- •Гісторыя беларусі
- •Праграма куРсА «гIсТоРыя БеЛарУсI ў кАнТэКсце сУсВеТных цыВiлIзАцый 9
- •КуРс ЛеКцый 26
- •Ад АўТара
- •Прадмова
- •Тлумачальная запіска
- •Мэта курса
- •Задачы вывучэння дысцыпліны:
- •Структура дысцыпліны
- •Змест вучэбнага матэрыялу
- •Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.)
- •Беларускія землі ў эпоху Вялікага княства Літоўскага (сярэдзіна XIII – першая палова XVI ст.)
- •Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі (канец xviiі – пачатак хх ст.)
- •Беларусь у 1914–1918 гг.
- •Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (1919–1939)
- •Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы (1921–1939). Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны (1939–1945)
- •Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991)
- •Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Вучэбна-метадычная карта
- •Iі. Канспект лекцый Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына старАжЫтнага свету, сярэдніх вякОў і беларусь Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні
- •Літаратура да пеРшАга раздзела Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні
- •Раздзел іі. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Літаратура да другога раздзела Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі (канец xviiі – пачатак хх ст.)
- •Раздзел ііі. Беларусь савецкая (1919–1991). Заходняя беларусь у складзе полЬшЧы (1921–1939)
- •Лекцыя 10. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991)
- •Літаратура да трэцяга раздзела
- •Раздзел IV. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўМовах глабалізацыі Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •III. Практыкум
- •Агульная методыка правядзення практычных заняткаў
- •Метадычныя рэкамендацыі да практычных заняткаў для студэнтаў дзённай формы навучання
- •Тэма 3. Падзелы Рэчы Паспалітай
- •Тэма 4. Рэформы 1860–1870-х гг. І нацыянальна- вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. На Беларусі
- •Тэма 5. Беларусь у 1917–1918 гг.
- •Метадычныя парады для падрыхтоўкі да практычных заняткаў для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг.
- •Тэма 2. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання
- •Тэма 2. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя працэсы на беларускіх землях у другой палове хіх – пач. Хх ст.
- •Тэма 3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Беларусь у Другой сусветнай вайне і Вялікай Айчыннай вайне
- •Навукова-даследчыцкая работа студэнта па гісторыі Беларусі
- •3.6. Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі
- •Раздзел ііі. Беларусь савецкая (1919–1991). Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •V. АснОўНыя даты і падзеі ў гісторыі беларусі
- •Vі. Навуковая і вучэбная літаратура па курсе
- •Падручнікі і навучальныя дапаможнікі
- •Энцыклапедыі і даведнікі
- •Інтэрнэт-рэсурсы:
- •Vіі. Тэмы для падрыхтОўКі да выніковага іспыту
- •Лянцэвiч Вольга Мiхайлаўна гiсторыя беларусi
- •220102, Г. Мінск, вул. Лазо, 12.
Метадычныя парады для падрыхтоўкі да практычных заняткаў для студэнтаў завочнай формы навучання
Практычныя заняткі з’яўляюцца неад’емнай часткай струк- туры вучэбнага працэсу. яны закліканы актывізаваць самастой- ную працу студэнтаў, садзейнічаюць больш глыбокаму засваен- ню некаторых базавых пытанняў курса. Пытанні, вынесеныя на практычныя заняткі, вывучаюцца студэнтамі самастойна па рэка- мендаванай ці па іншай даступнай студэнтам навуковай і вучэб- на-метадычнай літаратуры і абмяркоўваюцца на занятках калек- тыўна. Для самастойнай падрыхтоўкі студэнтаў-завочнікаў вы- носяцца комплексныя тэмы, якія ахопліваюць храналагічна пра- цяглыя перыяды ў гісторыі нашай краіны.
Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг.
Мэта занятку: вызначыць стан беларускіх зямель напачатку Першай сусветнай вайны. Адзначыць асноўныя вынікі Лютаў- скай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Падкрэсліць спецыфі- ку сістэмы двоеўладдзя на Беларусі. Прааналізаваць асноўныя крокі прыходу бальшавікоў да ўлады пасля Кастрычніцкага пе- равароту на беларускіх тэрыторыях. Пагаварыць аб лёсе нацыя- нальнага пытання і асноўных этапах утварэння БнР. Разгледзе- ць праблемы абвяшчэння БссР, мэты ўтварэння Літбел. Даць ха- рактарыстыку новай эканамічнай палітыкі ў БссР. Вызначыць сутнасць беларусізацыі. Падкрэсліць спецыфіку палітыкі індуст- рыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БссР.
План:
Беларускія землі напярэдадні і ў пачатку Першай сусвет- най вайны.
Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі. Грамадска-палітычная сітуацыя ў лютым–кастрычніку 1917 г. Дзейнасць палітычных партый і беларускіх нацыянальных арганізацый у міжрэвалю- цыйны перыяд (люты–кастрычнік 1917 г.).
Кастрычніцкі пераварот і прыход да ўлады бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі.
Першы Усебеларускі з’езд у Мінску і яго роспуск. Аб- вяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Брэсцкі мір.
Першае і другое абвяшчэнне БссР. Літбел.
новая эканамічная палітыка ў БссР. Беларусізацыя.
Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БссР.
Літаратура
Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск: Белэн, 2000. – с. 91–165.
Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европей- ской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. – Минск: ГИУсТ БГУ, 2007. – с. 164–194; 208–261.
Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: экаперспектыва, 2007. – Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. – 613 с.
Гісторыя Беларусі: курс лекцый: у 2 ч./ П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. зялінскі [і інш.]. – Мінск.: РІВш БДУ, 2002. – ч.2: XIX–XX стст. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. – 2002. – с. 251–311.
Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пач. ххІ ст. У 2 кн. Кн. 1 / А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2011. – 584 с.
Игнатенко, И.М октябрьская революция и самоопреде- ление Белоруссии / И.М. Игнатенко. – Минск: навука і тэхніка, 1992. – 254 с.
История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций: по- собие для студентов/ под ред. н.И. Полетаевой, Ю.н. Бохана.– Минск: экоперспектива, 2012. – с. 74–84.
Ігнаценка І. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі // Бе- ларус. гіст. часоп. – 1997. – № 4. – с. 25–33.
Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. – Мінск: ВП “экаперспектыва”, 2000. – 307 с.
Круталевич, В.А. История Беларуси: становление нацио- нальной державности (1917–1922) / В.А. Круталевич. – 2-е изд., доп. – Минск: Право и экономика, 2003. – 585 с.
Луцкевіч, А.І. за дваццаць пяць гадоў (1903–1928). Ус- паміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый / А.І. Луцкевіч; паслясл. А.М. сідаровіча. – Мінск: Белсэ, 1991. – 64 с.
Марцуль, Г.с. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. на- цыянальна–дзяржаўнае будаўніцтва. Іншаземная інтэрвенцыя. (1917–1920). ч.1–2 / Г.с. Марцуль, ж.А. Канцавая. – Мінск, 1995.
Міхнюк У. Першае абвяшчэнне ссРБ: умовы, прычыны, значэнне / У. Міхнюк // Беларус. гіст. часоп. – 2004. – № 3. – с. 3.
Мяснікоў, А. нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і язэпа Лёсіка / А. Мяснікоў. – Мінск: Бе- ларусь, 1993. – 110 с.
Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925–1928): отражение времени в архивных документах / авт.-сост.: Р.П. Платонов и др.; под ред. Р.П. Платонова. – Минск: БелнИИДАД, 2001. – 312 с.
Рудовіч, с. час выбару: праблема самавызначэння Бела- русі ў 1917 годзе / с. Рудовіч. – Мінск: Тэхналогія, 2001. – 2000 с.
Усебеларускі з’езд 1917 года: сведчанне сучасніка / прад- мова і публікацыя В. скалабана // Беларус. гіст. часоп. – 1993. –
№ 1. – с. 62–69.
ходзін, с.М. Беларуская вёска: ад дэкрэта аб зямлі да суцэль- най калектывізацыі / с.М. ходзін // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зб. арт. – Мінск, 1992. – с. 117–128.
хоміч, с. Асноўныя этапы фарміравання тэрыторыі БссР (1918–1926) / с. хоміч // Беларускі гістарычны агляд. Т. 7, сш. 2 (13), 2000.
Юхо, І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945): вучэб. дапам. / І.А. Юхо, В.А. Круталевіч. – 2-е выд. – Мінск: Бе- ларуская навука, 2000. – 237 с.
Метадычныя парады
Практычны занятак ахоплівае працяглы храналагічны перыяд, на працягу якога ў гісторыі нашай краіны адбыліся значныя зме- ны: па тэрыторыі Беларусі пракацілася Першая сусветная вайна, была знішчана манархія і абвешчана рэспубліка, а пасля прыхо- ду да ўлады партыі бальшавікоў краіна абрала шлях пабудовы сацыялістычнага ладу жыцця. Важкім фактарам гэтага перыя- ду для нашай гісторыі стала абвяшчэнне незалежнай Беларус- кай краіны.
Аналіз другога пытання найлепш пачаць з разгляду узаема- адносін розных палітычных сіл на тэрыторыі Беларусі ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі 1917 г. (Лютаўскай буржуазнай і Кас- трычніцкай сацыялістычнай). Вызначце пазіцыі манархістаў, са- цыял-дэмакратаў, ліберальна-буржуазных, нацыянальных бела- рускіх арганізацый па пытаннях адносін да вайны, вырашэння аграрнага пытання і пытання аб уладзе. У чым сутнасць двоеў- ладдзя? Адзначце храналагічны час яго існавання і асаблівасці на Беларусі. як з кастрычніка па жнівень 1917 г. змянілася стра- тэгічная і тактычная лінія бальшавікоў па пытанні аб прыходзе да ўлады ў Расіі?
затым прасачыце паслядоўнасць і логіку падзей, падчас якіх на тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Трэба таксама звярнуць увагу на ход працэсу легітымізацыі бальшавіц- кай улады (Аблвыкамзах, снК заходняй вобласці). Адзначым, што ў выніку палітычных узрушэнняў кастрычніка – снежня 1917 г. бальшавікі змаглі атрымаць перамогу над сваімі праціўнікамі (лі- беральныя сілы, а пазней нацыянальны рух) і на дадзеным эта- пе зацвердзіць сваю ўладу на тэрыторыі Беларусі.
У трэцім пытанні паспрабуйце раскрыць сэнс супярэчнасцяў паміж бальшавіцкай уладай і нацыянальнымі сіламі па пытаннях грамадска-палітычнага і нацыянальна-дзяржаўнага строю Бела- русі. неабходна ўлічваць рознасць пазіцый па нацыянальным пытанні лідэраў Аблвыкамзаха і цэнтральнага ўрада бальша- вікоў на чале з У.I. Леніным. затым у цэнтры ўвагі павінны ака- зацца непасрэдна падзеі падрыхтоўкі, правядзення і роспуску Першага Усебеларускага з’езда, а таксама ўплыву гэтай падзеі на
далейшыя дзеянні беларускіх нацыянальных арганізацый. Першы Усебеларускі з’езд, нягледзячы на роспуск, здолеў звярнуць увагу новай улады на неабходнасць вырашэння нацыянальнага пытан- ня. Абвяшчэнне БнР стала спробай праваліберальнага крыла на- цыянальнага руху рэалізаваць нацыянальна-дэмакратычны ідэал беларускай дзяржаўнасці. звярніце ўвагу на тое, што гэтая спроба ажыцявілася ва ўмовах германскай акупацыі Беларусі. нявыра- шанасць пытання аб узаемаадносінах з нямецкімі ўладамі пры- вяла ў выніку да крызісу кіруючых органаў БнР. спыніцеся на раскрыцці зместу і сэнсу трох Устаўных грамат БнР. Паспрабуй- це ацаніць значэнне БнР для беларускай гісторыі.
Пасля заканчэння першай сусветнай вайны і дэнансацыі баль- шавіцкім урадам умоваў Брэсцкага міру (1918) на тэрыторыю Беларусі вяртаюцца савецкія органы ўлады. Але нямецкая аку- пацыя, дзейнасць БнР і прадстаўнікоў беларускага нацыяналь- нага руху паўплывалі на рашэнне цэнтральнага ўрада бальша- вікоў аб абвяшчэнні на беларускіх землях незалежнай дзяржавы. Каму з прадстаўнікоў Беларусі належыць асобая роля ў стварэн- ні БссР? Больш падрабязна спыніцеся на першым абвяшчэн- ні БссР (1919). новай небяспекай для савецкай краіны стано- вяцца планы Польскай дзяржавы аб вяртанні да межаў 1772 г. Гэта, у сваю чаргу, уплывае на ўтварэнне супольнай беларуска- літоўскай дзяржавы (Літбел). Для чаго было створана падобнае аб’яднанне? на якіх умовах? Раскажыце аб асноўных падзеях савецка-польскай вайны на Беларусі і другім абвяшчэнні БссР (1920). Падкрэслім, што тэрыторыя БссР узору 1920 г. склада- ла шэсць паветаў Мінскай губерні. Вызначце асноўныя ўмовы Рыжскага міру (1921) і яго ўплыў на лёс беларусаў. Апішыце па- дзеі першага і другога узбуйненняў БссР.
У чым заключалася галоўная мэта новай эканамічнай па- літыкі, абвешчанай у 1921–1922 гг.? з якіх рэформ яна скла- далася? якія сацыяльна-палітычныя змены ім папярэднічалі? звярніце пільную ўвагу на пэўныя асаблівасці правядзення рэ- форм у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. БссР лічылася адной з найбольш адсталых рэспублік сссР. Таму палітыка рэфармавання тут адрознівалася некаторай аднабакова-
сцю (найбольш актыўнае рэфармаванне адбывалася ў сферы сель- скай гаспадаркі) і асцярожнасцю ў дачыненні да прамысловага патэнцыялу краіны. найбольш моцныя змены адбыліся ў галіне сельскай гаспадаркі, дзе па ініцыятыве наркамзема Дз. Прышчэ- пава (1925–1929) пачалося стварэнне хутарскіх і водрубных, ра- зам з падтрымкай калектыўных, гаспадарак. своеасаблівым пра- цягам новай эканамічнай палітыкі становіцца палітыка беларусі- зацыі (1924–1928), якая праводзілася ў сацыяльнай сферы, у га- ліне адукацыі і культуры. Вызначце асноўныя дасягненні і пра- лікі гэтай палітыкі, назавіце асноўныя прычыны яе згортвання. наступным крокам савецкага кіраўніцтва ў галіне рэфарма- вання эканомікі становіцца правядзенне палітыкі індустрыяліза- цыі. Дайце адзначэнне гэтай рэформы, назавіце крыніцы пасту- плення сродкаў для такога буйнамаштабнага працэсу. якім чынам з індустрыялізацыяй звязана палітыка калектывізацыі? Адзначце храналагічныя рамкі і змест асноўных плыняў калектывізацыі.
Прааналізуйце вынікі гэтай палітыкі для нашай краіны.
зрабіце вывад аб асноўных тэндэнцыях палітычнай і нацыя- нальнай гісторыі Беларусі ў 1914–1939 гг.
