
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
Асноўныя даты:
980 г. — першая ўзгадка Турава
1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
Другая палова ХІІ ст. – узвышэнне Пінска.
Тэрміныі і імёны:
Тур — першы летапісны князь Тураўскай зямлі
Дрыгавічы — усходнеславянскае племя, якое рассялілася ў Паўднёвай і часткова Цэнтральнай Беларусі.
"Шлях з варагаў у грэкі" — водны шлях, які злучаў Чрнае і Балтыйскае моры. Меў важнае эканамічнае, палітычнае і ваеннае значэнне ў ІХ — ХІІІ стст.
Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства горад Тураў упершыню ўзгадваецца ў 980 г. Гістарычныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "імперыі Уладзіміра Святаславіча".
У 988 г. Уладзімір выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэта сведчыць аб вялікай значнасці і ролі Тураўскага княства. У далейшым Святаполк спрабаваў атрымаць незалежнасць Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ у 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа. Аднак у барацьбе Святаполка за самостойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Тураўшчына знаходзілася у выгадным геаграфічным становішчы на шляху з Польшчы у Кіеў, акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў шляху "з вараг у грэкі".
Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча у 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. Пасля яго смерці Тураўскае княства было ўключана ў склад Кіеўскай Русі.
У XI—XII стст. Тураў меў цесныя палітычныя і культурныя сувязі з Кіевам. Тураўскія князі неаднаразова станавіліся вялікімі князямі кіеўскімі. Важнае паведамленне пра Тураў ёсць у летапісе пад 1158 г. Войска шасці князёў на чале з Ізяславам Кіеўскім 10 тыдняў беспаспяхова трымалі ў аблозе гэты горад, што сведчыць аб магутнасці яго абарончых збудаванняў і мужнасці жыхароў. Пасля 1158 г. Тураў становіцца фактычна незалежныім ад Кіева.
Аднак Тураўская зямля не набыла і той палітычнай кансалідацыі, якую здабыла Полаччына. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Вельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін.
У другой палове XII ст. адбываецца узвышэнне Пінска. Ён быў не проста ўдзелам, а паступова станавіўся сапернікам Турава. З пачатку XIII ст. стала яўна вылучацца вядучае месца Пінска ў жыцці Тураўскай зямлі. Княства ператвараецца ў Турава-Пінскае. Пінск бярэ на сябе ўвесь цяжар барацьбы з галіцка-валынскімі князямі, якія імкнуліся падпарадкаваць сабе гэту зямлю пасля яе выхаду з залежнасці ад Кіева.
Раздробленая на ўдзельныя княствы і аддаленая ад буйных палітычных цэнтраў, Тураўская зямля не магла адыгрываць важнай ролі ў грамадска- палітычным жыцці Русі. У XIII ст. яны знаходзяцца ў рэчышчы палітыкі больш магутных суседніх княстваў – спачатку Кіеўскага, а потым – Уладзіміра- Валынскага, удзельнічаюць у барацьбе супраць Літвы.
5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ
Асноўныя даты:
1385 г. — падпісанне ўмоў Крэўскай уніі
1387 г. – стварэннеВіленскага біскупства.
1392 г. – Востраўскае пагадненне, паводле якога вялікім князем літоўскім становіцца Вітаўт.
Тэрміны:
Унія — у перакладзе з лацінскага — саюз.
Гэта акт дзяржаўнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай. Заключаны 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку. Гэта дакументальнае зацвярджэнне вялікім князем ВКЛ Ягайлам папярэдне прынятых абавязательстваў перайсці ў каталіцтва і ахрысціць паводле лацінскага абраду ўсіх язычнікаў-літоўцаў, а таксама стварыць дзяржаўны саюз (унію) ВКЛ і Кароны Польскай. Акт зафіксаваў, што польскія паслы абяцалі Ягайлу ад імя сваёй дзяржавы аддаць у жонкі малалетнюю польскую каралеву Ядвігу, а з ёю польскую карону. Заключэнне ўніі было аблегчана ўзмацненнем улады Ягайлы і яго прымірэннем з Вітаўтам.
Прычыны:
- нябеспека з боку Тэўтонскім Ордэнам, якая пагражала стратай зямель Польшчы і ВКЛ.
- каталіцкая царква, якая імкнулася акаталічыць апошні язычніцкі народ у Еўропе (літоўцаў).
Абедзьве дзяржавы аб'ядноўвала асоба аднаго манарха (Ягайла, які прыняў імя Уладзіслава ІІ), а пазней іншых прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў. Канчатковае заключэнне ўніі адбылося ў 1386 г. Ягайла ажаніўся на Ядзвізе, яго адзінагалосна выбралі польскім каралём (як Уладзіслаў ІІ) і ён прыняў каталіцтва. У 1387 г. было ўтворана Віленскае біскупства.
Першапачаткова ўнія ператварылася ў фактычнае далучэнне ВКЛ да Польшчы. Барацьба беларуска-літоўскай эліты за больш справядлівыя ўмовы уніі абяонула трохгадовай вайной паміж Вітаўтам і Ягайлам. Вайна скончылася падпісаннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г., паводле якога Вітаўт стаў вялікім князем, а ВКЛ вярнула сваю самастойнасць У далейшым Польшча і ВКЛ мелі свае сістэмы кіравання, праводзілі самастойную палітыку.
Пазітыўнымі наступствамі Крэўскай ўніі з'яўляюцца — даволі трывалы дзяржаўны саюз, які трымаўся на персанальнай (дынастычнай) уніі; паступовае збліжэнне дзяржаўных інстытутаў ВКЛ і Польшчы; культурнае збліжэнне вярхоў грамадства. Дзякуючы саюзу ўдалося зліквідаваць пагрозу з боку Тэўтонскага Ордэна, перамагчы яго ў Грунвальдаскай бітве 1410 г., адкрыць гандлёвыя шляхі ў Заходнюю Еўропу. На ўсходзе ВКЛ з дапамогай Польшчы ўдалося стрымліваць націск з боку Маскоўскай дзяржавы. Адным з вынікаў уніі быў шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еўропу, а таксама культурнае збліжэнне з іншымі краінамі Еўропы.
Негатыўнымі наступствамі былі – ускладненне рэлігійнай сітуацыі ў выніку актыўнага пашырэння каталіцызму і ўвядзення прывілеяў для каталіцкай знаці; імкненне польскіх феадалаў навязваць сваю волю ва ўнутранай і знешняй палітыцы.