Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смалянчук А.Ф. Вучэбна-метад.дапаможнiк па курс...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
456.19 Кб
Скачать

26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны

Асноўныя даты:

22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.

28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска

30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны

Канец жніўня 1941 г. – нямецкая акупацыя ўсёй БССР

Тэрміны і імёны:

Дзмітры Паўлаў – камандуючы ЗахАВА, з 22.06.1941 г. камандуючы Заходнім фронтам. Расстраляны ў ліпені 1941 г.

22 июня 1941 г. войскі групы армій “Цэнтр” перайшлі межы БССР. Сілы праціўніка – 820 тыс. салдат і афіцэраў, 800 танкаў, болей 10700 гармат і мінамётаў, 1700 самалётаў (50 дыв.). Мэтай ваеннай аперацыі ў Беларусі было знішчэнне ўсіх войск Чырвонай арміі (ЧА) з наступным прарывам на Маскву. Войскі ЗахАВА – 670 тыс., 2200 танкаў, 10100 гармат і мінамётаў, 1700 самалётаў (26 дыв.). У першым эшалоне – 3А (Гродна), 4А (Брэст) і 10А (Беласток).

Нямецкія войскі мелі толькі стратэгічную перавагу. Але яны выдатна выкарысталі памежнае размяшчэнне Чырвонай арміі і негатоўнасць яе частак да абароны. Апроч таго, была выкарыстана канфігурацыя мяжы, якая ўтварала г.зв. “Беластоцкі выступ”. Галоўныя ўдары былі нанесеныя паўночнее Гродна і ў раёне Брэста з наступным выхадам да Мінска. Толькі на накірунках галоўных удараў нямецкія войскі мелі вялізарную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы. “Беластоцкі выступ” пачаў ператварацца ў велізарны “кацёл”.

Праціўнік дамінаваў у паветры, бо ў першыя дні вайны ЧА страціла 1200 самалётаў, у т.л. 800 на аэрадромах. Самахвярная абарона пагранічнікаў Аўгустоўскага (застава лейтэнанта В.Усава) і Ломжынскага патранатрадаў, заставы Брэсцкай крэпасці не магла стрымаць праціўніка. 25 чэрвеня немцы самкнулі першае кола акружэння ў раёне Слоніма. У асаблівай цяжкай сітуацыі апынуліся часткі 10 арміі. Камандуючы фронтам Паўлаў спрабаваў арганізаваць контрудар, але спроба скончылася няўдачай. Амаль усе часткі І эшэлона аказаліся ў акружэнні. 28 чэрвеня немцы захапілі Мінск і самкнулі другое кола акружэння.

Страты ЧА – 24 дывізіі разгромлены. Страты іншых складалі 30-90% складу. 11 дывізій у акружэнні. Агульныя страты – 300 тыс., 2 тыс. самалётаў, 3 тыс. танкаў. За 18 дзён ЧА адступіла больш, чым на 600 км.

Але акружэнцы працягвалі аказваць супраціўленне. Цяжкія баі ішлі ў раёне Навагрудка (“Навагрудскі кацёл”), дзе ў акружэнні аказаліся амаль 200 тыс. салдат і афіцэраў. 1 ліпеня 1941 г. “лясная дывізія” генерала І.Болдзіна спрабавала нават выбіць немцаў з Мінска.

Каб апраўдаць страты і няўдачы пачатку вайны, І.Сталін вырашыў расправіцца з камандаваннем Заходняга фронту. 2 ліпеня быў расстрэляны генерал Паўлаў і вышэйшыя афіцэры ягонага штаба.

Прычыны няўдачы лета 1941 г.:

  • нечаканасць нямецкага ўдару

  • размеркаванне паблізу мяжы складоў з палівам, баепрыпасамі і харчаваннем. Яны былі захоплены або знішчаны праціўнікам

  • перавага праціўніка ў мабільнасці

  • нізкі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі салдат і афіцэраў ЧА ды інш.

Віктар Сувораў выказаў гіпотэзу аб “прэвентыўным удары” нямецкіх войскаў. Падобна на тое, што ЧА ў Беларусі рыхтавалася да наступальнай аперацыі супраць Германіі. (План наступальнай аперацыі супраць Германіі пад кодавай назвай “Навальніца” пазней знайшлі ў архівах расійскія гісторыкі). Гэтым і тлумачыцца размеркаванне войскаў і складоў. Праціўнік нанёс удар у той момант, калі войскі выдвігаліся на пазіцыі для наступлення, але групіроўкі яшчэ не былі створаны, адсутнічала сувязь і каардынацыя дзеянняў.

Першыя сур’ёзныя баі сустрэі немцаў пад Мінскам (100 сд ген.Русіянава). Менавіта тут здзейсніў подзвіг экіпаж самалёта лейтэнанта Гастэлы. Геройскі абараняўся Магілёў (ліпень 1941 г.).

Напрыканцы жніўня немцы захапілі амаль усю тэрыторыю Беларусі, але пастаўленыя Гітлерам задачы былі выкананыя толькі часткова. Галоўнай няўдачай нямецкіх войскаў сталі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, а таксама зніжэння тэмпаў наступлення. Немцы гублялі час, а разам з ім гублялі шансы на перамогу ў чарговай “маланкавай вайне”. Гэтую страту немцы найболш адчулі з пачаткам зімы, бо іх армія не была падрыхтаваная да вядзення ваенных дзеянняў у зімовых умовах.