Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

7. Статуты вкл і іх значэнне

Асноўныя даты:

1468 г. – Судзебнік вялікага князя Казіміра.

1529 – І Статут ВКЛ.

1566 – ІІ Статут ВКЛ.

1569 г. – Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

1588 – ІІІ Статут ВКЛ.

1840 г. – адмена дзеяння Статута ВКЛ на тэрыторыі Беларусі.

Тэрміны і імёны:

Статут – свод законаў ВКЛ.

Леў Сапега (1577-1633) – канцлер ВКЛ, адзін са стваральнікаў ІІ Статута.

Першым вопытам увядзення пісьмовага права ў межах усёй літоўска-беларускай дзяржавы стаў Судзебнік вялікага князя Казіміра, уведзены ў 1468 г.

У 1528-1529 гг. на Віленскім сойме быў прыняты Першы Статут ВКЛ. Гэта быў агульны пісаны закон для тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Яго прававая моц распаўсюджвалася на ўсіх жыхароў Вялікага Княства (за выключэнне мяшчан, якія кіраваліся нормамі магдэбургскага права).

Утрымліваючы добра распрацаваныя нормы дзяржаўнага, грамадскага, сямейнага, крымінальнага і працэсуальнага права, першы Статут замацоўваў палітычны і сацыяльны лад, дасягнуты на той час у развіцці ВКЛ. Ён уводзіў шэраг перадавых па тым часе прававых нормаў (прынцып персанальнай адказнасці за правапарушэнне, роўнасць усіх перад законам, прысягу службовых асобаў і абарону правоў жанчыны). Статут замацаваў прыярытэт князеў і паноў у палітычнай сістэме дзяржавы. Статут 1529 г. з'яўляецца не толькі выдатным творам юрыдычнай думкі, але і важнейшым помнікам старабеларускай мовы.

У сярэдзіне XVI ст. шляхта дамаглася ўраўнання правоў для ўсяго шляхецкага саслоўя. Новы кодэкс законаў, які быў прыняты на Віленскім сойме 1565—1566 г., стаў важнай заваёвай шляхты ў яе барацьбе за дэмакратыю. Другі Статут умацаваў палітычна—прававую суб'ектнасць Вялікага Княства як дзяржавы, дэклараваўшы прынцып яго тэрытарыяльнай цэласнасці і абавязаўшы гаспадара вяртаць землі, страчаныя хоць калі на карысць Кароны, Мазовіі, Прусіі ці Інфлянтаў. Спецыяльным запісам прэрагатыва ўвядзення і змянення законаў перадавалася толькі вальнаму сойму. Новы Статут замацаваў поспехі шляхецкага руху супраць неабмежаванага панавання алігархаў. Менавіта ў гэтым кодэксе сцвердзілася як ідэя шляхецкага «народа» — рыцарства, высакародных землеўладальнікаў, якія служаць дзяржаве, а сродкі на жыццё маюць ад земляробства, так і прынцыпы саслоўнай дзяржаўнасці. Статут унёс карэнныя змены ў аснову дзяржаўна-палітычнага жьцця. Вальны сойм цяпер стаў двухпалатны: да гаспадарскай рады (сената) дадалася палата паслоў, і прадстаўнікі павятовай шляхты займелі настолькі ж важны для прыняцця законаў голас, як і паны.

У 1569 г. у выніку Люблінскай уніі Карона Польская і ВКЛ утварылі федэрацыю дзяржаў пад назвай Рэч Паспалітая.

Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) стаў значнай перашкодай на шляху уніфікацыі палітычных сістэм Кароны і ВКЛ. У Вільні новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасобленасці Вялікага Княства ад Кароны, аснова яго самастойнасці і паўнавартасці як дзяржавы. Не скасоўваючы Люблінскага акта, новы Статут фактычна пазбаўляў яго юрыдычнай сілы, паколькі не змяшчаў ніводнай пастановы аб уніі, якая згадвалася толькі ў самым агульным плане.

Статут адназначна сцвярджаў, што найважнейшыя знешнепалітычныя пытанні (вайна і мір, скліканне паспалітага рушання і г.д.) меў вырашаць толькі вальны сойм Вялікага Княства Літоўскага. Новы звод адмяніў дэклараванае ў Любліне раўнапраўе кароннай шляхты з падданымі Княства на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Палякі ў ім трактаваліся як чужаземцы (як і ў Статутах 1529 і 1566 г.). Палякі больш не маглі набываць у ВКЛ зямлю і дзяржаўныя, а на нованабытых тэрыторыях можна было асядаць толькі пры ўмове служэння ВКЛ. Новы звод законаў не прызнаваў і ранейшых тэрытарыяльных стратаў на карысць польскай ці якой іншай дзяржавы.

Шэраг артыкулаў новага Статута, у прыватнасці — смяротнае пакаранне за забойства простага чалавека, прынцып індывідуальнай адказнасці і прэзумпцыі бязвіннасці, абмежаванне нявольніцтва (у якасці нявольнікаў разглядаліся толькі ваеннапалонныя), дэкларацыя рэлігійнай талерантнасці, першая рэгламентацыя прыродакарыстання і інш., — усё гэта ставіла яго на адно з першых месц у практыцы еўрапейскай законатворчасці і прававой культуры.

На беларускіх землях Статут 1588 г. заставаўся асноўным законам да канца існавання Вялікага Княства Літоўскага. Канчаткова Статут скасаваў Мікалай І (у 1831 г. — ва ўсходніх губернях Беларусі, а ў 1840 г. — у Менскай, Гарадзенскай і Віленскай).