
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
Асноўныя даты:
9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
Тэрміны і імёны:
Пётр Сталыпін (1862–1911) — расійскі прэм’ер-міністр, ініцыятар аграрнай рэформы.
Хутар — аднадворнае сельскае паселішча, размешчанае на адасобленым участку зямлі, дзе знаходзіцца ўся сядзіба або частка пабудоў і інвентару.
Водруб — адасоблены надзел, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сялянскай сям'і. Селянін не пераносіў сядзібу на свой участак (гл. хутар), а заставаўся ў вёсцы.
Прычыны правядзення рэформы:
1.Першая расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг. паказала неабходнасць вырашэння аграрнага пытання, якое магло прывесці да яшчэ адной рэвалюцыі.
2.Паражэнне Расіі ў вайне з Японіяй (1904-1905) прымушала вярхі імперыі шукаць рычагі для паскарэння эканамічнага развіцця.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. паўплывала на змену эканамічнай палітыкі царызму. П. Сталыпін распачаў рэфармаванне сельскай гаспадаркі. Каб павялічыць у Расіі зямельныя надзелы сялян і не чапаць пры гэтым памешчыцкага дабра, прапаноўвалася распусціць абшчыну і аблегчыць пераход надзелаў беднякоў ва ўласнасць заможных вяскоўцаў. Права на выхад з абшчыны сяляне атрымалі па царскаму указу ад 9 лістапада 1906 г. А з 1907 г. адмяняліся выкупныя плацяжы за былую памешчыцкую зямлю, і сяляне станавіліся поўнымі ўласнікамі, гаспадарамі сваіх надзелаў. Гэтыя два законы склалі прававую аснову сталыпінскай рэформы. Яе рэалізацыя ажыццяўлялася шляхам правядзення некалькіх мерапрыемстваў.
Першае – выхад з абшчыны. У 1909-1911 гг. абшчыну пакідалі дзесяткі тысяч сялян Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Усяго ў гэтых дзвюх губернях да 1915 г. замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць каля 50% абшчынных двароў (у цэлым па Расіі – тоькі 22%). Для сялян Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчын не існавала, сталыпінская рэформа не мела вялікага значэння.
Другое мерапрыемства – хутарызацыя. Замацаванне за сялянамі прыватнаўласніцкіх правоў на зямлю давала магчымасць пазбавіцца ад зямельнай цеснаты і выйсці з вёскі на хутары. За дзесяць гадоў сталыпінскай рэформы 12% сялянскіх двароў Беларусі перабраліся на хутары. Гэты паказчык быў вышэйшым за агульнарасійскі (10%). І тут уплывала даўняя традыцыя хутарскога жыцця. Тым жа, хто не хацеў перабіраюцца на хутары, дазвалялася, не пакідаючы сядзібу ў вёсцы, зводзяць палявыя землі ў адзін клін (“отруб”). Падняць гаспадарку на новым месцы было не так проста. Не хапала крэдытаў. Да 1915 г. каля 36% гаспадароў, што выйшлі на хутары і атрубы, прадалі сваю зямлю больш руплівым, гаспадарлівым і шанцавітым. Пазбаўляліся жабрацкіх надзелаў і бедныя вяскоўцы.
Трэццяе мерапрыемства – гэта арганізацыя масавых перасяленняў. Абеззямеленых сялян прымалі гарады і прамысловыя цэнтры. Дзяржава дапамагала грашыма на праезд у Сібір. Але не ў дастатковым памеры і не ўсім. Таму ў Сібір ехалі гаспадары сярэдняй рукі, якія мелі шанс узнавіць гаспадарку на новым месцы. За 1904-1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася каля 370 тыс. чалавек, і большасць з усходніх. Каля 11% перасяленцаў вярнуліся назад. Сотні тысяч лепшых беларускіх сялян істотна паспрыялі эканамічнаму ўздыму сібірскіх прастораў.
Сацыяльнай мэтай рэформы было ператварэнне вёскі ў антырэвалюцыйную сілу. Разбацеўшыя сяляне, на думку П.Сталыпіна, павінны былі стаць “тормазам” для далейшай радыкалізацыі настрояў вясковага насельніцтва.
Вынікі. Па-першае, замацаванне за сялянамі права прыватнай уласнасці на зямлю спрыяла інтэнсіфікацыі сялянскіх гаспадарак і ўзрастанню іх канкурэнтаздольнасці з памешчыцкімі. Закладваўся кааператыўны рух. Па ўраджайнасці жыта вяскоўцы выходзілі на ўзровень памешчыцкіх палёў.
Па-другое, у параўнанні з другой паловай ХІХ ст. памешчыцкае землеўладанне некалькі скарацілася, а сялянскае, побач з купецкім і мяшчанскім, ўзрасло.
Па-трэцяе, ва ўмовах канкурэнцыі з боку сялянскіх гаспадарак і ўзросшай аплаты сельскагаспадарчым рабочым, памешчыкі таксама пераходзілі да перадавых метадаў гаспадарання. Пашыраўся ўжытак плугоў і жалезных барон. Заможныя гаспадары набывалі веялкі, малацілкі і вельмі рэдка жняяркі.
Сталыпінская рэформа была эканамічна эфектыўнай, але яе поўнай рэалізацыі перашкодзіў пачатак першай сусветнай вайны. Аграрная рэформа дала штуршок і для надзвычай актыўнага развіцця прамысловасці (у 1908-1913 гг. сярэднегадавы прырост прамысловай вытворчасці ў Беларусі складаў каля 14% – неверагодна высокі паказчык).
Аднак цалкам аграрнае пытанне не было вырашана, бо некранутым засталося памешчыцкае землеўладанне. Апроч таго, Сталыпіну не атрымалася стварыць у вёсцы шырокі слой заможнага сялянства, якое было б апірышчам антырэвалюцыйных настрояў. На самой справе багатыя і заможныя сяляне пачалі з’яўляцца, але іх настрой заставаўся даволі рэвалюцыйным. Апетыты раслі, і сяляне марылі ўжо пра памешчыцкія землі.