- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
Перыядызацыя – гэта падзел мінулага на храналагічныя этапы, якія адлюстроўваюць спецыфіку кожнай часткі гістарычнага шляху. Перыядызацыя дапамагае арыентавацца ў гістарычных падзеях.
У аснову падзелу кладуцца такія факты і падзеі, якія выклікалі найбольш глыбокія перамены ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і вызначылі далейшы лёс народа.
Навукоўцамі распрацавана некалькі варыянтаў перыядызацыі гісторыі Беларусі.
Этнічны падыход. Галоўны крытэрый падзелу – этнакультурныя асаблівасці насельніцтва беларускіх земляў.
Фіна-угорская эпоха (6-5 тыс. да н.э. – 3 тыс. да н.э.).
Балцкая эпоха (3-2 тыс. да н.э. – ІІІ ст. да н.э.)
Славянская эпоха (ІІІ – ХІІІ ст.)
Дзяржаўніцкі падыход. Галоўны крытэрый – формы дзяржаўнага ўладкавання беларускіх земляў. Быў сфармуляваны ў 1920-я гады беларускім гісторыкам У.Ігнатоўскім. У яго аснову пакладзены асаблівасці палітыка-сацыяльнага і культурнага жыцця беларускага народу. Было выдзелена чатыры перыяды, згодна тым дзяржаўным утварэнням, у склад якіх уваходзілі беларускія землі:
Полацкі (ІХ—ХІІІ стст.);
Літоўска-Беларускі (ХІІІ – першая палова ХVI ст.);
Польскі (1569 г. – канец ХVІІІ ст.);
Расійскі (канец ХVIII – пачатак XX ст.).
Паводле логікі У.Ігнатоўскага далей можна вылучыць
Савецкі перыяд (існаванне БССР, 1991-1991)
Рэспубліка Беларусь (1991 – да нашых дзён)
Цывілізацыйны падыход. Галоўны крытэрый – існаванне гістарычных цывілізацый.
Апошнім часам цывілізацыйны падыход да перыядызацыі гістарычнага працэсу ўсё часцей выкарыстоўваецца ў беларускіх падручніках і дапаможніках. Менавіта ён забяспечвае лепшае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам, у гісторыі чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі выдзяляюцца наступныя перыяды:
старажытнае грамадства (100–40 тыс. г. да н. э. – V ст.н. э.);
сярэднія вякі (канец V—ХV стст.);
новы час (ХVІ ст. – 1918 г.);
навейшы час (або найноўшая гісторыя) (1918 — да нашых дзён)
2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
Асноўныя даты:
100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
26 – 24 тыс. г. да н.э. – існаванне паселішчаў каля вв. Юравічы Калінкавіцкага р. і Бердыж Чачэрскага р. Тып чалавека – краманьёнец.
Тэрміны:
Неалітычная рэвалюцыя – пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай (4 – 3 тыс. да н.э.).
Гарадзішча – умацаванае паселішча.
Перыяд першабытнага грамадства ахоплівае працяглы перыяд амаль у 100 тысячагоддзяў — ад першага з’яўлення у краі чалавека і да 2-й паловы 1-га тысячагоддзя нашай эры.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра гэты старажытны перыяд магчыма атрымаць выключна з раскопак архелагічных помнікаў (стаянкі, селішчы, гарадзішчы, пахавальныя помнікі).
У асобныя перыяды старажытнасці для вырабу прылад працы і зброі людзі выкарыстоўвалі розны матэрыял. На падставе гэтага першабытная эпоха падзяляецца на:
каменны век, які складаецца з палеаліта, мезаліта і неаліта;
бронзавы век (3 тысячагоддзі таму назад — 8 — 7 ст. да н.э.)
жалезны век (7 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.)
Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі, якое адбылося яшчэ у палеаліце, супала з рэзкім пахаладаннем (зледзяненнем). У некаторых месцах паўднёва-усходняй Беларусі знойдзены крамянёвыя вырабы архаічнага выгляду, якія могуць датавацца 100—35 тысячагоддзямі да нашых дзён. Магчыма гэта неандэртальцы рабілі першыя спробы асвоіць абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці.
Несумненныя сведчанні засялення першабытным чалавекам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 26 — 24 тысячагоддзі назад, калі тут з’явіліся людзі сучаснага тыпу — краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі стаянак, якія адкрыты каля вв. Юравічы Калінкавіцкага і Бердыж Чачэрскага раёнаў.
Асноўным заняткам людзей таго часу паляванне, асабліва на мамантаў. 3 костак мамантаў, жэрдак і скур яны будавалі доўгачасовае жыллё з агнішчамі пасярэдзіне, запасы ежы захоўвалі у ямах, выкапаных у вечнай мерзлаце, цела свае прыкрывалі скураной вопраткай, што было неабходна у суровым клімаце.
У эпоху мезаліту (9-5 тыс. г. да н. э.) адбылося пацяпленне клімату. Сетка рэк і азёр, расліннасць і жывёльны свет набылі выгляд, блізкі да сучаснага. Гэтыя змены паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека: мяняюцца спосабы палявання, з'яўляюцца новыя формы і тыпы паляўнічай зброі і прылад працы, удасканальваецца тэхніка іх апрацоўкі. У эпоху мезаліту чалавек стаў ужываць ужо масіўную крэмневую сякеру і цясло, з дробных апрацаваных крэмневых пласцін – нажы, наканечнікі стрэл, гарпуноў. Лук і стрэлы, вынайдзеныя ў канцы палеаліту, у мезаліце распаўсюдзіліся паўсюдна. Большае месца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства. Асабліва эфектыўнай становіцца збіральніцкая гаспадарка. У эпоху мезаліту адбываецца першае суцэльнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі - на сённяшні час тут знойдзена 120 мезалітычных паселішчаў.
У 4-м тысячагоддзі да н.э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку — неаліт. Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У канцы эпохі ужо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае — у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўля. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго больш незалежным ад прыроды. Усе гэта вяло да павелічэння колькасці жыхароў, а часам і да перанаселенасці і міграцый у пошуках урадлівых глеб. У эпоху неаліту пачалася таксама распрацоўка шахтавым спосабам крэмненосных радовішчаў (Краснасельскія шахты). Змянялася матэрыяльная і духоўная культура, ускладняліся ўзаемаадносіны паміж чалавечымі калектывамі і асобнымі людзьмі.
У 3-м тысячагоддзі да н.э. у гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На нашую тэрыторыю прыходзіць індаеўрапейская групоўка балтаў, што прывяло да карэннай змены этнічнага складу яе насельніцтва. Балты змяшаліся з абарыгенамі-еўрапеоідамі (фіна-угорскімі плямёнамі) і вялі ў вытворчую гаспадарку (жывёлагадоўля і земляробства). Ва ўжытак старажытных жыхароў Беларусі пачалі трапляць медныя і бронзавыя вырабы (узбраенне, упрыгожванні). Наступіў бронзавы век.
Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Беларусі стаў жалезны век, які найперш характарызаваўся з'яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны - балотнай руды. Аснову гаспадаркі насельніцтва эпохі жалеза складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Пераважала падсечнае земляробства. Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, рала з наральнікам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, забяспечыць прадуктамі харчавання людзей і статак і, акрамя таго, утварыць пэўныя запасы. Удасканальваліся і іншыя заняткі насельніцтва, з'явіліся неабходныя ў вытворчасці і побыце нажніцы, абцугі, напільнікі, пілы і інш. Палепшылася апрацоўка дрэва, з'явіўся новы, больш дасканалы інструментарый, пашырыўся тавараабмен.
