Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гисторыя.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
14.14 Mб
Скачать
    1. Метадычныя рэкамендацыі да практычных заняткаў для студэнтаў дзённай формы навучання

Тэма 1. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях Х першая палова ХІІІ ст.)

Мэта занятку: даць уяўленне аб фарміраванні раннякласава- га грамадства. Асвятліць працэс станаўлення раннефеадальных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Разгледзець асноўныя прычыны і вынікі феадальнай раздробленасці. Паказаць барацьбу з кры- жакамі і ардынцамі.

План:

  1. Фарміраванне феадальных адносін на беларускіх землях у IX–XIII стст.

  2. Полацкае княства і яго барацьба за незалежнасць у IX–XII стст. Асаблівасці развіцця Тураўскага княства ў IX–XII стст.

  3. Феадальная раздробленасць на тэрыторыі Беларусі (XII – першая палова XIII ст.).

  4. Барацьба беларускіх княстваў супраць іншаземных за- хопнікаў.

Тэмы для рэфератаў:

    • Полацкі князь Усяслаў чарадзей – адметная асоба беларус- кай гісторыі.

    • “Полацкі летапіс” як крыніца палітычнай гісторыі Белару- сі хІІ ст.

    • шлях “з варагаў да грэкаў” у эканамічным і палітычным жыцці Полаччыны ў эпоху ранняга сярэднявечча.

    • эпоха феадальнай раздробленасці ў палітычным і экана- мічным жыцці старажытнабеларускіх княстваў.

Літаратура

  1. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: экаперспектыва, 2000. – Т. 1: старажытная Бе- ларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны хІІІ ст. – с. 123–330.

  2. Гісторыя Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / я. К. новiк, Г.с. Марцуль, І.Л. Качалаў [і інш.]; пад рэд. я.К. новіка, Г.с. Мар- цуля. – Мінск: Універсітэцкае, 2000. – ч.1: Ад старажытных ча- соў – па люты 1917 г. – с. 44–60.

  3. Гісторыя Беларусі: курс лекцый: у 2 ч. / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, с.В. Марозава [і інш.]. – Мінск: РІВш, 2000. – ч.1: са старажытных часоў да канца хVIII ст. – с. 36–167.

  4. Пічэта, У.І. Гісторыя Беларусі / У.І. Пічэта. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2005. – с. 41–103.

  5. чигринов, П. Г. очерки истории Беларуси: учеб. посо- бие / П.Г. чигринов. – 3-е изд., испр. – Минск: Вышэйшая шко- ла, 2007. – с. 7–44.

  6. Быкаў, У. эканамічныя прычыны феадальнай раздробле- насці старажытнай Русі / У. Быкаў // Беларус. гіст. часоп. – 1997.

– № 4. – с. 34–41.

  1. Дзярновіч, с. сувязі Полацка са скандынавіяй у эпоху вікінгаў / с. Дзярновіч // Беларус. гіст. часоп. – 2004. – № 5. – с. 38.

  2. ермаловіч, М. старажытная Беларусь: Полацкі і новага- родскі перыяды / М. ермаловіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. – 366 с.

  3. Краўцэвіч, А. Тэўтонскі ордэн: Ад ерусаліма да Грунва- льда / А. Краўцэвіч. – Мінск: навука і тэхніка, 1993. – 44 с.

  4. Лысенко, П.Ф. Туровская земля Іх–хІІІ вв. / П.Ф. Лысен- ко. – Минск: Беларуская навука, 2001. – 266 с.

  5. Пілецкі, В.А. Гістарычная крыніца аб рэлігійна-палітыч- най сітуацыі ў Полацку ў другой палове хІ ст. / В.А. Пілецкі. // Гісторыя: праблемы выкладання. 2009, №4, с.33

  6. Пілецкі, В.А. Палітычная гісторыя Беларусі Іх–хІ стст.: паведамленні летапісаў і іх тлумачэнне / В.А. Пілецкі // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання. зб. навук. пр.: У 2 ч. ч.1. – Мінск: БДПУ, 2002. – 200 с. с. 7–30.

  7. Повесть временных лет / пер. Д.с. Лихачева. – Петроза- водск: Карелия, 1991. – 188 с.

  8. Прохоров, А.А. Князь Тур: история легенды: сакрализа- ция княжеской власти у славян / А.А. Прохоров. – Минск: БГУ, 2005. – 250 с.

  9. саверчанка, І.В. “Полацкі летапіс” – галоўная крыніца па- літычнай гісторыі Беларусі хІІ ст. / І.В. саверчанка // Беларус. гіст. часоп. – 2010. – №5. – с. 13–18.

  10. Тарасаў, с.В. чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў По- лацкі / с.В. Тарасаў. – Мінск: навука і тэхніка, 1991. – 67 с.

  11. Тугай, У.В. склавены: да пытання паходжання этноніма / У.В. Тугай // европа: актуальные проблемы этнокультуры: мате- риалы Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 23 июня 2011 г. / БГПУ им. М. Танка; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Мин- ск: БГПУ, 2011. – с. 12 – 15.

  12. штыхаў, Г.В. старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Бела- русі / Г.В. штыхаў. – 2-е выд., выпр. – Мінск: Права і эканоміка, 2002. – 89 с.

Метадычныя парады

Разгляд першага пункту плана мае асабліва важнае значэнне для раскрыцця астатніх пытанняў, паколькі асвятленне дадзенай тэмы патрабуе стараннага аналізу і сацыяльна-эканамічных і па- літычных адносін, якія прывялі да фарміравання першых дзяр- жаўных утварэнняў на тэрыторыі нашай краіны. Феадалізм – гэта сацыяльна-палітычная і эканамічная сістэма, пры якой феадалы (ад старафранцузскага – уладальнікі) эксплуатуюць асноўную масу насельніцтва шляхам манапалізацыі ўласнасці на зямлю і частковага ці поўнага падпарадкавання асноўных вытворцаў – сялян. Для развіцця феадальнага ладу характэрны наступныя рысы: пераважна натуральны спосаб гаспадарання, надзяленне сялян зямлёй і сродкамі вытворчасці, асабістая залежнасць сялян ад памешчыка, вельмі нізкі ўзровень тэхнічнага абсталявання, існаванне асобных сацыяльна-палітычных груп насельніцтва – саслоўяў, кожнае з якіх валодае ўласцівымі толькі яму грама- дзянскімі правамі і абавязкамі. неабходна заўважыць, што

ў IX–XIII стст. феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі зна- ходзіліся толькі на першапачатковым этапе развіцця. Вам патрэб- на паказаць, якія працэсы падштурхнулі фарміраванне феадаль- нага ладу, якія формы феадальнага землекарыстання пераважалі, як феадальныя адносіны паўплывалі на развіццё заканадаўства. Таксама прааналізуйце сацыяльную структуру раннефеадальна- га грамадства, якая фарміруецца на беларускіх землях. Вылучы- це асноўныя сацыяльныя групы, іх правы і абавязкі, стан аса- бістай свабоды.

У другім пытанні неабходна прааналізаваць асноўныя тэндэн- цыі палітычнага развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў. ча- му, на вашу думку, Полацкае княства (цэнтр крывічоў-палачан) значна раней за астатнія землі Беларусі пачало барацьбу за не- залежнасць? Вызначце асноўныя фактары росквіту Полаччыны пры князі Усяславе Брачыславічы (1044–1101). Прааналізуйце значэнне Полацкага княства для гісторыі Беларусі. У чым спе- цыфіка палітычнай гісторыі Тураўскай зямлі (цэнтра дрыгаві- чоў)? што сабой ўяўляў грамадска-палітычны лад Полацкай і Тураўскай зямель? Вызначце функцыі асноўных органаў закана- даўчай (веча) і выканаўчай (князь) улады ў Полацкім княстве ў хІІ–хІІІ ст. У чым спецыфіка палітычнага ладу Тураўшчыны? якія фактары сталі прычынай заняпаду Кіеўскай дзяржавы ў XII ст.?

Пасля смерці Усяслава чарадзея Полацкая зямля была па- дзелена на ўдзелы паміж яго сынамі, што стала пачаткам перыя- ду феадальнай раздробленасці на беларускіх землях. назавіце га- лоўныя прычыны феадальнай раздробленасці, яе станоўчыя і ад- моўныя бакі ў развіцці беларускіх княстваў. якія асноўныя па- літычныя падзеі адбываюцца ў гэты перыяд на беларускіх землях? як праходзіла барацьба княстваў з нямецкімі крыжакамі і мангола-татарскімі захопнікамі? чым адрозніваліся мэты і так- тыка заваёўнікаў? якія захады прадпрымаліся для барацьбы са

знешняй пагрозай?

Тэма 2. Гарады Беларусі цэнтры рамяства і гандлю

Мэта занятку: даць уяўленне пра палітычнае і сацыяльна- эканамічнае становішча беларускіх гарадоў, асаблівасці іх раз- віцця, а таксама развіцця рамяства і гандлю. Вызначыць сутнасць магдэбургскага права.

План:

  1. Асаблівасці развіцця гарадоў Беларусі ў хІV–хVІI стст. Месты, мястэчкі і гаспадарскія двары.

  2. Развіццё рамяства. цэхавыя арганізацыі.

  3. Гандаль. Купецкія карпарацыі.

  4. Магдэбургскае права.

Тэмы для рэфератаў:

    • сімвалы самакіравання беларускіх гарадоў.

    • Рамесны цэх у сярэднявечным беларускім горадзе.

    • сацыяльна-палітычная барацьба беларускіх гарадоў у хІV– хVІI стст. Гарадскія паўстанні.

Літаратура

  1. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европей- ской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. – Минск: ГИУсТ БГУ, 2007. – с. 62–64.

  2. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: экаперспектыва, 2008. – Т. 2: Беларусь у перыяд ВКЛ. – с. 329–367.

  3. Гісторыя Беларусі: курс лекцый: у 2 ч. / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, с.В. Марозава [і інш.]. – Мінск: РІВш, 2000. – ч.1: са старажытных часоў да канца хVIII ст. – с. 370–389, 482–495.

  4. Гісторыя Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / я.К. новiк, Г.с. Марцуль, І.Л. Качалаў [і інш.]; пад рэд. я.К. новіка, Г.с. Мар- цуля. – Мінск: Універсітэцкае, 2000. – ч.1: Ад старажытных ча- соў – па люты 1917 г. – с. 135–137.

  5. Дзмiтрачкоў, П. Беларусь у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Другая палова XIII – першая палова XVII ст.: вучэб.-

дап. для студ. гiст. спецыяльнасцей ВнУ / П. Дзмiтрачкоў. – Ма- гiлеў: МДУ iмя А. Куляшова, 2003. – с. 55–62, 122–141.

  1. Пілецкі, В.А. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажыт- ных часоў да пачатку ххІ ст.): вучэб. дапам. / В.А. Пілецкі. – 3-е выд. (дапрац.) – Мінск: БДПУ, 2009. – с. 33–37.

  2. чигринов, П.Г. Белорусская история: науч.-попул. очерк / П.Г. чигринов. – Минск: современная школа, 2010. – с. 254–260.

  3. экономическая история Беларуси: учеб. пособие / В.И. Голубович, Г.И. ермашкевич, Г.П. Бушчик [и др.]; под ред. проф. В.И. Голубовича. – 3-е изд., доп. – Минск: ВП “экоперс- пектива”, 2004. – с. 92–100.

  4. эканамічная гісторыя Беларусі: вучэб. дапаможнік / В.І. Га- лубовіч, Р.І. ермашкевіч, Г.П. Бушчык [і інш.]; пад рэд. праф. В.І. Галубовіча. –3-е выд., дап. і перапрац. – Мінск: ВП “экаперс- пектыва”, 1999. – с. 102 – 112.

  5. стрэнкоўскі, с.П. нерэалізаваныя прывілеі на магдэбург- скае права гарадоў ВКЛ у хVI–хVII ст. / с.П. стрэнкоўскі // европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы Меж- дунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 23 июня 2011 г. / БГПУ им. М. Танка; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск: БГ- ПУ, 2011. – с. 87–90.

  6. цітоў, А. Вольныя беларускія месты (самакіраванне ў на- шых гарадох хIV–хVIII стст.) / А. цітоў. – Мінск: БРФП ДР, 1996. – 36 с.

  7. цітоў, А. Гарадская геральдыка Беларусі / А. цітоў. – Мінск: Полымя, 1989. – 207 с.

  8. цітоў, А. Менск – места майстроў. Рамесныя цэхі хVI–хVIII стст. / А. цітоў. – Мінск: Беларусь, 2002. – 110 с.

  9. цітоў, А.К. Геральдыка Беларусі: ад пачатку – да канца хх ст. / А.К. цітоў. – Мінск: Мінская фабрыка каляровага дру- ку, 2007. – 123 с.

Метадычныя парады

Дадзены практычны занятак прысвечаны аналізу стану га- радской гаспадаркі падчас развіцця беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага. Пры асвятленні першага пытання

трэба звярнуць увагу на ўплыў феадальнага спосабу вытворча- сці на колькасны рост гарадоў і мястэчак, павелічэнне гарад- скога насельніцтва. неабходна вызначыць крытэрыі адрознен- ня гарадоў і мястэчак, гаспадарскіх двароў; спыніцца на харак- тарыстыцы іх функцый, знешняга выгляду, складу і заняткаў на- сельніцтва. якія тыпы мястэчак вылучаюцца паводле іх прына- лежнасці? што такое юрыдыкі?

У коле другога пытання студэнтам неабходна асэнсаваць ад- метнасці і характар беларускіх рамёстваў (першапачаткова ра- меснікі працавалі на заказ і толькі ў хVІ – пач. хVІI ст. назіра- ецца драбленне рамесных спецыяльнасцей, што сведчыць аб росце таварнай вытворчасці ўвогуле). У гэтай сувязі разгледзь- це рамёствы і промыслы, найбольш развітыя на нашых землях. Важна вызначыць і прычыны ўтварэння рамесных цэхаў (феа- дальна-прыгонніцкія адносіны, канкурэнцыя з боку сельскіх ра- меснікаў, свавольства шляхты, інш.), структуру цэха, а таксама тыпалогію цэхаў на тэрыторыі Беларусі.

Асвятленне трэцяга пытання лепш пачаць з вызначэння катэ- горый купцоў (перакупнікі, прасолы, госці, інш.) і характарыстыкі іх дзейнасці. звярніцу ўвагу на прычыны ўтварэння і дзейнасць купецкіх карпарацый. Прааналізуйце ўзровень развіцця ўнутра- нага і знешняга гандлю ў краіне.

звяртаючыся да чацвёртага пытання нагадайце, што ў азна- чаны перыяд беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, а затым Рэчы Паспалітай, што прадвызначыла пера- важна еўрапейскі ўплыў на фарміраванне тут сістэмы гарадско- га самакіравання. чаму літоўскія князі пачалі дараваць гарадам магдэбургскае права? У чым сутнасць прывілеяў, якія даравалі- ся гарадам вялікакняжацкай уладай? якую ролю ў развіцці га- радоў адыграла магдэбургскае права? Разгледьце структуру ма- гістрата, асвятліце кола яго дзейнасці.

завяршаючы падрыхтоўку тэмы трэба зрабіць вывад, што беларускія гарады ў хІV–хVІI стст. сталі цэнтрамі культурнага жыцця, рамяства і гандлю; іх роля ў эканоміцы краіны ўзрастала. яна пашыралася за кошт прытоку сельскага насельніцтва (якія прычыны ляглі ў аснову гэтага працэсу?). сфарміраваліся іх са- цыяльныя і кіруючыя структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне, што пашырала магчымасці развіцця іх эканомікі.