
- •Гісторыя Беларусі
- •Пералік прыблізных пытанняў для самападрыхтоўкі да экзаменаў
- •Канспект адказаў на пытанні для самападрыхтоўкі
- •1. Перыядызацыя гісторыі беларусі. Этнічны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.
- •2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •100 Тыс. Гадоў таму – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Тып чалавека – неандэрталец.
- •3. Полацкае княства ў іх — хііі ст.
- •1067 Г. — першая ўзгадка Мінска (бітва на Нямізе)
- •1044 — 1101Гг. Гады княжання Усяслава Чарадзея.
- •4. Тураўскае княства ў х – хіі ст.
- •1158 Г. – пачатак непрацяглага перыяду незалежнасці Тураўскай зямлі.
- •6. Дзяржаўны лад і органы ўлады вкл у XIV— сярэдзіне XVI ст.
- •7. Статуты вкл і іх значэнне
- •8. Культура беларусі ў іх — хіі ст.
- •1161 Г. – крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша).
- •1185 Г. – пабудова Каложскай Барысаглебскай царквы ў Гродне (Пётр Міланег).
- •10. Беларускае адраджэнне і дзейнасць ф. Скарыны
- •1517 – Выданне першай кнігі ф. Скарыны (Псалтыр)
- •1522 – Выданне ф. Скарынам першай кнігі на тэрыторыі вкл (у Вільні) (Малая падарожная кніжка).
- •1562 Г. – выданне першай беларускай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, с.Будны, Катэхізіс)
- •11. Рэфармацыя на Беларусі ў XVI ст.
- •1562 – Выданне с. Будным першай кнігі на тэрыторыі Беларусі (Катэхізіс)
- •1570 – Запрашэнне ў вкл езуітаў. Пачатак Контррэфармацыі
- •12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
- •13. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў XIV-XV ст.
- •1447 – Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права (прывілей вялікага князя Казіміра)
- •1468 – Судзебнік Вялікага князя Казіміра
- •16. Станаўленне фальварковай гаспадаркі і аграрная рэформа сяр. XVI ст.
- •1557 – Пачатак аграрнай рэформы. Выданне "Уставы на валокі".
- •1588 – Канчатковае замацаванне прыгоннага права ў вкл (у трэцім Статуце вкл)
- •17. Аграрная рэформа 1861 г. І яе вынікі для беларускага народа
- •19 Лютага 1861 г. – падпісаны Маніфест і “Агульнае палажэнне”, згодна з якімі на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права.
- •1 Мая 1863 г. – адмена часоваабавязанага становішча ў Беларусі
- •19. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў беларусі
- •9 Лістапада 1906 г. — сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны.
- •1907 Г. — адмена выкупных плацяжэй.
- •20. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусі на пачатку хх ст.
- •10 Лістапада 1906 г. – выхад першага нумара газеты “Наша Ніва” (да жніўня 1915 г.).
- •1912 Г. – выданне зборніка вершаў м.Багдановіча “Вянок”.
- •21. Абвяшчэнне незалежнасці беларускай народнай рэспублікі
- •22. Стварэнне бсср у 1919 г.
- •1 Студзеня 1919 г. — абнародаваны маніфест аб абвяшчэнні бсср.
- •3Міцер Жылуновіч (1887–1937) — старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада бсср
- •23. Літбел сср. Другое абвяшчэнне бсср у 1920 г.
- •16 Лютага 1919 г. – утварэнне Літбел сср.
- •12 Ліпеня 1920 г. – мірны дагавор паміж Літвой і рсфср. Расія згадзілася перадаць Літве частку беларускіх земляў.
- •24. Развіццё нэпу ў беларусі ў 1920-х гг.
- •1927 Г. – аднаўленне прамысловасці і с/г Беларусі, разбуранай вайной.
- •25. Беларускі нацыянальны рух у заходняй беларусі ў 1921–1939 гг.
- •18 Сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір, паводле якога Зах.Беларусь была далучана да Польшчы.
- •26. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны
- •22 Чэрвеня 1941 г. – напад гітлераўскай Германіі на ссср.
- •28 Чэрвеня 1941 г. – акупацыя Мінска
- •30 Чэрвеня 1941 г. – Стварэнне Дзяржаўнага камітэту абароны
- •27. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны. Партызанскі і падпольны рух
- •28. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны
- •23 Чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі “Багратыён”.
- •3 Ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.
- •29. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні і дзейнасці аан
- •26 Чэрвеня 1945 г. – падпісанне дэлегацыяй бсср Статуту Міжнароднай арганізацыі па падтымцы міру і бяспекі
- •1954 Г. – уступлене бсср у юнеска
- •30. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 60-80-я гг. Хх ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу
- •1965 Г. – пачатак эканамічнай рэформы ў ссср і бсср
- •32. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.)
- •33. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд
- •1. Лібералізацыя культурнага жыцця – другая палова 50-х – першай палова 60-х гг.
- •2. Перамога кансерватыўнай тэндэнцыі і ўзмацненне партыйнага кантролю ў галіне культуры.
- •34. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у бсср у другой палове 80-х гг. Хх ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу
- •1991 Г. – стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (бсдп) “Грамада”
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча.
- •35. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. І іх наступствы
12. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. І стварэнне уніяцкай царквы
Асноўныя даты:
1439 – Фларэнційская унія
1596 – Берасцейская царкоўная унія
1623 г. – забойства праваслаўнымі вернікамі Віцебска уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча.
1839 – ліквідацыя уніяцкай царквы
Тэрміны і імёны:
Унія – (у перакладзе з лацінскай мовы) саюз
Іпаці Пацей і Кірыл Тарлецкі – іерархі праваслаўнай царквы, якія былі актыўнымі прыхільнікамі уніі.
Ідэя уніі праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёлу з’явілася амаль адразу пасля расколу хрысціянства ў 1054 г. У 1439 г. на Фларэнтыйскім саборы такая царкоўна-рэлігійная унія была абвешчана, аднак не атрымала падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ.
Прычыны:
Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі. Прынцып – “Адна дзяржава – адзін народ – адна вера”.
Каталіцкія кіраўнікі праз аб'яднанні цэркваў марылі дабіцца перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.
Кіраўніцтва праваслаўнай царквы праз унію спадзявалася вярнуць сабе вядучае становішча і ўзняць прэстыж.
У 1595 г. рымскі папа ў Ватыкане ўрачыста аб'явіў унію праваслаўнай і каталіцкай царквы. Па яе ўмовах праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніваліся ад каталіцкіх. Асноўнай дагматыкай уніяцкай царквы станавілася каталіцкая. Так, напрыклад, у праваслаўі галоўная ўвага пры абрадах надаецца пакланенню Богу, які разглядаецца адразу ў трох вобразах — Бог-Айцец, Бог-Сын, Бог-Дух святы (Бог-Тройца), а ў каталіцтве асабліва шануецца асоба дзевы Марыі, якая нарадзіла Ісуса Хрыста. Ініцыятыва з боку каталіцкай царквы была падтрымана многімі кіраўнікамі праваслаўнай царквы ў ВКЛ, у прыватнасці епіскапам Іпаціем Пацеем, які стаў адным з арганізатараў уніі.
Варта падкрэсліць, што унія была прынята пасля працяглых роздумаў, яе падрыхтоўка доўжылася з 1590 г. па 1596 г. За гэты час было падрыхтавана восем варыянтаў тэксту уніі. Унія ў ВКЛ была зацверджана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596 г. Адбылося гэта не аднагалосна і адразу сказалася на грамадстве. У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова зачыняліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай. 3 другога боку, праваслаўныя царкоўнікі настройвалі прыхаджан супраць уніі. У выніку атрымалася так, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Самым яскравым прыкладам антыуніяцкіх выступленняў стала забойства епіскапа Іасафата Кунцэвіча жыхарамі Віцебска ў 1623 г.
Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Гэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. У 30 – 40-ыя гг. 17 ст. уніяцкая вера пачала прымацца як “свая”. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 насельніцтва Беларусі былі ўжо уніятамі. Унія, якая задумвалася як сродак узмацнення ролі каталіцкай царквы, стала на самой справе адным з фактараў існавання беларускага этнасу (народа), таму што уніяцкая царква захоўвала старабеларускую мову і народныя традыцыі.
Берасцейская унія была ліквідавана на Беларусі ў 1839 г. шляхам уз'яднання большасці уніятаў з праваслаўнымі.