Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны

Асноўныя даты:

1943-1950 – аднаўленне гаспадаркі БССР

1936-1950 – пяцігадовы план, мэта якога перавысіць даваенныя паказчыкі прамысловага развіцця

1. Страты Беларусі ў ІІ сусветнай вайне.

  • 2,2 млн. чалавек (загінуў кожны 3-4 жыхар Беларусі). (Усяго ў вайне загінула 27 млн. жыхароў СССР)

  • 9200 вёсак і 209 гарадоў і пасёлкаў.

  • Страта паловы нацыянальнага багацця.

Па эканамічным паказчыкам рэспубліка адкінутая на ўзровень 1928 г.

2. Аднаўленне гаспадаркі.

Пачалося ўвосень 1943 г. (вызваленне першых населеных пунктаў Беларусі) і працягвалася да 1950 г. Палітычныя перамены (стварэнне сістэмы дзяржаў-саюзнікаў СССР) + рэпарацыі з Германіі ў выглядзе тэхнікі спрыялі актывізацыі працэсу пасляваеннай індустрыялізацыі.

2.1. Прамысловасць. Кадравая праблема (1946-1950 – 80 тыс. маладых рабочых + тэхнічная інтэлігенцыя з Расіі)

Эканоміка БССР як частка эканамічнага комплекса СССР. 1947 г. – першая партыя аўтамашын МАЗа. 1950 г. – першая партыя трактароў (“Беларусь”) МТЗ. 1947 – пачатак будаўніцтва БелАЗа ў Жодзіне (вытворчасць цяжкавагавых аўтамабілей). Беларусь ператваралася ў зборачны цэх СССР.

Больш хуткія тэмпы аднаўлення гаспадаркі Зах.Беларусі – Шклозавод “Нёман”, Лідскі сельмаш, Ваўкавыскі цэментны завод, Гродзенскі тонкасуконны ды інш.

У 1950 г. даваенны ўзровень прамысловасці перавышаны на 20%.

2.2. Сельская гаспадарка. 1946 – Адсутнасць насення, угнаенняў, інвентару, і машын. Не хапае людзей. Цяжкае матэрыяльнае становішча. Калгаснікі не атрымліваюць заробкаў. Дзяржпастаўкі завышаныя. А прадукцыя асабістых гаспадарак ідзе на выплату падаткаў. Курс на экстэнсіўнае развіццё. Нізкая ўраджайнасць.

Цяжкі стан жывёлагадоўлі. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на ўзроўні 1940 г., а кармоў нарыхтавана на 300 тыс.т менш, чым у 1940 г. Дзяржава за калгасную прадукцыю плаціла меней яе сабекошту.

Хлебныя карткі на прадукты. Адмена ў 1947 г., але высокія цэны і нізкая пакупная здольнасць насельніцтва.

У Зах.Беларусі – стварэнне калгасаў. Да канца 1946 г. – 133, а на 1 студзеня 1950 г. – каля 5000.

1953 г. – смерць Сталіна. Новае кіраўніцва прымае меры па паляпшэнню сітуацыі ў сельскай гаспадарцы – павялічэнне закупачных цэнаў, спісанне запазычанасці з калгасаў, змена сістэмы падаткаабкладання (ад памеру надзелу, а не з колькасці вырашчанага). Станоўчыя вынікі.

31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу

Асноўныя даты:

1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср

Тэрміны і імёны:

Экстэнсіўны шлях развіцця – павялічэнне колькасці прадпрыемстваў, рабочых, рост капіталаўкладанняў у прамысловасць

Інтэнсіўны шлях – рост вытворчасці, звязаны з паляпшэннем якасных паказчыкаў, абумоўленых выкарыстаннем навінак навукі і тэхнікі, рост прадукцыйнасці працы.

Леанід Брэжнеў – Першы (Генеральны) сакратар ЦК КПСС (1964-1983)

Пётр Машэраў – першы сакратар ЦК КПБ.

Колькасць насельніцтва БССР на 1965 г. вырасла да 8,5 млн. коштам натуральнага прыростц і мграцыі з іншых рэспублік. Змяншалася колькасць насельніцтва ў вёсках. БССР – аграрна-індустрыяльная краіна. Доля прамысловасці – 43,8% у нацыянальным даходзе.

Эканамічная рэформа 60-х гг. ХХ ст.

Цэнтралізаваная планавая эканоміка стрымлівала тэхнічны прагрэс. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя абмінала СССР і БССР. У сувязі з гэтым у 1965 г. была зроблена спроба рэфармавання савецкай эканомікі. Аўтарам рэформы лічыцца кіраўнік ураду СССР Аляксей Касыгін.

Мэта рэформыпаскорыць эканамічная развіццё коштам гаспадарча-разліковых і таварна-грашовых механізмаў, пашырэння гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў. Скарачаліся планавыя паказчыкі, стварэнне фондаў матэрыяльнага стымулявання, фінансаванне прамысловага будаўніцтва праз крэдыт... Мясцовыя асаблівасці не дапускаліся.

Вынікіуздым прамысловай вытворчасці ў 60 – першай палове 70-х гг., будаўніцтва 140 буйных прадпрыемстваў (Гродзенскі і Гомельскі хімкамбінаты, Бабруйскі шынны ды інш.), выпуск новых прамысловых вырабаў (электронна-вылічальныя машыны). Аднак пераадолець традыцыі экстэнсіўнага эканамічнага развіцця рэфарматары не здолелі. Адставанне ад сусветных стандартаў павялічвалася, гублялася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку. Рэформу трэба быбло працягваць, а яе згарнулі.

Стварэнне ў БССР буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу (энергетыка, машынабудаўніцтва, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угаенняў). Рост прадукцыйнасці працы да сярэдзіны 70-х гг. Эканамічны “застой” другой паловы 70-х – пачатку 80-х гг.

У 1982 г. сярэднегадавы прырост НД зменшыўся да 3,4%. Характэрнай рысай гаспадарчага механізму становіцца яго “затратнасць”. Узмацненне дысцыпліны ў 1983 г. толькі крыху палепшыла эканамічную сітуацыю. Патрэбна было радыкальнае рэфармаванне не толькі эканомікі, але і грамадска-палітычнага жыцця.