Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.

Асноўныя даты:

863 г. – стварэнне Кірылам і Мефодыем славянскай азбукі “кірыліцы”

988 – прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі (князь Уладзімір).

Канец Х ст. – надпіс на пячатцы князя полацкага Ізяслава.

Сярэдзіна ХІ ст. – першая рукапісная кніга Тураўскае евангелле.

1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).

40-я гг. ХІІ ст. – узвядзенне Спасскага храма ў Полацку (дойлід Іаан).

1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).

Тэрміны і імёны:

Еўфрасіння Полацкая (1101-1167) – славутая асветніца і духоўны дзеяч Беларусі.

Кірыл Тураўскі (1130-1182) – асветнік, пісьменнік і духоўны дзеяч (Тураўскі біскуп)

Магутны штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу на беларускіх зямлях дало прыняцце паводле візантыйскага (усходняга) абраду ў 988 г. хрысціянства. Аднак яшчэ доўгі час у духоўным жыцці насельніцтва Беларусі дзіўным чынам спалучаліся і перапляталіся язычніцкія і хрысціянскія традыцыі.

Ускладненне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці разам з прыняццем хрысціянства абумовілі развіццё з канца Х ст. пісьменства. У аснову беларускай азбукі пакладзены алфавіт, створаны ў 60-я гг. ІХ ст. знакамітым балгарскім асветнікам Кірылам і адаптаваны яго вучнямі пад славянскую фанетыку. Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.). Пісьменства ХІІ-ХІІІ стст. прадстаўлена надпісамі на "Барысавых" і "Рагвалодавых" камянях (ХІІ ст.), берасцянымі граматамі (ХІІІ - першая палова ХІV ст.), на крыжы Ефрасінні Полацкай (ХІІ ст.), на цаглінах полацкага Сафійскага сабора і г.д.

У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася перапіска кніг. Самая першая бібліятэка была створана пры Сафійскім саборы ў Полацку. Самая старажытная рукапісная кніга - Тураўскае Евангелле (ХІ ст.). Шмат якія падзеі беларускай гісторыі адлюстраваны ў "Аповесці мінулых гадоў", створанай у пачатку ХІІ ст. кіеўскім манахам Нестарам.

Літаратура ХІІ-ХІІІ стст. прадстаўлена царкоўна-павучальнымі творамі і жыціямі святых. Выдатныя кніжнікі, высокаадукаваныя людзі і царкоўныя прапаведнікі тых часоў - Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і Аўрамій Смаленскі.

Выдатнейшай асобай ХІІ ст. з'яўлялася Еўфрасіння Полацкая (каля 1101-1167). Знаходзячыся ў манастыры, яна займалася перапіскай твораў рэлігійна-маральнага зместу. Па яе замове вядомы дойлід Іаан пабудаваў мураваны храм святога Спаса, а жывапісцы распісалі яго фрэскамі. Па заказе Ефрасінні ў 1161 г. майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў крыж для Спаскай царквы. Ён з'яўляецца шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХII ст. і па тэхніцы выканання і мастацкаму афармленню быў роўным аналагічным лепшым тагачасным візантыйскім узорам. Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкамі асветы ў Полацкім княстве.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 - каля 1182) - пісьменнік, прамоўца, аўтар шэрагу "слоў", малітваў-споведзяў, аповесцей-прытчаў. Таксама быў стваральніам унікальнага – вершаваных малітваў. Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі. Летапісец назваў Кірылу "рускім Златавустам".

З прыняццем хрысціянства звязаны пачатак мураванага дойлідства на Беларусі. Самым старажытным з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку (ХІ ст.). У ХІІ ст. адбываецца росквіт мураванага будаўніцтва, ствараюцца мясцовыя архітэктурныя школы - полацкая і гарадзенская з самабытнымі архітэктурнымі стылямі. У ХІІ ст. узводзяцца манументальныя культавыя будынкі ў Віцебску (Благавешчанская царква), Гародні (Каложская царква), Наваградку, Ваўкавыску, Мінску, Тураве, Пінску. У апошняй чвэрці ХІІІ ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена — Белая вежа.

9. ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ

Асноўныя даты:

1558-1583 – Лівонская вайна

1569 – заключэнне Люблінскай уніі

1581 – стварэнне Галоўнага Трыбуналу

1588 – прыняцце трэцяга Статуту ВКЛ

Тэрміны і імёны:

Леў Сапега – канцлер ВКЛ, адзін з галоўных барацьбітаў за адмену некарысных для ВКЛ умоваў Люблінскай уніі

Жыгімонт ІІ Аўгуст – апошні кароль дынастыі Ягелонаў.

Галоўны трыбунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ.

Федэрацыя — дзяржава, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну.

Прычыны, што прымусілі кіруючыя вярхі ВКЛ пайсці на заключэнне дзяржаўнай уніі з Польшчай, заключаліся ў наступным:

- цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной (паражэнні першых двух гадоў вайны);

- імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ да набыцця «шляхецкіх вольнасцей», якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы.

(у XVI ст. у ВКЛ абвастрыліся супярэчнасці паміж магнатамі (найбагацейшымі феадаламі), у руках якіх сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада, і шматлікай шляхтай (дробнымі і сярэднімі феадаламі), да голасу якіх на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Падобнага не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы). Шляхта ВКЛ, якую прываблівалі польскія шляхецкія вольнасці, дамагалася заключэння уніі (саюза) з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў дзяржаве.

  • жаданне польскай шляхты атрымаць новыя землі і пасады на тэрыторыі ВКЛ;

Аслабленая вайной ВКЛ вымушана была прыняць польскія ўмовы аб'яднання дзвюх дзяржаў, якое адбылося 1 ліпеня 1569 г. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). У соймах пераважалі дэпутаты ад Каралеўства Польскага. Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным.

Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

  • адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);

  • заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Статутам 1566 г.);

  • судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трыбунал);

  • войска;

  • тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);

  • пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выявы Пагоні, у Польшчы — выявы Арла);

  • мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).

Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі федэратыўную Рэч Паспалітую. У складзе гэтай шляхецкай, шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.

Вынікамі Люблінскай уніі засталася незадаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якой цяпер трэба было дзяліць палітычную ўладу з польскімі кіраўнікамі. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Галоўны трыбунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з дапамогай канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. Паводле яго займаць дзяржаўныя пасады і набываць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ.