Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать
    1. Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання

Практыка вынясення некаторых тэм курса (да 20% ад агуль- нага аб’ёму аўдыторнай нагрузкі) на самастойнае вывучэнне студэнтаў пад кантролем выкладчыка існуе ў Мінскім інстыту- це кіравання з 2002 года. звычайна для самастойнай распрацоўкі выносяцца тэмы нескладаныя і даволі даступныя па вучэбнай і метадычнай літаратуры. Па курсе гісторыі Беларусі прапануецца самастойнае вывучэнне студэнтамі наступных тэм:

Тэма

лк

пз

Першыя дзяржаўныя ўтварэннi на тэрыторыi Беларусi (IX–XIII стст.).

2

сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя працэсы на беларускіх землях у другой палове хІх – пач. хх ст.

2

заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Беларусь у Другой сусветнай вайне і Вялікай Айчыннай вайне.

2

Усяго па дысцыпліне:

6

Формай адпрацоўкі дадзеных тэм з’яўляецца самастойнае вывучэнне студэнтамі ніжэй дадзеных пытанняў і выкананне (па выбару выкладчыка):

    • плана-канспекта па асноўных пытаннях тэмы (на двайных аркушах паперы); планы-канспекты правяраюцца выкладчыкам;

    • афармленне рэфератаў і дакладаў па асобных пытаннях да- дзеных тэм;

    • напісанне кантрольнай работы звычайнага тэкставага аль- бо тэставага характару;

    • правядзенне калёквіуму, круглага стала;

    • іншая форма, якую прызначае выкладчык.

Тэма 1. Першыя дзяржаўныя ўтварэннi на тэрыторыi Беларусi (IX–XIII стст.)

План:

      1. Агульная характарыстыка і этапы развіцця феадалізму ў еўропе. Асаблівасці пераходу да феадалізму ўсходніх славян.

      2. Утварэнне і гаспадарчае развіццё раннефеадальных дзяр- жаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі ў Іх – першай палове хІІІ ст.

      3. Духоўнае жыццё і культурнае развіццё беларускіх зямель у Іх – першай палове хІІІ ст.

Тэмы для рэфератаў:

    • Узнікненне Кіеўскай Русі: дыскусіі гісторыкаў.

    • Роля гарадоў у генэзісе феадалізму.

    • шлях “з варагаў да грэкаў” у эканамічным жыцці белару- скіх зямель.

    • зараджэнне таварна-грашовых адносін на беларускіх землях.

    • Дахрысціянскія вераванні жыхароў Беларусі.

    • святыя зямлі беларускай (ефрасіння Полацкая, Кірыла Ту- раўскі, Клімент смаляціч, Аўраамій смаленскі).

    • Мастацтва будаваць храмы: дойлідства Беларусі х–хІІ стст.

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / я. К. новiк, Г.с. Марцуль, І.Л. Качалаў [і інш.]; пад рэд. я.К. новіка, Г.с. Мар- цуля. – Мінск: Універсітэцкае, 2000. – ч.1: Ад старажытных ча- соў – па люты 1917 г. – с. 60–70.

  2. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: дапам. для студэнтаў прыродазн. фак. / А.Г. Каханоўскі [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2008. – с. 28–50.

  3. Гісторыя Беларусі: курс лекцый: у 2 ч / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, с.В. Марозава [і інш.]. – Мінск: РІВш, 2000. – ч.1: са старажытных часоў да канца хVIII ст. – с. 168–186, 370–389, 482–495.

  4. Ковкель, И.И. История Беларуси. с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, э.с. ярмусик. – 7-е изд., доп. – Минск: Аверсэв, 2008. – с. 8–19.

  5. новик, е.К. История Беларуси. с древнейших времен до 2012 г.: учеб. пособие / е.К. новик, И.Л. Качалов, н.е. новик; под ред. е.К. новика. – 3-е изд., испр. И доп. – Минск: Вышэй- шая школа, 2012. – с. 18–58.

  6. Арлоў, У.А. Асветніца з роду Усяслава: ефрасіння Полац- кая / У.А. Арлоў. – Мінск: навука і тэхніка, 1989. – 53 с.

  7. Высоцкая, н.Ф. Искусство Беларуси хII–XVIII вв. / н.Ф. Высоцкая. – 3-е изд. – Минск, 2002. – 27 с.

  8. загарульскі, э. Пераадоленне язычніцтва падчас хрысціяні- зацыі заходніх зямель Русі / э. загарульскі. // Беларус. гіст. часоп. – 2009. – № 8. – с. 31.

  9. Мельнікаў, А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчы- на, светапогляд / А.А. Мельнікаў; пад рэд. В.А. чамярыцкага. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2000. – 459 с.

  10. Пілецкі, В.А. Палітычная гісторыя Беларусі Іх–хІ стст.: паведамленні летапісаў і іх тлумачэнне / В.А. Пілецкі // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання. зб. навук. пр.: У 2 ч. ч.1. – Мінск: БДПУ, 2002. – 200 с. с. 7–30.

  11. Пілецкі, В.А. Археалагічныя і пісьмовыя крыніцы аб спе- цыфіцы сацыяльна-эканамічнага становішча насельніцтва Белару- сі ў VІ–VІІІ стст. і ў Іх – сярэдзіне хІІІ ст. / В.А. Пілецкі. // Весці БДПУ ім. М.Танка. 2008 №2. сер.2, с.26–30.

  12. Пілецкі, В.А. Гістарычная крыніца аб рэлігійна-палітыч- най сітуацыі ў Полацку ў другой палове хІ ст. / В.А. Пілецкі. // Гісторыя: праблемы выкладання. 2009, №4, с.33–37; №10, с. 53–57.

  13. сагановіч, Г. нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца хVІІІ ст. / Г. сагановіч. – Мінск: энцыклапедыкс, 2001. – с. 48–58.

  14. Тарасаў, К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мі- нуўшчыны / К. Тарасаў. – Мінск: Полымя, 1990. – 263 с.

  15. Трусаў, А. старонкі мураванай кнігі: манументальная ар- хітэктура эпохі феадалізму і капіталізму / А. Трусаў. – Мінск: на- вука і тэхніка, 1990. – 191 с.

Метадычныя парады

У пачатку дадзенай тэмы важна, перш за ўсё, зразумець сут- насць паняцця “феадалізм”. Вызначце асноўныя рысы феадаль- нага спосабу вытворчасці. Дайце каментарый перадумоваў фар- міравання феадальнай залежнасці сялян. што такое вотчына? У сваім развіцці феадальны спосаб вытворчасці прайшоў тры этапы. Прааналізуйце змест кожнага з гэтых этапаў. затым на прыкла- дзе дзяржавы франкаў дайце характарыстыку феадалізму ў за- ходняй еўропе. Вызначце асаблівасці пачатковага перыяду раз- віцця феадалізму на землях усходніх славян. што такое шмату- кладная гаспадарка?

Фарміраванне феадальных адносін на беларускіх землях адбывалася на тэрыторыі першых раннефеадальных дзяржаў- княстваў – Полацкага і Тураўскага. неабходна прааналізаваць асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Полаччыны (цэнтр крывічоў-палачан) і Тураўшчыны (цэнтр дрыгавічоў). чаму, на вашу думку, Полацкае княства значна раней за астатнія землі Бе- ларусі пачало барацьбу за незалежнасць? Вызначце асноўныя фактары росквіту Полаччыны пры князі Усяславе Брачыславічы (1044–1101). Прааналізуйце значэнне Полацкага княства для гісторыі Беларусі. У чым спецыфіка палітычнай гісторыі Тураўс- кай зямель? што сабой ўяўляў грамадска-палітычны лад Полац- кай і Тураўскай зямлі? Вызначце функцыі асноўных органаў зака- надаўчай (веча) і выканаўчай (князь) улады ў Полацкім княстве ў хІІ–хІІІ стст. У чым спецыфіка палітычнага ладу Тураўшчыны? звяртаючыся да трэцяга пытання тэмы, вызначце, перш за ўсё, якую ролю адыгрывала рэлігія ў жыцці старажытнага чала- века, як яна ўплывала на яго паводзіны, на адносіны ў грамадст- ве. што сабой уяўляла паганства старажытных насельнікаў Бе- ларусі? чым яно адрознівалася ад вераванняў суседзяў? якім ба- гам і духам пакляняліся нашы продкі? які тып пахавання існа- ваў у славян дахрысціянскага перыяду? на развіццё пісьмова- сці, літаратуры, грамадскай думкі, архітэктуры і мастацтва Бе- ларусі х – першай паловы хІІІ ст. вялікі ўплыў аказала прыняц- це хрысціянства. чым быў абумоўлены гэты крок? чаму выбар Уладзіміра Полацкага аказаўся на баку Візантыйскага хрысціян-

ства? як ішло распаўсюджванне новай веры на нашых землях? Падкрэсліце станоўчыя і адмоўныя вынікі прыняцця хрысціян- ства на ўсходнеславянскіх землях.

затым разгледзьце пытанне аб з’яўленні на беларускіх зе- млях кірылічнай сістэмы пісьма. ці існавала пісьмовасць на Бе- ларусі да канца х ст.? якія версіі падае на гэты конт сучасная бе- ларуская гістарыяграфія? якія археалагічныя знаходкі сведчаць аб распаўсюджванні пісьменнасці нават сярод простага насель- ніцтва? Раскажыце аб развіцці старажытнабеларускай літаратуры, праілюстраваўшы адказ характарыстыкай творчасці беларускіх хрысціянскіх аўтараў. чаму старажытнабеларуская літаратура насіла пераважна рэлігійны характар?

Разам з важкімі зменамі ва ўсталяванні пісьмовасці, літа- ратуры, развіцці асветы на ўсходнеславянскіх землях прыняц- це хрысціянства істотна паўплывала на развіццё дойлідства. Раскажыце аб будаўніцтве сафійскага сабора ў Полацку. якія функцыі выконвала гэтая пабудова? У хІІ ст., з наступленнем феадальнай раздробленасці, пачынаюць фарміравацца мясцо- выя школы дойлідства. Дарэчы прыдасца і аналіз асноўных рыс полацкай і гарадзенскай архітэктурных школ на прыкладзе за- хаваных да гэтага часу царквы святога спаса (Полацк) і Бары- саглебскай /Каложскай царквы (Гародня).

завяршаючы падрыхтоўку дадзенай тэмы зрабіце вывад аб узроўні духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага рэгіёну ў Іх – пачатку хІІІ стст.