Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать

Тэма 2. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі

Мэта занятку: вызначыць асноўныя накірункі аднаўлення народнай гаспадаркі БссР ў пасляваенны перыяд. Падкрэсліць асаблівасці грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў ў БссР падчас палітычнай “адлігі”. Пракаменціраваць сутнасць эканамічных рэформ сярэдзіны 60-х гг. хх ст. Прааналізаваць палітыку “перабудовы” ў БссР. Адзначыць асноўныя крокі аб- вяшчэння незалежнасці Беларусі. Прааналізаваць змены сацыя- льна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Рэспублiцы Беларусь ў канцы хх – пачатку ххІ ст. Падкрэсліць асноўныя накірун- кі знешняй палітыкі Рэспублiкi Беларусь. Вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай культуры ў другой палове хх – пачатку ххІ ст.

План:

  1. Аднаўленне народнай гаспадаркі БссР ў пасляваенны перыяд.

  2. БссР і палітычная “адліга”.

  3. эканамічныя рэформы сярэдзіны 60-х гг. хх ст. нТР.

  4. Палітыка “перабудовы”.

  5. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

  6. змены сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў РБ ў канцы хх – пачатку ххІ ст.

  7. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай культуры ў дру- гой палове хх – пачатку ххІ ст.

Літаратура

  1. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск: Белэн, 2000.

– с. 227–426.

  1. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европей- ской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. – Минск: ГИУсТ БГУ, 2007. – с. 273–314.

  2. Гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік / А. Абецэдар- ская, П. Брыгадзін [і інш.]; пад рэд. А. Каханоўскага. – Мінск: экаперспектыва, 1996. – с. 421–486.

  3. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: современная школа, экаперспектыва, 2011. – Т. 6: Беларусь у 1946 – 2009 гг. – 728 с.

  4. История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций: по- собие для студентов / под ред. н.И. Полетаевой, Ю.н. Бохана.– Минск: экоперспектива, 2012. – с. 142–154.

  5. чигринов, П. Г. очерки истории Беларуси: учеб. посо- бие / П.Г. чигринов. – 3-е изд., испр. – Минск: Вышэйшая шко- ла, 2007. – с. 388–456.

  6. Бушчык, Г. стан эканомікі і развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі ў 1990–2005 гг. / Г. Бушчык // Беларус. гіст. ча- соп. – 2006. – № 3. – с. 3.

  7. Галубовіч, В.І. Перадумовы, сутнасць і гістарычныя ўро- кі гаспадарчай рэформы 1965 г. / В.И. Галубовіч // з гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі: вуч.-метад. зб. Вып. 2 /

Г.П. Бушчык, У.А. сосна, А.М. сасім і інш.; пад агульн. рэд. В.І. Галубовіча. – Мінск: ВП “экаперспектыва”, 1997. – с. 85–102.

  1. навіцкі, У. Асаблівасці культурнага жыцця на Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе / У. навіцкі // Беларус. гіст. часоп. – 1993. – № 1. – с. 96 – 102.

  2. навіцкі, У. супярэчлівасць культурнага жыцця Белару- сі ў сярэдзіне 50-х – пач. 80-х гг. / У. навіцкі // Беларус. гіст. ча- соп. – 1993. – № 2.

  3. наука Беларуси в хх столетии / нАн Беларуси; редкол.: н.А. Борисевич [и др.]. – Минск: Бел. наука, 2001. – 1006 с.

  4. социально-экономические преобразования в Белорусской ссР за годы советской власти / под ред. акад. Ф.с. Мартинкеви- ча. – Минск: наука и техника, 1970. – 528 с.

  5. социально-политическая ситуация в Беларуси: проблемы и перспективы: По материалам социологического мониторинга: сб. науч. тр./ под ред. М.н. хурса. – Минск: [ИсПИ]., 2000. – 329 с.

  6. часноўскі, М.э. Гісторыя знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапам. / М.э. часноўскі. – Брэст: БрДУ, 2008. – 166 с.

Метадычныя парады

Дадзеная тэма ахоплівае даволі працяглы перыяд найноўшай гісторыі Беларусі, ад заканчэння Другой сусветнай вайны да аб- вяшчэння незалежнасці і аналізу асноўных тэндэнцый сацыяль- на-эканамічнага, культурнага і палітычнага жыцця краіны на су- часным этапе. як аднаўлялася гаспадарка БссР пасля вайны? з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца людзі? Вызначце асаблівасці ад- наўленчых працэсаў на тэрыторыі заходняй Беларусі.

як мяняецца палітычны лад савецкай краіны ў сярэдзіне 1950-х гг.? Раскрыйце сутнасць тэрміна “адліга” і асноўны змест гэтага пра- цэсу. Вызначце асноўны змест рэформаў 1965 г. у галіне пра- мысловасці і сельскай гаспадаркі. як змяняюцца настроі ў гра- мадстве на працягу гэтых некалькіх пасляваенных дзесяцігод- дзяў? чым гэта абумоўлена? хто такія дысідэнты? У чым заклю- чаецца асноўны змест палітыкі перабудовы? чым гэты перыяд адзначаны ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці

нашай краіны? як пачынаецца працэс абвяшчэння незалежна- сці Беларусі?

Далей варта вызначыць аб’ектыўныя прычыны абвяшчэння незалежнай Беларусі: працэс хуткай дэзінтэграцыі сссР, раз- рыў эканамічных сувязей паміж савецкімі рэспублікамі, нацыя- нальнае адраджэнне беларускага народа, імкненне БссР да па- будовы суверэннай дзяржавы і г.д. Пакажыце асноўныя кірун- кі рэфармавання сацыяльна-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі ў першай палове 1990-х гг. як адбываўся працэс дэ- макратызацыі грамадскіх адносін? як вырашаліся праблемы дзяржаўнага будаўніцтва? Дайце ацэнку сацыяльнай, экана- мічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў парламенцкі перыяд (1991–1994). якое значэнне мела прыняцце Канстытуцыі Рэс- публікі Беларусь 1994 г.?

У наступным пытанні варта адлюстраваць прычыны і пера- думовы змянення ўнутрыпалітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі ў другой палове 90-х гг., прааналізаваць вынікі першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 г., а таксама рэферэндумаў 1995 і 1996 гг. Важна таксама паказаць, як змяніліся прыярытэты дзяр- жаўнага і эканамічнага будаўніцтва, адносіны паміж уладнымі структурамі і палітычнай апазіцыяй. якія праблемы сацыяльна- палітычнага і эканамічнага развіцця стаяць перад Рэспублікай Беларусь у ххІ ст.?

Адказ на пытанне пра культурнае жыццё Беларусі павінен уключаць аналіз дасягненняў навукі, адукацыі, літаратуры, ма- стацтва, архітэктуры, тэатра і кіно, характэрных для другой па- ловы хх – пачатку ххІ ст. з якімі цяжкасцямі сутыкнулася бе- ларуская культура ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі? звяр- ніце ўвагу на змены ў адносінах да моўнай палітыкі. Разгледзь- це асноўныя кірункі, праблемы і дасягненні сучаснай культуры. чым новым, у параўнанні з савецкай эпохай, адзначаецца куль- турнае развіццё краіны напачатку ххІ ст.?