Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать

Прадмова

старажытныя рымляне казалі: “Гісторыя – настаўніца жыцця”. Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добра- га густу. напрыклад, французскі кароль Генрых ІV Вялікі яшчэ ў другой палове хVІ ст. заявіў: “Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?” Вядомы нямецкі цар- коўны рэфарматар М. Лютэр быў нават больш прамалінейны: “цкаванне гісторыі ёсць адметная рыса татарскага і цыклапіч- нага варварства, д’ябальскае глупства!” словы дзвюх згаданых асоб не згубілі сваёй актуальнасці і сёння. Вывучэнне гісторыі сваёй краіны садзейнічае фарміраванню больш глыбокага разу- мення сучаснай сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культур- най сітуацыі ў краіне. Атрыманыя раней веды па гісторыі пас- таянна ўзбагачаюцца фактамі, раней невядомымі, а новыя пака- ленні пераасэнсоўваюць факты мінулага. Ва ўсе часы веданне гісторыі з’яўлялася яркім паказчыкам цывілізаванасці. Да таго ж атрыманыя веды спатрэбяцца студэнтам пры вывучэнні спе- цыяльных, у тым ліку эканамічных і правазнаўчых, дысцыплін.

Прадмет гісторыі. Гісторыя вывучае мінулае чалавецтва і накіравана на фарміраванне сістэмы ведаў, неабходных для аду- каванага чалавека. Асаблівасць гісторыі вынікае з таго, што яе галоўнай мэтай з’яўляецца вывучэнне чалавечай паўсядзённасці як у прасторы, так і ў часе. Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца ся- род іншых краін і народаў.

Метадалогія гісторыі. Гісторыя як навука мае асабістае ко- ла крыніц, якія ўмоўна можна падзяліць на пісьмовыя, вусныя, археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, кіно-фона-фота- аўдыавіртуальныя дакументы і г. д. яна абапіраецца на навуко- вую метадалогію. на сённяшні дзень прынята вылучаць наступ- ныя метады:

META)JAJTOr 51

r CTOPi

TPA)JiiJ;iHHi51 META)Ji

HABAiJ;iHHi51 META)Ji

r.CTOpTKa-reHeTT'lHT, r.CTOpTKa-TTrraTar.'lHT, r.CTOpTKa-C.CT3MHT,

r.CTOpTKa-rrapa Ha 'lT,

p3TpaCrreKTT HT . r. ):.

KOTbKaCHTr, CTaTTCTT'lHTr, KaHT3HT-aHaT.3, Ma):3T.paBaHHe,

r.CTOpTKa-rrC.XaTar.'lHTr, r.CTOpTKa-aHTparraTar.'lHTr, r.CTapT'lHar C.HepreTTKa . r. ):.

Той ці іншы гісторык выбірае для сваёй працы тую мета- далогію, якая адпавядае тэматыцы і праблематыцы даследавання, наяўнаму колу крыніц і, нарэшце, асабістым навуковым поглядам. сённяшняя беларуская гісторыя ў вывучэнні гістарычнага працэсу карыстаецца цывілізацыйным і фармацыйным пады- ходамі. Аптымальным падаецца разумнае іх спалучэнне, што і

прадстаўлена ў дадзеным вучэбным выданні.

І. ПРАГРАМА КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ў КАНТЭКСЦЕ

СУСВЕТНЫХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ”

      1. Тлумачальная запіска

      1. Мэта курса

Мэта навучальнага курса – фарміраванне і развіццё сацыяль- на-асабовых кампетэнцый студэнтаў, прафесійных ведаў і прак- тычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і вы- канання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый, а менавіта тых, якія забяспечваюць самавызначэн- не студэнтаў у сістэме каштоўнасцяў, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаў- насці, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.