памяці, развіцця беларускай культуры ды інш.).

Ідэалогія беларускага «Адраджэньня» ахоплівае і адлюстроўвае ўсе нацыянальна-вызвольныя, дзяржаватворныя, дэмакратычныя праблемы, з’яўляецца гістарычным грунтам і тэарэтычнай асновай палітычнай дзейнасці Партыі БНФ.