Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать

Тэма 5. Беларусь у 1917–1918 гг.

Мэта занятка: паказаць, якім чынам ідэі Лютаўскай і Кас- трычніцкай рэвалюцый паўплывалі на фарміраванне БнР і БссР, як адбывалася барацьба за незалежнасць беларускага народа.

План:

  1. Грамадска-палітычная сітуацыя ў лютым – кастрычні- ку 1917 г. Дзейнасць палітычных партый і беларускіх нацыя- нальных арганізацый у міжрэвалюцыйны перыяд (люты – кас- трычнік 1917 г.).

  2. Кастрычніцкі пераварот і прыход да ўлады бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі.

  3. Першы Усебеларускі з’езд у Мінску і яго роспуск.

  4. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Брэсцкі мір.

Тэмы для рэфератаў:

    • Беларуская народная Рэспубліка і фарміраванне беларус- кай нацыянальнай дзяржаўнасці.

    • Усталяванне бальшавіцкай сістэмы ўлады на Беларусі.

    • Кастрычнік 1917 г.: пераварот ці рэвалюцыя?

    • Першы Усебеларускі з’езд: погляд праз гады.

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі: курс лекцый: у 2 ч./ П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. зялінскі [і інш.]. – Мінск.: РІВш БДУ, 2002. – ч.2: XIX–XX стст. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. – 2002. – с. 251–311.

  2. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск: Белэн, 2000. – с. 91–124.

  3. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европей- ской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. – Минск: ГИУсТ БГУ, 2007. – с. 164–194.

  4. Юхо, І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945): вучэб. дапам. / І.А. Юхо, В.А. Круталевіч. – 2-е выд. – Мінск: Бе- ларуская навука, 2000. – 237 с.

  5. Игнатенко, И.М октябрьская революция и самоопреде- ление Белоруссии / И.М. Игнатенко. – Минск: навука і тэхніка, 1992. – 254 с.

  6. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Минск: Амалфея, 2000. – с. 251–396.

  7. Ігнаценка, І. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі // Бе- ларус. гіст. часоп. – 1997. – № 4. – с. 25–33.

  8. Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. – Мінск: ВП “экаперспектыва”, 2000. – 307 с.

  9. Круталевич, В.А. История Беларуси: становление нацио- нальной державности (1917–1922) / В.А. Круталевич. – 2-е изд., доп. – Минск: Право и экономика, 2003. – 585 с.

  10. Луцкевіч, А.І. за дваццаць пяць гадоў (1903–1928). Ус- паміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый / А.І. Луцкевіч; паслясл. А.М. сідаровіча. – Мінск: Белсэ, 1991. – 64 с.

  11. Марцуль, Г.с. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. на- цыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Іншаземная інтэрвенцыя. (1917–1920). ч.1–2 / Г.с. Марцуль, ж.А. Канцавая. – Мінск, 1995.

  12. Рудовіч, с. час выбару: праблема самавызначэння Бела- русі ў 1917 г. / с. Рудовіч. – Мінск: Тэхналогія, 2001. – 2000 с.

  13. Усебеларускі з’езд 1917 г.: сведчанне сучасніка / прад- мова і публікацыя В. скалабана // Беларус. гіст. часоп. – 1993. –

№ 1. – с. 62–69.

Метадычныя парады

Аналіз дадзенай тэмы найлепш пачаць з разгляду пытання аб узаемаадносінах розных палітычных сіл на тэрыторыі Беларусі ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі 1917 г. (Лютаўскай буржуаз- най і Кастрычніцкай сацыялістычнай). Вызначце пазіцыі ма- нархістаў, сацыял-дэмакратаў, ліберальна-буржуазных, нацыя- нальных беларускіх арганізацый па пытаннях адносін да вай- ны, вырашэння аграрнага пытання і пытання аб уладзе. не за- бывайце, што гэтыя падзеі адбываюцца на фоне ўдзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне. У чым сутнасць двоеўладдзя? Адзнач- це храналагічны час яго існавання і асаблівасці на Беларусі. як з

кастрычніка па жнівень 1917 г. змянілася стратэгічная і тактыч- ная лінія бальшавікоў па пытанні аб прыходзе да ўлады ў Расіі? затым прасачыце паслядоўнасць і логіку падзей, падчас якіх

на тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Трэба таксама звярнуць увагу на ход працэсу легітымізацыі бальшавіц- кай улады (Аблвыкамзах, снК заходняй вобласці). Адзначым, што ў выніку палітычных узрушэнняў кастрычніка – снежня 1917 г. бальшавікі змаглі атрымаць перамогу над сваімі праціўнікамі (лі- беральныя сілы, а пазней нацыянальны рух) і на дадзеным эта- пе зацвердзіць сваю ўладу на тэрыторыі Беларусі.

У трэцім пытанні паспрабуйце раскрыць сэнс супярэчнасцяў паміж бальшавіцкай уладай і нацыянальнымі сіламі па пытаннях грамадска-палітычнага і нацыянальна-дзяржаўнага строю Бела- русі. неабходна ўлічваць рознасць пазіцый па нацыянальным пытанні лідэраў Аблвыкамзаха і цэнтральнага ўрада бальшавікоў на чале з У.I. Леніным. затым у цэнтры ўвагі павінны аказацца непасрэдна падзеі падрыхтоўкі, правядзення і роспуску Першага Усебеларускага з’езда, а таксама ўплыву гэтай падзеі на далей- шыя дзеянні беларускіх нацыянальных арганізацый.

Першы Усебеларускі з’езд, нягледзячы на роспуск, здолеў звярнуць увагу новай улады на неабходнасць вырашэння нацыя- нальнага пытання. Абвяшчэнне БнР стала спробай правалібераль- нага крыла нацыянальнага руху рэалізаваць нацыянальна-дэма- кратычны ідэал беларускай дзяржаўнасці. звярніце ўвагу на тое, што гэтая спроба ажыцявілася ва ўмовах германскай акупацыі Беларусі. нявырашанасць пытання аб узаемаадносінах з нямец- кімі ўладамі прывяла ў выніку да крызісу кіруючых органаў БнР. спыніцеся на раскрыцці зместу і сэнсу трох Устаўных грамат БнР. Паспрабуйце ацаніць значэнне БнР для беларускай гісторыі. зрабіце вывад аб асноўных тэндэнцыях палітычнай і нацыя-

нальнай гісторыі Беларусі ў 1917–1918 гг.

Тэма 6. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі

Мэта занятку: вызначыць асноўныя тэндэнцыі сацыяльна- эканамічных, палітычных і культурных працэсаў, якія характэр- ны для сучаснай беларускай краіны.

План:

  1. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. сацыяльна-палітыч- ныя рэформы першай паловы хх ст.

  2. змены сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў сярэдзіне 90-х гг. хх ст.

  3. Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне.

  4. Асноўныя тэндэнцыі культуры Беларусі ў канцы хх – па- чатку ххІ ст.

Літаратура

  1. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск: Белэн, 2000.

– с. 227–426.

  1. Гісторыя Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / пад рэд. я.К. но- віка, Г.с. Марцуля. – Мінск: Універсітэцкае, 1998. – ч.2: Люты 1917. – 1997 г. – с. 370–445.

  2. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Минск: Амалфея, 2000. – с. 635–656.

  3. История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций: по- собие для студентов/ под ред. н.И. Полетаевой, Ю.н. Бохана.– Минск: экоперспектива, 2012. – с. 142–154 с.

  4. Ковкель, И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, э.с. ярмусик. – 7-е изд., доп. – Минск: Аверсэв, 2008. – с. 574–613.

  5. Мірановіч, я. навейшая гісторыя Беларусі / я. Мірановіч. – Беласток: Orthdruk, 1999. – с. 206–250.

  6. эканамічная гісторыя Беларусі: вучэб. дапаможнік / В.І. Га- лубовіч, Р.І. ермашкевіч, Г.П. Бушчык [і інш.]; пад рэд. праф. В.І. Галубовіча. – 3-е выд., дап. і перапрац. – Мінск.: ВП “эка- перспектыва”, 1999. – с. 401–429.

  7. Бушчык, Г. стан эканомікі і развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі ў 1990–2005 гг. / Г. Бушчык // Беларус. гіст. ча- соп. – 2006. – № 3. – с. 3.

  8. Беларусь и Россия: организационно–правовые основы ин- теграции (1996–2001) / Козик Л.П. [и др.]. – Минск: Полымя, 2001. – 332 с.

  9. Каралёнак, Л. Беларусь і Вялікабрытанія: палітычныя ад- носіны ў 1991–2003 гг. / Л. Каралёнак // Беларус. гіст. часоп. – 2004. – № 5. – с. 9.

  10. Конституция Республики Беларусь 1994 года с изменения- ми и дополнениями. Принята на референдуме 24 ноября 1996 г. – Минск, 2000.

  11. Коршук, В.К. Политические партии Республики Беларусь: материалы для самостоятельной работы студентов / авт.-сост.: В.К. Коршук, А.Г. Кохановский, И.Ф. Романовский. – Минск: БГУ, 2005. – 277 с.

  12. навіцкі, У. Беларусь і праблемы ліквідацыі наступстваў аварыі на чарнобыльскай Аэс / У. навіцкі // Беларус. гіст. ча- соп. – 2006. – № 4. – с. 3.

  13. землякоў, Л. Рэлігія ў сучаснай Беларусі / Л. землякоў, І. жылінская // Беларус. гіст. часоп. – 2008. – № 6. – с. 3.

  14. Каваленя, А. нацыянальная акадэмія навук Беларусі: ста- ронкі гісторыі і сучаснасць / А. Каваленя // Беларус. гіст. часоп. – 2008. – № 12. – с. 3.

  15. смолікава, Т. Уплыў медыякультуры на духоўную куль- туру моладзі Беларусі / Т. смолікава // Беларус. гіст. часоп. – 2008. – № 7. – с. 8.

  16. часноўскі, М.э. Гісторыя знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапам. / М.э. часноўскі. – Брэст: БрДУ, 2008. – 166 с.

Метадычныя парады

Пры падрыхтоўцы да практычнага занятку на гэтую тэму студэнт павінен уяўляць, перш за ўсё, асноўныя праблемы раз- віцця Беларусі на сучасным этапе. У прыватнасці, адказваючы на першае пытанне, варта вызначыць аб’ектыўныя прычыны абвяшчэння незалежнасці Беларусі: працэс хуткай дэзінтэграцыі сссР, разрыў эканамічных сувязей паміж савецкімі рэспублікамі,

нацыянальнае адраджэнне беларускага народа, імкненне БссР да пабудовы суверэннай дзяржавы і г.д. Пакажыце асноўныя кірункі рэфармавання сацыяльна-палітычнага і эканамічнага жыцця рэс- публікі ў першай палове 1990-х гг. як адбываўся працэс дэмакра- тызацыі грамадскіх адносін? як вырашаліся праблемы дзяржаў- нага будаўніцтва? Дайце ацэнку сацыяльнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі на гэты перыяд. якое значэнне мела прыняцце Канс- тытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.? як адбываўся гэты працэс?

Пры адказе на другое пытанне варта адлюстраваць прычыны і перадумовы змянення ўнутрыпалітычнай і эканамічнай сітуа- цыі ў Беларусі ў другой палове 90-х гг., прааналізаваць вынікі першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 г., а таксама рэферэндумаў 1995 і 1996 гг. Важна таксама паказаць, як змяніліся прыярытэты дзяржаўнага і эканамічнага будаўніцтва, адносіны паміж улад- нымі структурамі і палітычнай апазіцыяй. Таксама разгледзьце вынікі апошніх парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. якія кірун- кі сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця стаяць перад Рэспублікай Беларусь у ххІ ст.?

знешнепалітычная і эканамічная дзейнасць з’яўляецца неад’емным атрыбутам суверэннай дзяржавы. Пры адказе на трэцяе пытанне важна паказаць, як змяніліся падыходы да між- народных адносін пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі? як фарміравалася знешнепалітычная дактрына нашай дзяржавы? звярніце ўвагу на пашырэнне міжнародных эканамічных сувя- зей, працэсы глабалізацыі ў свеце, змены адносін да дыяспары (беларусаў, якія жывуць за мяжою). якое месца займае Беларусь у садружнасці незалежных Дзяржаў? што ўяўляе сабою працэс інтэграцыі Беларусі і Расіі? з якімі краінамі далёкага замежжа на- ладжваюцца цесныя сувязі? Пакажыце праблемы і перспектывы развіцця міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь.

Адказ на пытанне пра культурнае жыццё Беларусі на су- часным этапе павінен уключаць аналіз дасягненняў навукі, аду- кацыі, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, тэатра і кіно, харак- тэрных для гэтага перыяду. звярніце ўвагу на змены ў адносі- нах да моўнай палітыкі. Разгледзьце асноўныя кірункі сучаснай культуры. з якімі цяжкасцямі, на ваш погляд, сутыкаецца сучас- ная беларуская культура?