
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
Асноўныя даты:
21 лютага 1918 г. — Выканкам Ўсебеларускага з’езду прыняў 1-й Устаўную грамату.
3 сакавіка 1918 г. – падпісанне Брэсцкага міру, выхад Расіі з вайны.
9 сакавіка 1918 г. —Выканкам Рады Усебеларускага з'езда прыняў 2-ю Устаўную грамату
25 сакавіка 1918 г. — прынята 3-я Устаўная грамата, абвешчана незалежнасць БНР.
Тэрміны і імёны:
Варонка Язэп (1891–1952) — першы старшыня Народнага сакратарыяту Беларусі
Серада Іван (1879–1943) — першы старшыня Рады БНР
19 лютага 1918 г., калі бальшавікі з-за нямецкага наступлення пакінулі Менск, лідэры беларускага нацыянальнага руху паспрабавалі ўзяць уладу ў свае рукі. Выйшаў з падполля Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езду. У 1-й Устаўной грамаце Выканкам, выконваючы волю Ўсебеларускага з’езду, абвяшчаў сябе вышэйшай уладай у Беларусі, абяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу і вылучыў са свайго складу першы беларускі ўрад — Народны сакратарыят Беларусі на чале з Язэпам Варонкам. Абвясціць Беларусь незалежнай дзяржавай яшчэ не адважыліся.
Хутка ў Менску запанавалі немцы, якія з’явіліся тут яшчэ 21 лютага. Усталяваўшы сваю ўладу ў горадзе, яны забралі касу Народнага сакратарыята, сарвалі з яго будынка сцяг і выгналі службоўцаў. Новыя гаспадары не прызналі беларускай улады, бо лічылі Беларусь часткай савецкай Расіі. 28 лютага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў. Немцы дазволілі дзейнасць Народнага сакратарыята ў якасці беларускага прадстаўніцтва. Такім чынам, Народны сакратарыят, хоць афіцыйна і не прызнаны, атрымаў мажлівасць распачаць нарматыўную дзейнасць і хоць неяк ратаваць Беларусь.
3 сакавіка 1918 г. у Брэсце паміж Расіяй і Германіяй быў заключаны мір: тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж ваюючымі бакамі. Большая яе частка да Дняпра і нават за Дняпром, занятая нямецкімі войскамі да моманту заключэння Брэсцкага міру, заставалася акупаванай немцамі да выплаты Расіяй 6-млрд кантрыбуцыі (золатам, зернем, інш. таварамі). Беларускія землі на ўсход ад Дняпра дасталася Расіі. Немцы планавалі далучыць да Літвы частку беларускіх зямель, у т.л. Віленшчыну і Гродзеншчыну. Адначасова Расія прызнавала незалежнасць Украіны і яе права на Брэсцкі, Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
У такіх умовах 9 сакавіка 1918 г. Выканкам Усебеларускага з'езда прыняў 2-ю Устаўную грамату (мела канстытуцыйны характар): абвяшчалася ўтварэнне Беларускай Народнай Рэспублікай у межах рассялення і колькаснай перавагі беларусаў. Выканкам Усебеларускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР, якую ўзначаліў Іван Серада (заканадаўчая ўлада). Канчатковае рашэнне пытання аб уладзе ў Беларусі перакладавалася на Устаноўчы сойм, абраны шляхам свабодных выбараў. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, саюзаў, недатыкальнасць асобы і жылля, шанаваліся правы нацыянальных меншасцяў. Абвяшчалася скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася "без выкупу тым, хто самі на ёй працуюць". Лясы, азёры і нетры абвяшчаліся ўласнасцю БНР, устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень. БНР паўставала як сацыялістычная дзяржава. Немцы да фармавання дзяржаўных структур Беларусі ніякага дачынення не мелі. Члены Рады і ўрада БНР былі абраннікамі беларускага народа (Усебеларускі з’езд, снежань 1917 г.).
Разам з тым 2-я Ўстаўная грамата не вызначыла адносін з іншымі дзяржавамі. 23 сакавіка 1918 г. Антон Луцкевіч прапанаваў Народнаму сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР. І на чарговым пасяджэнні Рады, якое пачалося а 8 гадзіне вечара 24 сакавіка, фракцыя БСГ унесла прапанову аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. Абмеркаванне даклада працягвалася 10 гадзін. Толькі каля 6-й гадзіны раніцы наступнага дня 25 сакавіка рэзалюцыя аб незалежнасці была прынята. 25 сакавіка пачалося і паартыкульнае абмеркаванне 3-й Устаўной граматы да народаў Беларусі. І нарэшце каля трох гадзін дня яна была зацверджана. З 25 сакавіка 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай, а Брэсцкі мірны дагавор касаваўся. Спрадвечная мара беларускіх барацьбітоў за незалежнасць сваёй дзяржавы, насуперак волі вялікіх дзяржаў, пачынала здзяйсняцца. І з акцыяй 25 сакавіка ўжо не маглі не лічыцца нават ворагі беларускай дзяржаўнасці.