Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать

Тэма 3. Падзелы Рэчы Паспалітай

Мэта занятку: асвятліць прычыны крызісу і заняпаду Рэчы Паспалітай і ход рэформ с.А. Панятоўскага. Вызначыць прычыны саюза Расіі, Аўстрыі і Прусіі, а таксама ход трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Высвятліць сутнасць Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Раз- гледзець мэты і прычыны паражэння паўстання Т. Касцюшкі.

План:

  1. Перадумовы крызісу эканамічнай і дзяржаўна-палітыч- най сістэмы Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай.

  2. чатырохгадовы сойм і Канстытуцыя 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

  3. нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Тэмы для рэфератаў:

    • Вядомая і незнаёмая вайна 1654 – 1667 гг. у лёсе Беларусі.

    • шляхта і магнаты Рэчы Паспалітай у XVIII ст.

    • жанчына ў феадальным грамадстве XVIII ст.

    • сялянскае паўстанне XVIII ст. ў Крычаўскім старостве.

    • яўхім храптовіч – апошні канцлер ВКЛ.

    • “Віленскі якабінец”... (якуб ясінскі).

Літаратура

  1. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: экаперспектыва, 2004. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалитай (хVІІ – хVІІІ стст.). – с. 209–259.

  2. запруднік, я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях / я. запруднік. навук. рэд. У. Арлоў. пер. з англ. М. Раманоўска- га. – Мінск: Беларускі фонд сораса: Вц “Бацькаўшчына”, 1996.

– с. 43–56.

  1. Ковкель, И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, э.с. ярмусик. – 7-е изд., доп. – Минск: Аверсэв, 2008. –с. 76–81.

  2. сяменчык, М.я. Гісторыя Беларусі: курс лекцый для студэнтаў І курса усіх спецыяльнасцей /М.я. сяменчык. – Мін- ск: БДТУ, 2010. – с. 75–83.

  3. Аніпяркоў, В.В. Утварэнне і механізм дзеяння інстытутаў Таргавіцкай канфедэрацыі на беларускіх землях ВКЛ / В.В. Ані- пяркоў // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. сер. 3. – 2009. – № 3. – с. 12–17.

  4. Гардзіенка, н. Выхаванне шляхцянак у ВКЛ у XVIII ст.

/ н. Гардзіенка // Беларус. гіст. часоп. – 2001. – № 5. – с. 26–32.

  1. Гардзіенка, н. Постаць жанчыны на старонках ста- ралітоўскіх выданняў / н. Гардзіенка // спадчына. – 2001. –

№ 5–6. – с. 86–103.

  1. Гужалоўскі, А. Войска ВКЛ: апошнія старонкі гісторыі / А. Гужалоўскі // Беларус. гіст. часоп. – 1994. – № 1. – с. 48–52.

  2. Мальдзіс, А. як жылі нашы продкі ў хVIII ст. / А. Маль- дзіс. – Мінск: Лімарыус, 2001. – с. 146–207.

  3. Мялешка, В. І ўзняўся люд просты: Да 300-годдзя з дня нараджэння Васіля Вашчылы – кіраўніка Крыч. паўстання 1740–1744 г. / В. Мялешка, П. Лойка. – Мінск: Беларусь, 1992. – 80 с.

  4. Поляк, н. Дысідэнцкае пытанне на беларускіх землях у кантэксце міжнародных адносін у 1660–1768 гг. / н. Поляк // Бе- ларус. гіст. часоп. – 2007. – № 2. – с. 30–35.

  5. сагановіч, Г. невядомая вайна: 1654–1667 / Г. сагановіч. – Мінск: навука і тэхніка, 1995. – 144 с.

  6. спірыдонаў, М. Апошні канцлер Вялікага княства Літоў- скага / М. спірыдонаў // спадчына. – 2001. – № 1–2. – с. 25–34.

  7. сынкова, І.А. Полацкая кампанія 1569 г. вачыма сучаснікаў

// І.А. сынкова, В.Б. Келер // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 10. – Мінск, 2009. – с. 234–244.

  1. Ткачоў, М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. / М. Ткачоў // Беларус. гіст. часоп. – 1993. – № 1. – с. 83–90.

  2. Філатава, А.М. Паўстанне 1794 г. на Беларусі і Літве / А.М. Філатава // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад ста- ражытных часоў да нашых дзён: зб. арт. – Мінск, 1992. – с. 83–91.

  3. Юхо, я. “нарадзіўся я ліцьвінам...”: Тадэвуш Касцюшка

/ я. Юхо, У. емяльянчык. – Мінск: навука і тэхніка, 1994. – 68 с.

Метадычныя парады

Падрыхтоўка да дадзенай тэмы патрабуе пільнага аналізу сітуа- цыі, у якой апынулася Рэч Паспалітая ў XVIII ст. Вы павінны ўважліва разгледзець як унутраныя, так і знешнія прычыны за- няпаду гэтай калісьці ўплывовай еўрапейскай дзяржавы. У сувязі з гэтым, звярніце ўвагу на сацыяльна-палітычны лад Рэчы Па- спалітай. чаму гісторыкі часам называюць яго “шляхецкай анар- хіяй”? Паспрабуйце параўнаць дзяржаўную сістэму кіраўніцтва Рэчы Паспалітай з тагачаснымі дзяржаўнымі сістэмамі іншых краін, у першую чаргу Расіі, Прусіі і Аўстрыі. чаму асаблівае становішча шляхты замаруджвала развіццё дзяржавы? Адказы на гэтыя пытанні дазволяць вам зразумець прычыны, па якіх Рэч Паспалітая пасля войнаў XVII – пачатку XVIII ст. трапіла ў па- літычную залежнасць ад суседніх дзяржаў і з вялікай цяжкасцю здолела аднавіць сваю эканоміку. Уважліва прасачыце за ходам падзей пасля выбрання каралём станіслава-Аўгуста Панятоўска- га (1764). якія рэформы былі праведзены? якія мэты яны праду- гледжвалі і якія вынікі мелі? што паслужыла галоўнай прычынай узбуджэння дысідэнтцкага пытання (прааналізуйце яго сутнасць), арганізацыі Торуньскай, слуцкай і Барскай канфедэрацый? якія дзяржавы прынялі ўдзел у першым падзеле Рэчы Паспалітай і чаму? як першы падзел адбіўся на лёсе беларускіх зямель?

Пасля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай была зроблена спроба правядзення шэрагу рэформаў. Гэтым пытанням пры- свечана дзейнасць чатырохгадовага сойма. Кульмінацыяй спро- баў палітычнай эліты Рэчы Паспалітай умацаваць палітычны лад краіны становіцца прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Вам трэ- ба вызначыць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі дадзенага акта (ліквідацыя аўтаноміі ВКЛ, захаванне адзінай дзяржаўнай рэлігіі – каталіцызму, адзінай дзяржаўнай мовы – польскай, прыгонна- га права і г.д.), а адсюль – і розныя пазіцыі насельніцтва Рэчы Паспалітай адносна дадзенай канстытуцыі. Вызначце сутнасць прэтэнзій Тарговіцкай канфедэрацыі. Параўнайце Канстытуцыі 1791 і 1793 гг. Раскажыце аб умовах другога падзелу.

Пры разглядзе апошняга пытання трэба вылучыць галоўныя мэты паўстання 1794 г. і прычыны яго паражэння. зрабіце вывад аб выніках далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.