
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
Асноўныя даты:
16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
31 ліпеня 1920 г. — прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь".
Тэрміны і імёны:
Аляксандр Чарвякоў (1892–1937) — старшыня ЦВК і СНК БССР.
Рашэнні І Усебеларускага з’езду рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў пачалі ажыццяўляцца адразу. 16 лютага 1919 г. было абвешчана ўтварэнне ЛітБел ССР. 27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго Прэзідыум (на чале з К.Цыхоўскім), урад аб'яднанай рэспублікі – СНК (В.Міцкявічус-Капсукас). (ва ўрадзе не было ніводнага беларуса). Былі аб’яднаны ў адну і кампартыі Літвы і Беларусі.
Літбел са сталіцай у Вільні ахоплівала Віленскую, Менскую і Гродзенскую губ. Так, БССР праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці стала часткай новага штучнага дзяржаўнага ўтварэння. Усё беларускае, нават мова, лічылася контррэвалюцыйным. У Менску не з’явілася ніводнай беларускай кнігі, газеты. Літаратура выдавалася толькі на літоўскай, польскай і рускай мовах.
Дзеля чаго ўтваралася Літбел ССР?
патрэбная была “буферная” дзяржава, якая б аддзяліла Савецкую Расію ад Польшчы.
Дамінаванне польскіх камуністаў ва ўрадзе Літбел ССР сведчыць пра намер або занесці рэвалюцыю ў Польшчу, або завязаць кантакты з польскімі палітыкамі, каб спыніць наступленне польскіх войскаў.
Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі падчас савецка-польскай вайны 1919–1920 г., калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад палякаў зноў паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Але сярод кіраўніцтва ЛітБела па-ранейшаму не было адзінай думкі па гэтым пытанні. Частка членаў ЦК КП(б) Літвы і Беларусі не лічылі неабходным аднавіць суверэнную Беларускую Савецкую Рэспубліку. Яны абмяжоўваліся наданнем беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая павінна была ўвайсці ў склад РСФСР як адміністрацыйная адзінка.
Другая частка членаў ЦК КП(б) Літвы і Беларусі на чале з Аляксандрам Чарвяковым настойліва прапаноўвала ЦК РКП(б) тэрмінова разгледзець беларускае пытанне. 6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, ЦК выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Тым часам, 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР. У межы Літвы ўключылі частку Беларусі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў. Віленскі край з Вільняй таксама быў прызнаны часткай Літвы. У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора дэ-юрэ перастала існаваць Літоўска-Беларуская ССР.
У гэтых умовах пачалася практычная работа па аднаўленні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Белваенрэўкома, ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда па пытанні аднаўлення БССР. На пасяджэнні была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь" (фактычна паўтарала Маніфест урада Зміцера Жылуновіча ад 1 студзеня 1919 г.). У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта на чале з Аляксандрам Чарвяковым. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе паветаў.
Беларускія эсэры адмовіліся цадпісаць Дэкларацыю, хоць спачатку выказаліся ў яе падтрымку. Яны прапанавалі пашырыць тэрыторыю рэспублікі да яе этнаграфічных межаў. Акрамя таго, яны патрабавалі склікаць Усебеларускі працоўны кангрэс для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў усіх партый нацыянальнай дэмакратыі, утварыць беларускае войска, забяспечыць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, абвясціць беларускую мову дзяржаўнай. ЦК КП(б) ЛіБ адхіліў гэтыя патрабаванні. Частка бальшавікоў па-ранейшаму заяўлялі, што разглядаюць ССРБ як нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў у складзе адной Мінскай губерні і то часовую.