
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
Асноўныя даты:
1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
Тэрміны і імёны:
Рэнесанс (Адраджэнне) – культурная эпоха ў гісторыі Еўропы 14-16 ст.
Гуманізм – сістэма поглядаў, якія найвялікшай каштоўнасцю лічылі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё.
Францішак Скарына (каля 1490 – 1551) – першадрукар, філосаф і асветнік.
Сымон Будны (1530-1593) – друкар, пратэстанцкі прапаведнік, тэолаг, перакладчык бібліі на польскую мову.
Андрэй Волан (1530-1610) – аўтар першай канцэпцыі свабоды чалавека.
Развіццё культуры Беларусі ў XVI — пачатку XVII ст. атрымала назву «Беларускае Адраджэнне». Яно было цесным чынам звязана з Рэнесансам — развіццём заходнееўрапейскай культуры ў перыяд зараджэння буржуазнага грамадства ў XIV—XVI стст. Культура Беларусі арганічна ўспрыняла гуманізм (у перакладзе з лацінскага — «чалавечы») — сістэму поглядаў, якія найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчалі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічылі яго не «рабом божым», а творцам.
Беларусь належала да краінаў Паўночнага Рэнесансу.
Асаблівасці:
поліэтнічны характар
дзяржаўны патрыятызм
усведамленне каштоўнасці роднай мовы і культуры
свецкі характар
ідэі гуманізму найбольш поўна праявіліся ў кнігадруку, развіцці прававой думкі (Андрэй Волан і Статут ВКЛ 1588 г.), архітэктуры, жывапісу...
Сярод шэрага такіх прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Томас Мор, Мікалай Капернік і іншых варта назваць імя беларускага і ўсходнеславянскага гуманіста, першадрукара і асветніка, вучонага і пісьменніка, ураджэнца старажытнага Полацка Францыска Скарыны (каля 1490 г.— 1551 г.). Першапачатковую адукацыю ён набыў, як мяркуюць гісторыкі, у Полацку і Вільні, затым у 16 гадоў скончыў філасофскі факультэт Кракаўскага універсітэта. У Кракаве ён атрымаў ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах. Затым ён паспяхова здаў экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў 1512 г.
Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны спалучала ў сабе вопыт еўрапейскага кнігадрукавання і традыцыі беларускага мастацтва. 6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх славян выдаў у чэшскім горадзе Празе (бо на роднай зямлі не было яшчэ неабходных умоў для пачатку друкарскай справы) друкаваную кнігу — «Біблію». Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжаную да беларускага пісьменства і зразумелую простаму люду — царкоўнаславянскую мову беларускай рэдакцыі.
Значнасць той справы, што зрабіў Ф. Скарына, заключаецца ў надрукаваных ім 20 кнігах Бібліі, яго асабістых прадмовах і пасляслоўях, змешчаных ў тэксце гравюрах — іпюстрацыях, выкананых адпаведным чынам (іх налічваецца 51). Ф.Скарына тройчы дае ў выдадзеных ім кнігах уласны партрэт. Гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выданняў Бібліі ва Усходняй Еўропе.
Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны працягвалася таксама на тэрыторыі ВКЛ. У наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні друкарні ў 1522, 1525 гг. ён выдаў дзве кніжкі: «Малую падарожную кніжку» і «Апостал».
Выдавецкая дзейнасць Ф.Скарыны лічыцца грамадзянскім (жыццёвым) подзвігам, бо не ўсе, у тым ліку і царква, разумелі яго асветніцкую працу. Друкаваная Ф. Скарынай Біблія нарушала каноны (правілы), што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала ў сабе тэксты ад самога выдаўца і нават гравюры з яго выявай. Галоўным злачынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць.
Погляды Ф.Скарыны сведчаць аб ім як асветніку, патрыёце, гуманісту. У тэкстах Бібліі асветнік Ф. Скарына паўстае чалавекам, які садзейнічае распаўсюджванню пісьменнасці, ведаў. Наш першадрукар — пачынальнік новага разумения патрыятызму — любові і павагі да сваей Бацькаўшчыны. Усе прадмовы і пасляслоўі ў Бібліі Ф. Скарыны, дзе ён раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.