
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
Асноўныя даты:
1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
Тэрміны:
Фальваркавая гаспадарка – гаспадарка, якая арыентаваная на рынак. Пры гэтым асноўнай працоўнай сілай становяцца прыгонныя сяляне (сяляне-паншчыннкі).
У XVI ст. побач з феадальнай гаспадаркай, якая насіла натуральны характар (у такой гаспадарцы ўжывалася ўсё, што выраблялася, прадукцыя не прызначалася для гандлю), усталёўваецца фальварковая гаспадарка, прадукцыя якой ішла на продаж. Пераход да фальварковай гаспадаркі быў звязаны з развіццём гандлю збожжам, які даваў феодалам усё большы прыбытак.
Рост попыту на збожжа выклікаў пашырэнне плошчы пасяўных зямель. Таму вытворчасць у фальварковай гаспадарцы была заснавана на выкананні работ па апрацоўцы зямлі і збору ўраджаю сялянамі. Але зямля не належала тым, хто працаваў на ей. Магнаты і шляхта заканадаўча аформілі сваё права на валоданне зямлёй. Сяляне вымушаны былі звяртацца да шляхціца, каб той выдзяліў зямельны надзел. За карыстанне ім сялянін выконваў павіннасці. Галоўнымі з іх, як і раней, з'яўляліся паншчына — адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феадала (у XVI ст. яна павялічылася з 1 да 2, а ў XVII ст. складала ўжо 3—4 дні ў тыдзень, г.зн. вырасла болей чым у 7 разоў) і чынш — грашовы падатак (у тых месцах, дзе апрацоўка панскай зямлі была немэтазгодна). У сувязі з пашырэннем таварна-грашовых адносін значнае месца пачалі займаць грашовыя падаткі (чынш), якія складалі дастаткова значную для сялян суму. Усяго існавала каля 120—140 сялянскіх павіннасцей.
Каб упарадкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы — валока, роўная 21,36 га, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. У 1557 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам Аўгустам быў падпісаны дакумент пад назвай «Устава на валокі», які прадугледжваў правядзенне аграрнай рэформы — шэрага мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі. Сялянскія гаспадаркі атрымалі ў сярэднім адну валоку на дзве сям'і, і сярэдні сялянскі надзел складаў, такім чынам, прыблізна 10,6 га — паўвалокі. Лепшыя землі адышлі над панскія фальваркі — двор і гаспадарку землеўласніка.
Увядзенне валокі азначала далейшае запрыгоньванне сялян. Памеры павіннасцей землеўласнік вызначаў асабіста і яны пастаянна раслі. Працэс запрыгоньвання знайшоў сваё ўвасабленне ў Статутах ВКЛ.
17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
Асноўныя даты:
19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
Тэрміны і імёны:
Аляксандр II – расійскі імператар (1855–1881).
Устаўная грамата – дамова паміж селянінам і памешчыкам, якая вызначала колькасць і характар сялянскіх павіннасцяў да выкупу зямлі.
Прычыны.
1. Эканамічнае адставанне Расіі ад еўрапейскіх краін, якое пагражала яе існаванню як незалежнай краіны. Гэта выразна праявілася падчас Крымскай вайны (1853-1856), у якой Расія пацярпела паражэнне. Марудна развіваўся гандаль, што вызначалася вузасцю ўнутранага рынку ва ўмовах панавання прыгоннай гаспадаркі. Вялікай заставалася колькасць дробных прадпрыемстваў і вотчынных мануфактур. З іншага боку, пачынаўся прамысловы пераварот (пераход ад мануфактуры да фабрычна-заводскай вытворчасці), усё шырэй выкарыстоўвалася вольнанаёмная праца, машынная тэхніка, сельская гаспадарка актыўна ўцягвалася ў таварна-грашовыя адносіны. Але ў працэсе прамысловага перавароту павінны былі ўдзельнічаць свабодныя рабочыя, а не прыгонныя сяляне.
2. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў. Паскорыўся працэс абеззямельвання сялянства. Усё больш выразна гучала сялянскае патрабаванне “Зямлі і волі”. Улады апасаліся сацыяльнай рэвалюцыі.
Умовы. Сяляне атрымалі грамадзянскія правы, але не адразу станавіліся асабіста свабоднымі. Яны атрымлівалі невялікія зямельныя надзелы ў карыстанне, якія абавязаны былі выкупіць на працягу 9 гадоў. У гэты перыяд сяляне лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі выконваць усе ранейшыя павіннасці на карысць памешчыка. Толькі пасля заключэння выкупной здзелкі яны маглі распараджацца сабой і сваім зямельным надзелам. Пры гэтым, сяляне выплачвалі прыкладна ў 3-4 разы болей за рынкавы кошт зямлі. Адміністрацыйныя функцыі ў адносінах да сялян пачалі выконваць сельскія і валасныя органы ўлады. Сельская абшчына на агульным сходзе абірала старосту, зборшчыка падаткаў і інш. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе абіралася ўправа на чале са старшынёй і валасны суд.
Вынікі. У цэнтральнай частцы Расіі рэформа праводзілася вельмі марудна і расцягнулася на дзесяцігоддзі. Па іншаму склалася сітуацыя ў Беларусі. Гэта было звязана як з сялянскім рухам (у Беларусі за 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў, асаблівы размах меў сялянскі рух у Гарадзенскай і Менскай губ.), так і з паўстаннем 1863 г. Беларускім сялянам вярталіся адрэзкі і змяншаліся выкупныя плацяжы (напр., у Менскай губерні на 75%, у Гарадзенскай на 70%, у Віленскай на 65%, у Магілёўскай на 25%). Паводле ўказа ад 1 сакавіка 1863 г. часова абавязанае становішча адмянялася з 1 мая. Яны былі пераведзены на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. 21 лістапада 1863 г. гэты ўказ быў распаўсюджаны на астатнія паветы Віцебскай і Магілёўскай губ., дзе часоваабавязаныя адносіны спыняліся 1 студзеня 1864 г. Такім чынам, рэформы па адмене прыгоннага права ў Беларусі завяршыліся фактычна да 1864 г.
Адмена прыгоннага права стала важным крокам на шляху развіцця рынкавых адносін. Сяляне атрымалі асабістую свабоду, што садзейнічала фармаванню рынку наёмнай рабочай сілы. Аднак рэформа была недастатковай. Не былі пераразмеркаваны на карысць сялян вялізарныя землі магнацкіх латыфундый. Сяляне атрымалі недастатковыя надзелы, якія іх не пракормлівалі. Яны былі звязаны кругавой парукай у межах сельскай абшчыны. Прыгонніцкія перажыткі стрымлівалі развіццё сельскага прадпрымальніцтва і фармавання рынка рабочай сілы. Актывізаваўся сялянскі рух, бо сяляне не былі задаволены такімі ўмовамі адмены прыгоннага права. Яны адмаўляліся выконваць паншчыну і іншыя павіннасці. Упарта змагаліся супраць складання ўстаўных грамат (акты, што вызначалі пазямельныя адносіны і павіннасці сялян на карысць памешчыка да выкупной здзелкі). Увядзенне такіх грамат зацягнулася да мая 1864 г., а не да 19 лютага 1863 г., як планавалася адразу. Пры гэтым 80% грамат так і не было падпісана сялянамі.
У цэлым рэформа адыграла вялізарную ролю ў гісторыі Беларусі. Гэта быў канец амаль 500-гадовага рабства. Мільёны людзей станавіліся асабіста свабоднымі. Адмена прыгону паступова пачала мяняць сацыяльны воблік Беларусі. Апроч таго, яна моцна паспрыяла ажыўленню эканомікі. Паступова вёска пачала багацець, хоць праблемы сялянскага малазямелля і беззямелля рэформа так і не вырашыла.
18. ВЫЗВАЛЕНЧАЕ ПАЎСТАННЕ 1863–1864 гг. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К. КАЛІНОЎСКАГА
Асноўныя даты:
Чэрвень 1862 г. — у Варшаве створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт для непасрэднай падрыхтоўкі да паўстання.
Жнівень 1862 г. — у Вільні створаны Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК).
10 студзеня 1863 г. — у Варшаве абвешчаны пачатак узброенага паўстання на тэрыторыі ўсёй былой Рэчы Паспалітай.
22 студзеня 1863 г. — ЛПК выдае Маніфест аб падтрымцы паўстання.
22 сакавіка 1864 г. — К. Каліноўскі ў Вільні пакараны смерцю праз павешанне.
Тэрміны і імёны:
Кастусь Каліноўскі (1838–1864) — кіраўнік паўстання на землях Беларусі і Літвы.
Валеры Урублеўскі (1836–1908) — паплечнік К. Каліноўскага, выдаваў разам з ім газету на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.
Міхаіл Мураўёў (“вешальнік”) (1796–1866) — віленскі генерал-губернатар, кіраваў падаўленнем паўстання.
Нацыянальна-вызваленчы рух супраць царызму меў дзве плыні: буржуазна-памешчыцкую (“белыя”) і рэвалюцыйна-дэмакратычную (“чырвоныя”). “Белыя” — буйныя і сярэднія памешчыкі, гандлёва-фінансавая буржуазія — выступалі за аднаўленне незалежнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вядучую ролю ў барацьбе за незалежнасць яны адводзілі шляхце, вялікія надзеі ўскладалі на ваенную дапамогу Францыі і Англіі. Іх аграрная праграма мела абмежаваны характар (таму не мела шырокай падтрымкі ў сялянства).
“Чырвоныя” — мала- і беззямельная шляхта, афіцэры, студэнты, рамеснікі, разначынная інтэлігенцыя. Падзяляліся на “правых” (памяркоўных), якія не патрабавалі радыкальнага вырашэння аграрнага пытання і “левых” (радыкалаў), якія выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, за права народаў на самавызначэнне. Літоўскі правінцыйны камітэт, які з кастрычніка 1862 г. узначаліў К. Каліноўскі, дабіваўся перагляду аграрнай праграмы паўстанцаў, арыентаваўся на сялян як галоўную сілу паўстання, патрабаваў прызнання права народаў Беларусі і Літвы на стварэнне самастойнай Літоўска-Беларускай дзяржавы. Погляды Каліноўскага, як аднаго з правадыроў “чырвоных” знаходзілі адлюстраванне на старонках беларускамоўнай “Мужыцкай праўды” (усяго выйшла 7 нумароў).
Пасля пачатку паўстання, у лютым 1863 г., Польскі нацыянальны ўрад расфарміраваў Часовы ўрад Літвы і Беларусі (так стаў называцца ЛПК), а К. Каліноўскі быў накіраваны на пасаду камісара Гарадзенскага ваяводства. На падаўленне паўстання была накіравана 200-тысячная рэгулярная расійская армія. Паўстанцы вялі партызанскую барацьбу і чакалі замежнай ваеннай дапамогі (аднак Англія і Францыя абмежаваліся толькі нотамі пратэсту). Адным з найбольш значных баёў гэтага часу стаўся бой пад Мілавідамі (Слонімскі пав., май 1863 г.), у якім паўстанцы нанеслі вялікі ўрон рэгулярным войскам, але павінны былі адступіць. Менавіта ў мае К.Каліноўскі вяртаецца да кіравання паўстаннем і спрабуе змяніць тактыку партызанскай вайны. Галоўная стаўка робіцца на невялікія партызанскія атрады, якія становяцца няўлоўнымі для карнікаў. Аднак час быў страчаны, і М.Мураўёў здолеў дабіцца карэннага пералому ў барацьбе з паўстаннем
Частка шляхты, вярхі каталіцкага духавенства, напалоханыя жорсткімі рэпрэсіямі, летам 1863 г. адышлі ад паўстання. Таксама не было шырокай падтрымкі і збоку сялян. Да пачатку восені паўстанцкія атрады ў Беларусі і Літве былі рассеяны. У лютым 1864 г. быў арыштаваны і сам К. Каліноўскі. Перад смерцю ён здолеў пераслаць з турмы некалькі лістоў (Лісты з-пад шыбеніцы”), у якіх заклікаў беларусаў працягваць барацьбу супраць царызму і падтрымліваць польскі народ у ягонай барацьбе.
Усяго было пакарана смерцю 128 чалавек, у т.л. К. Каліноўскі, 12500 было выслана, каля 6000 атрымалі адміністрацыйныя пакаранні. Царскі ўрад пачаў масіраваную палітыку русіфікацыі: Беларусь наваднілі рускія чыноўнікі, настаўнікі, войскі, зачыняліся навучальныя ўстановы, беларуская шляхта пазбавілася магчымасці займаць дзяржаўныя пасады.