
- •Гісторыя беларусі
- •Праграма куРсА «гIсТоРыя БеЛарУсI ў кАнТэКсце сУсВеТных цыВiлIзАцый 9
- •КуРс ЛеКцый 26
- •Ад АўТара
- •Прадмова
- •Тлумачальная запіска
- •Мэта курса
- •Задачы вывучэння дысцыпліны:
- •Структура дысцыпліны
- •Змест вучэбнага матэрыялу
- •Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.)
- •Беларускія землі ў эпоху Вялікага княства Літоўскага (сярэдзіна XIII – першая палова XVI ст.)
- •Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі (канец xviiі – пачатак хх ст.)
- •Беларусь у 1914–1918 гг.
- •Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (1919–1939)
- •Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы (1921–1939). Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны (1939–1945)
- •Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991)
- •Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Вучэбна-метадычная карта
- •Iі. Канспект лекцый Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына старАжЫтнага свету, сярэдніх вякОў і беларусь Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні
- •Літаратура да пеРшАга раздзела Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні
- •Раздзел іі. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Літаратура да другога раздзела Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі (канец xviiі – пачатак хх ст.)
- •Раздзел ііі. Беларусь савецкая (1919–1991). Заходняя беларусь у складзе полЬшЧы (1921–1939)
- •Лекцыя 10. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991)
- •Літаратура да трэцяга раздзела
- •Раздзел IV. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўМовах глабалізацыі Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •III. Практыкум
- •Агульная методыка правядзення практычных заняткаў
- •Метадычныя рэкамендацыі да практычных заняткаў для студэнтаў дзённай формы навучання
- •Тэма 3. Падзелы Рэчы Паспалітай
- •Тэма 4. Рэформы 1860–1870-х гг. І нацыянальна- вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. На Беларусі
- •Тэма 5. Беларусь у 1917–1918 гг.
- •Метадычныя парады для падрыхтоўкі да практычных заняткаў для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг.
- •Тэма 2. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання
- •Тэма 2. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя працэсы на беларускіх землях у другой палове хіх – пач. Хх ст.
- •Тэма 3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Беларусь у Другой сусветнай вайне і Вялікай Айчыннай вайне
- •Навукова-даследчыцкая работа студэнта па гісторыі Беларусі
- •3.6. Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі
- •Раздзел ііі. Беларусь савецкая (1919–1991). Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •V. АснОўНыя даты і падзеі ў гісторыі беларусі
- •Vі. Навуковая і вучэбная літаратура па курсе
- •Падручнікі і навучальныя дапаможнікі
- •Энцыклапедыі і даведнікі
- •Інтэрнэт-рэсурсы:
- •Vіі. Тэмы для падрыхтОўКі да выніковага іспыту
- •Лянцэвiч Вольга Мiхайлаўна гiсторыя беларусi
- •220102, Г. Мінск, вул. Лазо, 12.
Навукова-даследчыцкая работа студэнта па гісторыі Беларусі
навукова-даследчыцкая работа (нДР) можа стаць часткай са- мастойнай работы студэнта дзённага аддзялення, а таксама ад- ной з формаў кантролю і часткова забяспечыць паспяховую зда- чу выніковага іспыту па курсе “Гісторыя Беларусі”.
Патрабаванні да афармлення работы
нДР па гісторыі Беларусі выконваецца студэнтамі на аснове самастойнага і глыбокага вывучэння крыніц і літаратуры. студэнт павінен усебакова асвятліць пытанні тэмы, прадэманстраваўшы тым самым, глыбокае веданне разглядаемай праблемы.
студэнту неабходна ўважліва пазнаёміцца з тэмай работы і напачатку скласці спіс літаратуры і папярэдні план, які ўзгадня- ецца з выкладчыкам. І толькі пасля ўважлівага знаёмства з наву- ковай і вучэбнай літаратурай па праблеме неабходна прыступіць да пісьмовага асвятлення кожнага пытання плана.
нДР павінна мець пэўную структуру. яна складаецца з ты- тульнага ліста, рэферата, зместу, уступа, асноўнай часткі (ас- ноўныя пытанні плана) і заключэння (агульныя пытанні па тэме), а таксама спіса літаратуры, якую аўтар выкарыстоўваў пры на- пісанні работы.
на тытульным лісце размяшчаюцца звесткі аб назве уста- новы, дзе навучаецца аўтар работы, назва работы, курс, прозві- шча, імя, імя па бацьку аўтара, вучоная ступень, званне, прозві- шча і ініцыялы навуковага кіраўніка работы, а таксама горад і год выканання работы. Рэферат утрымлівае інфармацыю аб аб’ёме ра- боты, колькасці ілюстратыўнага матэрыяла, табліц, прылажэнняў, выкарыстаных крыніц. Таксама тут пералічваюцца вызначаль- ныя паняцці работы, а ў тэксце рэферата фармулюецца аб’ект даследавання, мэта і метады правядзення даследавання, вынікі даследавання і вобласць яго практычнага прымянення. Ва ўсту- пе даецца кароткая ацэнка сучаснага стану вывучэння праблемы, даецца апісанне крыніц і літаратуры, якімі карыстаўся студэнт. Далей вызначаецца кароткае абгрунтаванне актуальнасці і на- візны тэмы, апісанне сувязі тэмы з сучаснасцю, а затым чотка вызначаюцца задачы, пастаўленыя аўтарам работы. У асноўнай частцы раскрываецца сутнасць пытанняў, кожнае з якіх – невя- лікая самастойная частка работы. У канцы кожнага пытання не- абходна зрабіць кароткі вывад. У заключэнні студэнт робіць га- лоўныя вывады па ўсёй рабоце, дае ацэнку паўнаты вырашэння пастаўленых задач. Па аб’ёме заключэнне звычайна менш за ўсе іншыя часткі, адна-дзве старонкі. яно павінна быць канкрэтным, аргументаваным, вагомым і арганічна звязвацца з усёй работай. спіс літаратуры афармляецца ў наступнай паслядоўнасці: пер- шакрыніцы (напр., “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага), а потым навуковая літаратура ў алфавітным парадку і артыкулы ў перыядычным друку. У рабоце студэнт павінен выкарыстоўваць пераважна манаграфічную літаратуру, спецыялізаваныя артыкулы і даследаванні; добра, калі ён карыстаецца першакрыніцамі. Для работы над спісамі літаратуры па тэме выкарыстоўвайце ў яка- сці ўзору: стандарт предприятия: Работы курсовые и дипломные. структура и правила оформления. сТП МИУ 2.0.01-10 / авт.-сост.
н.В. суша [и др.]. – Минск: Изд-во МИУ, 2010. – с. 36–37.
Выкладанне тэкста павінна быць канкрэтным, без скарачэн- ня слоў. Трэба сур’ёзна падысці да афармлення даведачнага апарата, перш за ўсё спасылак на крыніцы і літаратуру. У ра- боце часта выкарыстоўваюцца цытаты (дакладныя вытрымкі
з канкрэтнай крыніцы), а таксама фактычны матэрыял. Пры гэтым цытата павінна поўнасцю адпавядаць арыгіналу. цытата бярэцца ў двухкоссе і афармляецца спасылкай, якая месціцца ў канцы кож- най старонкі альбо ў тэксце работы (у дужках). Практыкуецца і другая форма: спасылкі на крыніцы ў тэксце толькі нумарую- цца (1,2...10... і г.д.), а самі спасылкі пад гэтымі нумарамі выно- сяцца ў канец работы, пасля заключэння. студэнт можа выбра- ць для сябе любую з вышэйуказаных форм. спасылка афармля- ецца ў наступным парадку: прозвішча і ініцыялы аўтара, назва кнігі, месца і назва выдавецтва, год выдання, старонка, з якой узята цытата. напрыклад:
Крук, я. сімволіка беларускай народнай культуры / я. Крук. – Мінск: Ураджай, 2001. – с. 12.
Там жа. с. 30.
История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Минск: Амалфея, 2000. – с. 40.
Фядосік, В.А. Антычны трыумф хрысціянства, або хрысціянская рэвалюцыя / В.А. Фядосік // Беларус. гіст. часоп. – 2000 – №2 – с. 44.
Калі дакумент цытуецца не па першакрыніцы, а ўзяты з дру- гаснага выдання, у спасылцы пішацца: цыт. па: ... (указваецца аўтар, назва кнігі альбо артыкула і выхадныя дадзеныя). Пры не- аднаразовай спасылцы на адну і тую ж работу спачатку на ста- ронцы ўказваецца поўная назва кнігі і выхадныя дадзеныя, а за- тым пішацца: “Там жа” і ўказваецца толькі старонка. Калі ў ра- боце студэнт выкарыстоўвае лічбы, табліцы, таксама трэба да- ваць спасылкі на літаратуру.
Работа друкуецца на камп’ютэры альбо іншым спосабам. Аб’ём навукова-даследчыцкай работы студэнта павінен склада- ць 20–25 старонак формата А4 (шрыфт не меней за 12 пт., палу- тарны міжрадковы інтэрвал), старонкі нумаруюцца і пакідаюцца стандартныя палі (20 мм).
спіс літаратуры і пункты плана, якія студэнт складае са- мастойна, узгадняюцца з выкладчыкам. Пасля праверкі выклад- чыкам і ўнясення правак студэнт абараняе сваю работу.
Пры вызначэнні тэмы студэнцкай навукова-даследчыцкай ра- боты рэкамендуецца карыстацца наступнымі крытэрыямі: акту- альнасць, малая даследаванасць у навуковым свеце, нагода пэў- най падзеі, дыскусійнасць у навуковых выданнях, тэарэтычная і практычная значнасць даследавання, краязнаўчыя тэмы. Тэма вызначаецца пасля ўзгаднення з выкладчыкам.
Прыкладная тэматыка студэнцкіх навукова-даследчыц- кіх работ
“Валочная памера” на беларускіх землях.
“Полацкі летапіс” як крыніца па беларускай гісторыі хІІ ст.
Арыянства на Беларусі.
Асоба ефрасінні Полацкай у сучаснай айчыннай і замеж- най гістарыяграфіі.
Беларускае замежжа ў 20–30 гг. хх ст.
Гаспадарчая рэформа 1965 г. на Беларусі: вынікі і ўрокі.
Дыскусія аб халакосце ў сучаснай замежнай і айчыннай гістарыяграфіі.
Ідэялогія заходнерусізму і яе ўплыў на грамадска-палітыч- нае жыццё Беларусі хІх ст.
Канфесійнае пытанне на Беларусі ў сістэме еўрапейскіх міжнародных адносін.
Каталіцкая і праваслаўная царква на Беларусі ва ўмовах акупацыі (1941–1944).
нацыянальная палітыка акупантаў на тэрыторыі Белару- сі (1941–1944).
нізавая хрысціянская культура.
Рэлігійнае пытанне ў палітыцы афіцыйных улад Рэчы Па- спалітай у хVІІІ ст.
Рэлігійны фактар у знешнепалітычным курсе ВКЛ сярэ- дзіны XIV–XVI ст.
Рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі.
станаўленне прафесійнай адукацыі на Беларусі
У.І. Пічэта – даследчык старажытнай гісторыі Беларусі.
школьная адукацыя на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941–1944).
этнагенез беларусаў: дыскусіі ў сучаснай гістарыяграфіі.
этнаканфесійныя стэрэатыпы беларусаў.
Практычная апрабацыя нДР адбываецца падчас выступлен- няў па тэме работы на семінарах, гуртках, а таксама на студэнц- кіх навуковых канферэнцыях. Падобная канферэнцыя для студэн- таў і магістрантаў ладзіцца штогод вясной і ў Мінскім інстыту- це кіравання.