
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
22. Стварэнне бсср у 1919 г.
Асноўныя даты:
1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
2-3 лютага 1919 г. — I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.
Тэрміны і імёны:
Аляксандр Мяснікоў (1886–1925) — старшыня Аблвыкамзаха.
3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
Пасля ануліравання Брэсцкага міру расійскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі і аднавілі тут савецкую ўладу. У той жа час, некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі звяртацца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай абвяшчэння самастойнай Беларускай Рэспублікі. Спачатку ў Маскве планавалася захаваць для беларусаў усяго толькі Заходнюю камуну. Аднак вельмі хутка пазіцыя Масквы перамянілася. Па-першае, бальшавікі мусілі лічыцца з існаваннем БНР. Па-другое, у Маскве 21-23 снежня 1918 г. канферэнцыя беларускіх камуністычных секцый выказалася за дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Па-трэцяе, некаторыя палітычныя колы Польшчы ставілі пытанне аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Бальшавікамі для Беларусі адводзілася роля буфера паміж Расіяй і Польшчай.
24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя, якая адзінагалосна выказалася за абвяшчэнне БССР. У склад рэспублікі меркавалася ўключыць Смаленскую, Віцебскую, Магілёўскую, Менскую і Гродзенскую губерні з часткамі сумежных з імі суседніх губерняў (Віленскай і Чарнігаўскай), дзе пераважала беларускае насельніцтва. Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б — Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. Старшынём Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР быў зацверджаны 3. Жылуновіч.
1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест аб абвяшчэнні БССР. Уся ўлада ў Беларусі належала Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з усім інвентаром, лясы, воды і нетры, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі станавіліся ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Раду БНР. Маніфест адкідаў дэмакратычныя свабоды, як супярэчныя партыйнай дыктатуры бальшавікоў.
5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Менск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.
Спатрэбілася зусім нямнога часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва часовай дыпламатычнай мерай. Ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) выдаў загад вылучыць са складу БССР Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні і далучыць іх да РСФСР у сувязі са змяненнем “знешніх абставін”. Хутка з'явіўся план аб’яднання БССР з Літоўскай ССР, створанай бальшавікамі 16 снежня 1918 г.
2-3 лютага 1919 г. у Менску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, с-нскіх і чырвонаарм. дэпутатаў. Дэлегаты не выбіраліся насельніцтвам, а прызначаліся адпаведнымі інстанцыямі. З’езд вызначыў тэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе Менскай і Гродзенскай губ. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў на з'ездзе абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР". Была прынята канстытуцыя. З’езд абраў ЦВК Беларусі з 50 ч-к і яго Прэзідыум з функцыямі ўрада. Але туды не быў выбраны ні адзін з савецкіх беларускіх дзеячаў. Новым прэм’ерам Беларусі замест З. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. З’езд згадзіўся на зліццё БССР з савецкай Літвой, чым фактычна зліквідаваў савецкую Беларусь.