Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать
      1. Структура дысцыпліны

Праграма навучальнага курса разлічана для дзённай формы навучання – на 34 аўдыторныя гадзіны, з іх 18 гадзін лекцый і 16 гадзін – семінарскія заняткі. Для завочнай формы курс разлічаны на 8 гадзін аўдыторных заняткаў, з іх 4 гадзіны – лекцыі і 4 га- дзіны – семінарскія заняткі. Дысцыпліна вывучаецца ў першым (другім) семестры. Формай заліку з’яўляецца экзамен (залік) у першым (другім) семестры.

      1. Змест вучэбнага матэрыялу

  1. Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”

Прадмет “Гісторыя Беларусі у кантэксце сусветных цывілі- зацый” і яго месца ў сістэме гуманітарных ведаў. Тэорыя і мета- далогія гісторыі. Асноўныя падыходы: цывілізацыйны, фарма- цыйны, культуралагічны, комплексны. цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна- рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацый- ная). Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілі- зацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходне- славянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Асноўныя паняцці. на- вучальная і навуковая літаратура па курсе. Гісторыя Беларусі: прадмет, мэта і задачы курса. Асноўныя крыніцы па гісторыі Бе- ларусі. Перыядызацыя і найбольш важкія падзеі ў гісторыі Беларусі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Месца Бе- ларусі ў сусветнай гісторыі і цывілізацыі. Асноўныя этапы бела- рускай гістарыяграфіі.

  1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь

    1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

Асноўныя этапы антрапагенезу. Фарміраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце. Асваенне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Асноўныя прынцыпы перыядызацыі гісторыі першабытнага гра- мадства. Каменны век: палеаліт, мезаліт і неаліт. Развіццё вытвор- чых тэхналогій. “неалітычная рэвалюцыя”. Фіна-угорская мігра- цыя на поўначы еўразіі. Фінамоўныя плямёны на беларускіх зе- млях. Першыя перасяленні народаў. Век медзі і бронзы на бела- рускіх землях. Індаеўрапейцы на этнічнай мапе еўропы. Інда- еўрапейскі перыяд (протабалты). жалезны век.

Лакалізацыя славянскай прарадзімы. этнагенез і рассяленне

ўсходніх славян, іх месца ў сусветнай гісторыі. Грамадскі строй, гаспадарчае развіццё. славянскія саюзы плямён крывічоў, рад- зімічаў і дрыгавічоў на беларускіх землях.

    1. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.)

Першыя цывілізацыі ў свеце. Агульныя рысы цывілізацый старажытнага свету. старажытныя цывілізацыі еўропы. Асноўныя рысы сярэднявечча і яго месца ў гісторыі чалавецтва. Тэрмін “сярэднія вякі”. Фарміраванне раннякласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ–Іх стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў заходняй еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Фарміра- ванне феадальнага саслоўя і залежнага насельніцтва. сусед- ская абшчына. стан і развіццё гарадской гаспадаркі. знешні і ўнутраны гандаль.

Утварэнне варварскіх каралеўстваў у заходняй еўропе. Візан- тыйская імперыя і яе геапалітычны стан. Утварэнне аб’яднанай старажытнай дзяржавы на ўсходнеславянскіх землях (862–1125). сутнасць нарманскай тэорыі. станаўленне раннефеадальных

дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Белару- сі. Барацьба Полацкага княства за незалежнасць. Тураўскае і сма- ленскае княствы ў складзе Кіеўскай Русі. Перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з нямецкімі крыжакамі і мангола-та- тарскімі захопнікамі.

Культура беларускіх зямель у ІX–XIII стст. Дахрысціянская культура і вераванні жыхароў Беларусі (язычніцтва). Прыняцце хрысціянства ў канцы х ст. запазычанне духоўных і матэрыяльных каштоўнасцяў антычнай і хрысціянскай культур. хрысціянскі характар сярэднявечнай культуры. Пісьменства і літаратура. Ру- капісныя кнігі. Пытанне аб летапісанні на беларускіх землях. Першыя асветнікі: ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клі- мент смаляціч, Аўраамій смаленскі. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Дойлідства і фарміраванне мясцовых дойлідскіх школ.