
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
Асноўныя даты:
18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
Красавік 1921 г. - рашэнне ЦК БПС-Р аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Зах.Беларусі
Лета 1925 г. – стварэнне Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)
Студзень 1927 г. – разгром Грамады
Тэрміны і імёны:
Адам Станкевіч – кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Браніслаў Тарашкевіч – адзін з лідэраў Грамады, аўтар першай беларускай граматыкі (1918)
Беларуская дэлегацыя да падпісання дагавора 18 сакавіка 1921 г. у г. Рызе запрошана не была. Па ўмовах Рыжскага міру Зах.Беларусь адыходзіла да Польшчы. Паводле Рыжскага дагавора і канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1921 г. нацыянальным меншасцям гарантаваліся: права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабода веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў грамадскіх і дзяржаўных установах, стварэнне таварыстваў і арганізацый і г.д. На практыцы гэтыя правы пастаянна парушаліся, праводзіўся мэтанакіраваны курс на паланізацыю беларускага насельніцтва.
У Зах.Беларусі ў пачатку 1919 г. функцыянавалі 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі, 5 гімназій. Да 1924 г. засталося ўжо толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Школьная рэформа ў Польшчы пачатку 1930-х гадоў паспрыяла поўнаму заняпаду беларускіх школ. У 1938/39 навучальным годзе не засталося ніводнай беларускай школы. Скарачалася колькасць беларускіх газет і часопісаў. Калі у 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1939 г. – 8. Зачыняліся беларускія клубы і бібліятэкі. Беларускія служачыя і рабочыя замяняліся палякамі. Адной з праяў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць польскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Зах.Беларусі. 3 500 існаваўшых праваслаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала дзейсным сродкам паланізацыі насельніцтва.
Актыўнымі сіламі нацыянальнага руху былі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класа і сялянства. Пры падтрымцы СССР і Літвы ў першай палове 1920-х гг. нацыянальны рух набыў пераважна ўзброеную партызанскую форму барацьбы. Ужо з лета 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя і партызанскія арганізацыі. У паўночна-заходніх паветах на Беласточчыне і Гродзеншчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Яе лідэры заявілі аб непрызнанні Рыжскага дагавора. ЦК БПС-Р у красавіку 1921 г. прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі і стварыў Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з У.Пракулевічам. На Палессі, Навагрудчыне і Віленшчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам камуністаў. Найбольш вядомымі кіраўнікамі партызанскай барацьбы былі К.Арлоўскі. С.Ваўпшасаў, В.Корж і інш. Паводле афіцыйных звестак урадавых колаў у 1922 г. зроблена 878, у 1923 г. – 503 партызанскія напады. Каб зламаць партызанскі рух, польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. Польская дэфензіва ў пачатку 1922 г. раскрыла эсэраўскія паўстанцкія структуры і правяла масавыя арышты ўдзельнікаў. Дзесяткі партызан былі расстраляны па прыгаворах ваенна-палявых судоў.
Якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху быў звязаны з выбарамі ў кастрычніку 1922 г. у польскі сейм. Блок нацыянальных меншасцей сабраў у Заходняй Беларусі 286 тыс. галасоў. 11 дэпутатаў утварылі сеймавую фракцыю – Беларускі пасольскі клуб (БПК), дзейнасць якога была накіравана ў першую чаргу на адстойванне нацыянальных і сацыяльных правоў беларусаў.
У кастрычніку 1923 г. была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна ўвайшла ў склад Кампартыі Польшчы. КПЗБ аказвалі падтрымку партыйныя органы БССР. Галоўным палітычным апанентам КПЗБ была Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), створаная ў маі 1917 г. 3 сярэдзіны 1920-х гг. яна стала найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый. Яе ідэолагі і арганізатары Ф.Абрантовіч, Ад.Станкевіч, В.Гадлеўскі і іншыя адмаўлялі і капіталізм, і сацыялізм, прапагандавалі тэорыю самабытнасці развіцця беларускай нацыі, прынцып самавызначэння народаў, патрабавалі перадачы зямлі без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам ва ўласнасць, 8-гадзіннага рабочага дня, дэмакратычных свабод.
Значным поспехам у згуртаванні левых сіл нацыянальна-вызваленчага руху ў краі з'явілася стварэнне летам 1925 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Праграма БСРГ уключала патрабаванні поўнай свабоды сходаў і дзейнасці палітычных арганізацый, перадачы памешчыцкіх і царкоўных зямель сялянам без выкупу, 8-гадзіннага рабочага дня і інш. Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ сярод насельніцтва, польскія ўлады ў студзені 1927 арыштавалі кіраўнікоў Грамады Б.Тарашкевіча, С.Рак-Міхайлоўскага, П.Валошына і П.Мятлу, а таксама больш як 400 яе актывістаў. У сакавіку БСРГ была забаронена. Узмацніліся рэпрэсіі супраць іншых беларускіх культурна-асветных арганізацый. У адпаведнасці з пагадненнем, заключаным паміж Польшчай і СССР па абмене палітзняволенымі, С.Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і іншыя кіраўнікі БСРГ у 1932 г. прыехалі ў БССР, дзе ў хуткім часе былі абвінавачаны ў "антысавецкай дзейнасці" і рэпрэсіраваны.
Са снежня 1927 па 1930 гг. існавала легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі “Змаганне”, створаная як выбарчы рабочы камітэт для выбараў у сейм. У выніку выбараў, што адбыліся ў сакавіку 1928 г. у абставінах жорсткіх рэпрэсій, у сейм прайшлі толькі 5 беларускіх дэпутатаў: С.Дварчанін, Я.Гаўрылюк, Ф.Валынец, І.Грэцкі, А.Стагановіч. Яны стварылі пасольскі клуб, які стаў легальным палітычным цэнтрам КПЗБ. У 1930 г. улады арыштавалі дзеячоў клуба.
У той жа час на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху адмоўна паўплывала імкненне кіраўніцтва КПЗБ фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. ЦК КПЗБ у кастрычніку 1932 г. вызначыў у якасці асноўнай тактычнай лініі "папулярызацыю лозунга пра ўсеагульную забастоўку, прапаганду ўзброенага паўстання". У пачатку 1930-х гг. органамі НКУС пачалася распрацоўка версіі аб “шпіёнах” у КПЗБ. У 1939 г. рашэннем Камінтэрна партыя была распушчана.
Да пачатку ІІ сусветнай вайны беларускі нацыянальны рух у Зах.Беларусі быў моцна аслаблены і не ўяўляў сабой значную палітычную сілу.