
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
Асноўныя даты:
1772 – першы раздзел Рэчы Паспалітай
1791 – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
1793 – другі падзел Рэчы Паспалітай
1794 – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
1795 – трэці падзел Рэчы Паспалітай
Тэрміны і імёны:
Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – кіраўнік паўстання 1794 г., нацыянальны герой ЗША і Францыі.
Якуб Ясінскі (?-1794) – кіраўнік паўстання на тэрыторыі Віленшчыны.
Аляксандр Сувораў – расійскі генерал, які кіраваў войскамі, што падаўлялі паўстанне за незалежнасць Рэчы Паспалітай.
Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай:
агрэсіўная палітыка Расіі, Прусіі і Аўстрыі, якія мэтанакіравана знішчалі Рэч Паспалітую.
Другой прычынай можна лічыць унутрыпалітычные становішча самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс або анархія. Такі стан стаў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала права «ліберум вета» (ад лацінскага «не дазваляю»). Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. Аднагалоссе было галоўнай умовай прыняцця пастановы сойма. У выніку гэтага абсалютная большасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася таксама ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады .
На пачатку XVIII ст. падчас баявых дзеянняў у гады Паўночнай вайны Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войск. Такім чынам, палітычная анархія (бязладдзе) унутры краіны, адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля, а таксама ўмяшанне ва ўнутраныя справы з боку суседніх дзяржаў прывялі да тэрытарыяльных падзелаў Рэчы Паспалітай.
У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь.
Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі Рэчы Паспалітай — другой па ліку ў свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г. і першай у Еўропе (праз тры месяцы Канстытуцыя была прынята ў Францыі, дзе адбылася буржуазная рэвалюцыя). Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ, абвяшчалася агульная дзяржава з адзіным урадам, агульным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.
У 1793 г. 100-тысячнае расійскае войска, аказваючы дапамогу праціўнікам Канстытуцыі 1791 г., перасякло межы Рэчы Паспалітай, што азначала яе другі падзел. Апошні сейм адбыўся ў Гродне, а рашаючае паседжанне атрымала назву “нямога”. Дэпутаты не выказаліся ні “за”, ні “супраць” пастановы пра падзел краіны. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.
Спробай захаваць суверэннасць (самастойнасць, незалежнасць) Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам (1746—1817 гг.). У ім актыўны ўдзел узяла патрыятычная шляхта, мяшчанства (гарадскія жыхары), сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы). Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасць, цэласць, незалежнасць». У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем «Найвышэйшая Літоўская рада». Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі на чале з А.В. Суворавым.
У 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.