Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны

Асноўныя даты:

23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.

3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.

16 – 23 ліпня 1944 г. – вызваленне Гродна.

Тэрміны і імёны:

Першы беларускі горад быў вызвалены яшчэ ўвосень 1943 г. (г.п.Камарын), у лістападзе вызвалены Гомель.

23 чэрвеня 1944 г. пачалася наступальная аперацыя “Багратыён”, у выніку якой была разгромлена група армій “Цэнтр” і вызвалена ўся Беларусь. Аперацыя ажыццяўлялася сіламі чатырох франтоў (1 Прыбалтыйскі – Баграмян, 1 Беларускі – Ракасоўскі, 2 Беларускі – Захараў, 3 Беларускі – Чарняхоўскі) і праходзіла ў 2 этапы:

І. У чэрвені – ліпені 1944 г. была вызвалена большая частка Беларусі, у т.л. Мінск (3.07), Гродна (16-23.07). Рахгром Віцебскай (5 дыв.) і Бабруйскай (6 дыв.) групіровак праціўніка. Акружэнне пад Мінскам 105 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў. ЧА прайшла 250 км.

ІІ. Вызваленне ЗахБеларусі скончылася 28 ліпеня. Пачаліся баі ў Прыбалтыцы.

Дэзінфармацыя праціўніка, які чакаў удару на Украіне. Канцэнтрацыя значна пераўзыходзячых праціўніка сіл (166 дыв. супраць 63, 5200 танкаў супраць 900, 5300 самалётаў супраць 1350 і г.д.).

Асаблівасць аперацыі – прарыў абароны праціўніка на 6 вучастках. Дзеянні ў лясіста-балоцістай мясцовасці. Дапамога партызанаў (200 брыгад і атрадаў). Трэці этап аперацыі “Рэйкавая вайна” – аперацыя “Канцэрт”.

Мабілізацыя мужчынскага насельніцтва ў армію. Да студзеня 1945 г. – 156 тыс.

Страты Беларусі:

  • 2,2 млн. чалавек (загінуў кожны 3-4 жыхар Беларусі). (Усяго ў вайне загінула 27 млн. жыхароў СССР)

  • 9200 вёсак і 209 гарадоў і пасёлкаў.

  • Страта паловы нацыянальнага багацця.

Велізарныя разбурэнні былі вынікам таго, што на беларускай зямлі змагаліся два таталітарызмы – сталінскі і гітлераўскі, якія ніколі не прымалі ў разлік чалавечае жыццё. Людзі гінулі не толькі ў выніку нямецкіх карных акцый. Шмат было вывезена з Беларусі і загінула падчас сталінскіх дэпартацый насельніцтва ў 1939-1941 гг., падчас растрэлаў у Курапатах (Аналагічныя “Курапаты” з 1940 па 1941 г. былі каля кожнага буйнога горада Беларусі). Многія загінулі ў выніку міжпартызанскай вайны 1943 г. паміж савецкімі партызанамі і польскай Арміей краёвай. Вялікія страты былі сярод мабілізаваных на фронт мужчын, бо іх часта накіроўвалі на пярэдні край без спецыяльнай падрыхтоўкі ды інш.

29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан

Асноўныя даты:

Сакавік 1944 г. – утварэнне Народнага камісарыяту замежных спраў БССР

Лета 1944 г. – перамовы з Польшчай наконт змяненняў дзяржаўнай мяжы

Вясна 1945 г. – удзел дэлегацыі БССР у працы ўстаноўчай сесіі ААН

26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі

1954 Г. – уступлене бсср у юнеска

Тэрміны і імёны:

К.В.Кісялёў – кіраўнік дэлегацыі ББСР на ўстаноўчай сесіі ААН, нарком замежных спраў БССР

ІІ сусветная вайна карэнным чынам змяніла палітычную карту Еўропы.

На Тэгеранскай канферэнцыі (лістапад 1943) прынятае рашэнне пра стварэнне уплывовай міжнароднай арганізацыі, якая б стала гарантам міру і бяспекі. Кіраўніцтва СССР уздымае пытанне пра членства ў гэтай арганізацыі 16 саюзных рэспублік. У Канстытуцыю ССР уносяцца змены, якія ператвараюць саюзныя рэспублікі ў суб’екты міжнародных адносінаў. Сакавік 1944 г. – стварэнне Народнага камісарыяту замежных справаў БССР. Першы нарком – К.Кісялёў, а першыя перамовы вяліся з Польшчай і датычылі змяненняў дзяржаўнай мяжы.

ЗША, Велікабрытанія, Францыя супраць членства 16 саюзных рэспублік у будучай ААН. Перамовы падчас Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі (люты 1945 г.) закончыліся згодай саюзнікаў на ўступленне ў ААН апроч СССР яшчэ БССР і УССР. Пры гэтым кіраўніцтва СССР нават не паведаміла пра гэта ні Украіну, ні Беларусь.

У красавіку 1945 г. БССР і УССР атрымалі запрашэнне для ўдзелу ў устаноўчай сесіі ААН. Кіраўнік дэлегацыі – Кісялёў. Планы беларусаў самастойна ўсталёўваць адносіны з іншымі краінамі, але Сталін не дазволіў. Поўная адсутнасць самастойнасці. Актыўная праца БССР у ААН. 1946 г. – па ініцыятыве Беларусі прымаецца рэзалюцыя пра выдачу і пакаранне ваенных злачынцаў.

БССР уступае ў шэраг міжнародных арганізацый, у т.л. Міжнародны саюз электрасувязі (1947), Міжнародная арганізацыя працы (1954), ААН па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) (1954). Але прадстаўнікі БССР не мелі магчымасці выходзіць па-за межы распараджэнняў Міністэрства замежных спраў СССР.