Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.

Асноўныя даты:

862 г. — першая ўзгадка Полацка

1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)

1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.

сярэдзіна ХІ ст. — будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку

Тэрміны і імёны:

Рагвалод — першы полацкі князь варажскага паходжання

Крывічы — усходнеславянскае племя, якое рассялілася ў Паўночнай і часткова Цэнтральнай Беларусі

Веча — сход гараджанаў для вырашэння грамадскіх спраў

Крыжакі — сябры еўрапейскіх рыцарска-манаскіх ордэнаў

Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, паступовым выдзяленнем палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры.

На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам.

У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу.

У апошняй чвэрці X ст. у Полацку незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада правіў Рагвалод. У 980 г. ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч напаў на Полацк, які быў абрабаваны і спалены. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Княжна Рагнеда насуперак сваёй волі стала жонкай Уладзіміра. Пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы X-XI стст. паклаў князь Ізяслаў (Уладзіміравіч), высланы на радзіму разам са сваёй маці Рагнедай пасля яе няўдалага замаху на жыццё Уладзіміра. Разам з Ізяславам узнаўляўся род полацкіх князёў, якія нязменна называлі сябе Рагвалодавічамі (пазней Усяславічамі).

XI ст. звязана з буйнейшым палітычным дзеячом — князем Усяславам Чарадзеем (1044-1101). З пачатку 60-х гадоў XI ст. Усяслаў выходзіць на ўсходнееўрапейскую арэну: падтрымаў Кіеў у барацьбе з качэўнікамі; падкрэсліў дзяржаўную асобнасць Полацка і засведчыў свету яго роўнасць з Кіевам і Ноўгарадам узвядзеннем Сафійскага сабора. Пад час адной з феадальных войнаў паміж Усяславам і Яраслававічамі упершыню ўзгадваецца Менск (1067 г.). У далейшым Усяслаў быў захоплены ў палон і пасаджаны ў цямніцу. У выніку паўстання ў Кіеве Усяслаў быў раптоўна "ўзнесены" ў вялікія князі.

Эпоха Усяслава была часам найбольшай магутнасці Полацкай зямлі. З яго смерцю княства падпала пад працэс феадальнага драблення. У самастойныя ўдзелы вылучыліся Менск, Віцебск, Друцк, Ізяслаўль і Лагожск, Лукомль. У XII ст. даволі хутка расла палітычная роля Менска (князь Глеб), які стаў сапернікам Полацка ў аб'яднанні зямель. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі.      

Развіццё феадальных адносін, рост гарадоў, узмацненне ролі гарадской вярхушкі, актывізацыя мас разам з аслабленнем княжацкай улады абумовілі складванне новага палітычнага ладу, пры якім рэальная ўлада стала належаць сходу гараджан - веча. Яго роля ў палітычным жыцці зямлі з канца 20-30-х гг. XII ст. узмацняецца. Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе.

Закладзеныя ў Х-ХІ стст. падмуркі самастойнасці Полацкай зямлі сталі перадумовай таго, што ў ХІІ ст. яна паспяхова адстойвала свае межы, у пачатку ХІІІ ст. стала на абарону ўсходнееўрапейскіх інтарэсаў, уступіла ў цяжкую барацьбу з мечаносцамі. Ордэн мечаносцаў, які з 1237 г. называўся Лівонскім, узяў пад свой кантроль землі латгалаў і ліваў па ніжнім цячэнні Дзвіны, былі захоплены полацкія гарады Кукейнос і Герсіка. Полацкая зямля паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў Наваградак, праз запрашэнне на свае княжанне літоўскіх князёў. У канцы 50 — пачатку 60-х гг. XIII ст. на полацкім княжанні з’яўляецца першы літоўскі князь Таўцівіл. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвой у новай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім.