Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух

Асноўныя даты:

Канец жніўня 1941 г. – немцы захапілі тэрыторыю Беларусі і ўстанавілі акупацыйны рэжым

Вясна 1942 г. – стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) (П.Панамарэнка).

Восень 1942 г. – стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР)(П.Калінін).

Тэрміны і імёны:

Айнзацгруппы – спецчасткі для барацьбы з ворагамі Рэйху

План “Ост” – праграма каланізацыі і германізацыі захопленых тэрыторый

Беларуская цэнтральная Рада – фіктыўны беларускі орган улады ў Генеральным камісарыяце “Беларусь”, дазволены немцамі ў снежні 1943 г.

Генацыд – знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах.

Калабарацыя – дабраахвотнае палітычнае, эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва грамадзян захопленай краіны з акупацыйнымі ўладамі.

Акупацыя Беларусі прцягвалася з чэрвеня 1941 г. па ліпень 1944 г.

Ідэалагічная аснова акупацыйнай палітыкі – тэорыя “расавай перавагі” немцаў над іншымі народамі. Паводле плана “Ост” планавалася знішчыць да 75% беларускага насельніцтва.

1. Перадзел Беларусі. Усходняя Беларусь была аднесена да армейскага тылу групы армій “Цэнтр”. Улада ў руках вайскоўцаў і паліцыі. Беласточчына і Гродзеншчына – далучаныя да Правінцыі “Усходняя Прусія”. Паўднёвыя раёны Беларусі (Мазыр, Пінск, Брэст) – да Украіны. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобл. – да Літвы. Генеральная акруга “Беларусь” уключала толькі частку Гродзеншчыны, Брэстчыны і Міншчыны (25% тэрыторыі БССР і 3 млн. жых.). Яе ўзначальваў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. На тэрыторыі Беларусі знаходзіліся 5 ахоўных дывізій і ваенна-паліцэйскія часткі.

2. Палітыка генацыду. Ахвяра № 1 – яўрэі. Загінула ад 500 да 800 тыс. Ствараліся гета (ізаляваныя часткі гарадоў, прызначаныя для пражывання яўрэяў), канцлагеры (Трасцянец, дзе загінула больш 200 тыс. чалавек, трэці па вялічыне лагер пасля Асвенцыма і Майданека). Праводзіліся карныя акцыі (140), падчас якіх былі знішчаныя разам з насельніцтвам 629 вёсак, у т.л. Хатынь пад Мінскам (150 чал., сакавік 1943 г.) і Княжаводцы (Гродзенскі раён, 600 чал.). Усяго загінула больш 100 тыс. чал. Часта карныя акцыі праводзіліся ў адказ на баявыя дзеянні партызанаў (прыклад, Хатынь). У масавых карных акцыях звычайна выкарыстоўваліся латышскія і літоўскія паліцыйныя атрады, беларуская паліцыя ды інш.

3. Рух супраціву. Актывізацыя партызанскага і падппольнага руху адбылася толькі пасля разгрому немцаў пад Масквой. 30 мая 1942 г. створаны ЦШПР (Панамарэнка), а ў верасні 1942 г. – БШПР (Калінін). У 1943 г. – 20% даваеннай тэрыторыі кантралявалася партызанамі. 150 тыс. партызанаў. 1943 г. – пачатак вайны паміж савецкімі партызанамі і польскай Арміяй краёвай. Ініцыятар СССР. АК выступала за аднгаўленне Польшчы ў даваенных межах. Усяго ў партызанах – 370 тыс. + 70 тыс. падпольшчыкаў. 1943 г. – аперацыя “Рэйкавая вайна” (дапамога ЧА пад Курскам). Ніна Мазанік і міна для гаўляйтэра Беларусі (забойства В.Кубэ). Дзейнасць групы Канстанціна Заслонава на Аршанскай чыгуначнай станцыі. Мінскае падполле, расстрэлянае ў 1943 г.

4. Калабарацыя. 1941 г. – стварэнне Беларускай народнай самапомачы (БНС). Кубэ дазволіў дзейнасць беларускіх арганізацый. 1943 г. – Беларуская краёвая абарона (20 батальёнаў). Саюз беларускай моладзі – 12,5 тыс. (1944). Снежань 1943 г. – стварэнне Беларускай цэнтральнай Рады (Р.Астроўскі). Дапамога людзям ці здрада нацыянальным інтарэсам? Многія разлічвалі на перамогу дэмакратычных еўрапейскіх дзяржаў і на вызвалене Беларусі менавіта іх войскамі. Пры гэтым спадзяваліся, што праца беларусаў у акупацыйнай адміністрацыі дапаможа пабудаваць незалежную краіну пасля вызвалення Беларусі.