Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)

Асноўныя даты:

1953 – смерць Сталіна

1956 г. – асуджэнне “культа асобы” Хрушчовым і пачатак рэабілітацыі рэпрэсаваных

1964 г. – абранне Першым сакратаром ЦК КПСС Л.Брэжнева

1985 г. – абранне Генсекам ЦК КПСС М.Гарбачова і пачатак “перабудовы”.

Тэрміны і імёны:

Культ асобы – канцэнтрацыя неабмежаванай улады ў руках аднаго чалавека (прыклад Сталіна і Хрушчова)

1. Палітычная сітуацыя другой паловы 40-х гг.

Уся паўната ўлады ў руках КПСС і яе кіраўніка І.Сталіна. На чале БССР стаіць кіраўніцтва КПБ. Дзеля кіравання выкарыстоўваюцца розныя метады – ад прапаганды да рэпрэсій. На чале рэпрэсіўнага апарата НКУС БССР – Лаўрэнці Цанава. Арышты і пошукі “ворагаў народу”.

Партызанская вайна ў Заходняй Беларусі (дзейнасць Арміі краёвай). Разгортванне беларускага вызваленчага руху (Беларуская незалежніцкая партыя М.Вітушка + арганізацыі беларускай моладзі, якая змагалася супраць сталінізму: “Чайка” ў Слоніме, Саюз вызвалення Беларусі ў Наваградку).

2. Палітычная “адліга” пасля смерці Сталіна.

ХХ з’езд КПСС і даклад М.Хрушчова “Аб кульце асобы і яго наступствах” (1956). Пастанова аб перадоленні наступстваў культа асобы. Пачатак рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Незавершаны, бо з прыходам да ўлады Брэжнева працэс спынілі. Эканамічны валюнтарызм (палітычны кірунак, пры якім усё залежыць ад волі кіраўніка). Прыспешванне русіфікацыі ва ўсіх саюзных рэспубліках і асабліва ў БССР.

Барацьба дэмакратычнай і кансерватыўнай тэндэнцый у грамадска-палітычным жыцці. Кіраўнікі партыйнай арганізацыі БССР – Мазураў і Машэраў.

3. “Пераварот” 1964 г.: адстаўка Хрушчова і абранне Брэжнева Першым сакратаром ЦК КПСС. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі. Курс на стабільнасць набыў рысы палітыкі стагнацыі. У палітычны лексікон увайшло паняцце “развіты сацыялізм”. У грамадстве пашыраўся кантраст паміж лозунгамі, абяцаннямі і рэальнымі справамі. Людзей, якія выступалі супраць падману, несправядлівасці, парушэння правоў чалавека называлі “дысідэнтамі”. У Беларусі дысідэнтцва было слабым. Але і ў нас некаторыя прадстаўнікі інтэлігенцыі (Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў) выступалі за пашырэнне дэмакратычных свабод і правоў.

Узмацненне стагнацыі і ўсведамленне нават у кіраўніцтве СССР неабходнасці і непазбежнасці перамен. 1985 г. – абранне Генеральным сакратаром ЦК КПСС М.Гарбачова і пачатак “перабудовы”.

33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд

У культурным жыцці вылучаюцца два этапы:

1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.

Духоўнае разняволенне народу, пашырэнне ролі грамадскіх арганізацый, пераадоленне адмоўнага ўплыву культу асобы І.Сталіна. Аднак захавалася і дзейнічала сталінская сістэма кіраўніцтва краінай.

2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.

Узмацненне ідэалагізацыі культурнага жыцця.

Адукацыя і навука.

Пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў другой палове 70-х гг. Рост колькасці вышэйшых навучальных устаноў (1960 – 24, 1985 – 33).

Прыспешванне русіфікацыі. Знікненне беларускіх школ у гарадах рэспублікі. Руская мова ў вну. Кантроь над гістарычнымі ведамі. Гісторыя Беларусі практычна не вывучалася. Затое ўсе студэнты краіны вывучалі гісторыю КПСС.

Вядучы навуковы цэнтр – АН БССР. “Школа” акадэміка Яругіна ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў, “школа” акадэміка Платонава ў галіне алгебры. Гонар рэспублікі касманаўты – Клімук і Кавалёнак.

Літаратура і мастацтва.

Раманы Шамякіна, Мележа, Брыля. 1965 г. – раман Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Творы Васіля Быкава (80-я гг. – “Знак бяды”, “Аблава” ды інш.).

Паэзія – Панчанка, Танк, Барадулін, Гілевіч.

Спектаклі Макаёнка.

Жывапіс М.Савіцкага (цыкл “Лічбы на сэрцы”).

Скульптура. Заір Азгур і А.Бембель.

Манумент Перамогі ў Менску і комплекс “Хатынь” (1969)